Віталь Клічко
Віталь Уладзімеравіч Клічко (па-ўкраінску: Віталій Володимирович Кличко, нар. 19 ліпеня 1971, сяло Белаводзк, Кіргіская ССР) — украінскі баксэр-прафэсіянал, які выступае ў цяжкой вагавой катэгорыі, кікбаксэр. Украінскі палітык, грамадзкі дзяяч. Кандыдат філязофскіх навук.
Чэмпіён сьвету па боксе сярод прафэсіяналаў паводле вэрсіяў WBO (1999—2000) і WBC (2004—2005, 2008-с.ч.). Шасьціразовы ўладальнік тытулаў чэмпіёна сьвету па кікбоксінгу паводле вэрсіяў розных арганізацыяў (чатыры разы сярод прафэсіяналаў і двойчы сярод аматараў). Трохразовы чэмпіён Украіны па боксе сярод аматараў.
Старэйшы брат прафэсійнага баксэра Ўладзімера Клічко, уладальніка тытулаў чэмпіёна сьвету па боксе ў звышцяжкай вазе паводле вэрсіях IBF і WBO.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Віталь Клічко — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў