Бібліятэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бібліятэ́кагрэцкай мовы: βιβλιοθηκη, biblionкніга, thekeсховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які зьяўляецца прыватнай або грамадзкай уласнасьцю. Установа, якая зьбірае і захоўвае кнігі ды іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і мэтады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.

У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэньне ня толькі як месца захаваньня папяровых кніг, але як цэнтар доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніцаў і носьбітаў: мапы, мікрафільмы, аўдыёкасэты, відэакасэты, DVD-дыскі, базы зьвестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выйсьце да інтэрнэту.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліятэкі ўзьніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасьці. Спачатку ў іх зьбіралі гліняныя ды каменныя табліцы (Асырыя, Бабілён), потым — папірусныя скруткі (Эгіпет), пэргамэнтныя, а пазьней папяровы рукапісныя кнігі. Найбольш вядомымі бібліятэкамі старажытнага сьвету былі Александрыйская (3 стагодзьдзе да н. э.), асырыйскага цара Ашурбаніпала (7 стагодзьдзе да н. э.). У Сярэднявеччы бібліятэкі часта існавалі пры манастырах, каралеўскіх ды княскіх дварах, у першых унівэрсытэтах.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 11 верасьня 2009 року ў Беларусі налічвалася 9300 бібліятэк, што агулам мелі звыш 200 мільёнаў кніг. Чытацкія білеты меў кожны другі жыхар краіны. У бібліятэках працавала 16,5 тысячы бібліятэкараў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бібліятэкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў