Смаленск
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Смаленск | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 863 | ||||
| Магдэбурскае права: | 4 лістапада 1611 | ||||
| Вобласьць: | Смаленская | ||||
| Раён: | Смаленскі | ||||
| Мэр: | Уладзіслаў Халецкi | ||||
| Плошча: | 166,35 км² | ||||
| Вышыня: | 242 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2007) • колькасьць: • шчыльнасьць |
316,5 тыс. 1902,62 чал./км² |
||||
| Тэлефонны код: | +7 4812 | ||||
| Паштовы індэкс: | 214ХХХ | ||||
| Аўтамабільны код: | 67 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′ пн. ш. 32°03′ у. д. / 54.783° пн. ш. 32.05° у. д. Каардынаты: 54°47′ пн. ш. 32°03′ у. д. / 54.783° пн. ш. 32.05° у. д. | ||||
Панарама места ў 1912 року |
|||||
|
Смаленск на мапе Расеі
|
|||||
Смаленск (па-расейску: Смоленск) — места ў Расеі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Смаленскай вобласьці і Смаленскага раёну. Плошча 166,35 км². Насельніцтва 316,5 тыс. чал. (2007).
Знаходзіцца за 419 км на захад — паўднёвы захад ад Масквы, за 7 км ад аўтамагістралі М1 «Беларусь». Вузел чыгунак на Маскву, Бранск, Менск, Віцебск, Полацак. Аэрапорт.
Смаленск — старадаўняе крывіцкае паселішча, першая сталіца Беларускай ССР.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 863: першыя згадкі, горад ляжаў на важным гандлёвым шляху «З варагаў у грэкі». Паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзьвіны, Дняпра і Волгі.
- пач. ХІ ст.: у Смаленску замацоўваюцца ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Ўладзімера, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г.д. Але дынастыя гэтая была непастаянная і шмат князёў зьмяніліся на смаленскім «стальцы».
- 1125: смаленскі прастол атрымаў сын кіеўскага князя Мсьціслава — Расьціслаў, які стаў пачынальнікам дынастыяў князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш.
- ХІІІ ст.: места мела трывалыя сувязі з Рыгай, пра што сьведчаць гандлёвыя дамовы зь ёй і «нямецкім берагам».
- 1230: трапляе пад уплыў Полацкага княства.
- кан. ХІІІ ст.: пачаліся цесныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага са Смаленшчынай. Пад час паходаў Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў вайсковую падтрымку ад князя Сьвятаслава. Ягонага сына Юрая Сьвятаславіча ВКЛ падтрымала ў 1386 року падчас барацьбы за смаленскі прастол.
- 1395: у Смаленску былі пасаджаныя намесьнікі Вітаўта, але ў 1401 року места выйшла з-пад апекі ВКЛ.
- 24 чэрвеня 1404: павярнуўся ў склад Вялікалітвы. Паводле некаторых зьвестак, Вітаўт даў месту прывілей на майдэборскія правы (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, дык атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх майдэборскіх местаў[1]).
- 15 ліпеня 1410: смаленскія харугвы бралі ўдзел у Грунвальдзкай бітве.
- 1449: паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім вялікім князем Васілём Цёмным была складзеная дамова, адпаведна зь якой Масковія адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленску і Смаленскай зямлі.
- 1508: цэнтар Смаленскага ваяводзтва.
- пач. ХVІ ст.: нягледзячы на пагадненьне, вялікі князь маскоўскі Іван Жахлівы тройчы ўводзіў асаду места, але быў двойчы адбіты войскамі ВКЛ пад камандай Юрая Паца і Мікалая Салагуба. Толькі пад час трэцяй, па падбухторваньню Міхаіла Глінскага, мяшчане паўсталі і царскія войскі ўвайшлі ў места 1 жніўня 1514 року. Масква па прашэньні смалянаў захавала за імі ранейшыя прывілеі.
- 1596—1602: маскавіты пабудавалі вакол Смаленску вялікую цьвердзь.
- 1600: налічваў больш за 8000 будынкаў.
- 16 верасьня 1610: войскі Жыгімонта ІІІ Вазы атачылі Смаленск. Пасьля 20 месяцаў асады 3 чэрвеня 1611 року места вярнулася да Вялікага Княства Літоўскага. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613—1615 роках.
- 4 лістапада 1611: атрымаў Магдэбурскае права. Меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі мескія, лазьню, гасьціны двор з даходамі ад іх на карысьць усяго места, дазвол на стварэньне рамесных цэхаў і г.д., а таксама і герб «у чырвоным полі постаць арханёла Міхаіла».
- 1632—1634: вытрымаў вялікую маскоўскую аблогу[2], 1 лютага маскоўскія войскі на чале з М. Шэінам спрабавалі ўзяць места, але зьяўленне войска пад камандай самога караля і вялікага князя Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў Уладзіслава ІV зьмяніла ход кампаніі і маскоўцы капітулявалі.
Мэдаль за вызваленьне Смаленску, 1611
- 1638: утвораная Смаленская каталіцкая дыяцэзія.
- 29 верасьня 1654: войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасьля двухмесячнай асады вымусілі да капітуляцыі воінаў, якія гераічна абаранялі горад.
- 1708: створаная Смаленская губэрня, якая зрабілася часткай Рыскай правінцыі ў 1719 року.
- 1776—1796: цэнтар намесьніцтва.
- 1812: заняты войскамі Напалеона.
- 1824: створанае генэрал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існавала да 1855 року. У якасьці губэрнскага цэнтру Смаленск праіснаваў да пачатку 1920-х.
Смаленск на этнаграфічнай мапе беларусаў прафэсара Я. Карскага
- 1918: быў абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 31 сьнежня 1919: у Смаленску была абвешчаная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь. Праз тыдзень сталіца савецкай Беларусі была перанесеная з Смаленску ў Менск.
- 25 лютага 1919: нягледзячы на перавагу этнічна беларускага насельніцтва, быў далучаны РСФСР. Цягам 20 стагодзьдзя насельніцтва Смаленшчыны было цалкам русыфікаванае.
- 1937: цэнтар вобласьці.
- 1941—1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Пасьля вайны атрымаў званьне «Горад-герой».
Сьлядоў беларушчыны ў Смаленску амаль не засталося, хаця шматлікія факты сьведчаць пра захаваньне беларускае гістарычнае памяці смаленцаў. У гэтай сувязі горад прэтэндаваў на асаблівы статус у г. зв. «Саюзе Расеі і Беларусі».
[рэдагаваць] Насельніцтва
- ХVІІ ст. — >80 тыс. чал.
- 1780 — 2875 чал.[1]
- 1867 — 22977 чал., зь іх 12574 мужчынаў.
- 11.10.1881 — 33890 чал. (19579 мужчынаў, у т.л. 4128 вайскоўцаў, і 14311 жанчын), у т.л. 28924 праваслаўныя, 1572 каталікі (468 жанчын), 383 эвангелісты, 2933 юдаісты, 55 магамэтанаў і 23 іншых вызнаньняў. Паводле стану: 4694 шляхты, 1506 духоўнікаў, 307 ганаровых грамадзянаў, 608 купцоў, 10292 мяшчанаў, 8192 сялянаў, 8291 іншых станаў.[3]
- 1897 — 46899 чал. (26539 мужчынаў і 20360 жанчын).
- 1899 — 56389 чал., у т.л. нашчадкавых шляхты ды дваранаў 4,9 %, асабістых 8,0 %, духавенства 1,9 %, ганаровых грамадзянаў і купцоў 5,2 %, мяшчанаў 26,3 %, сялянаў 25,3 %, рэгулярных войскаў 13,9 %, запасных ніжэйшых чыноў 8,8 %, оадстаўных ніжэйшых чыноў 3,7 %, іншага стану 2,0 %. Праваслаўных 84,6 %, каталікоў 5,7 %, лютэранаў 1,5 %, габрэяў 8,1 %, магамэтанаў і старавераў 0,1 %.[4]
- 1923 — 67 тыс. чал.
- 1939 — 157 тыс. чал.
- 1959 — 147 тыс. чал.
- 15.01.1970 — 211 тыс. чал.[5]
- 1993 — 362 тыс. чал.[6]
- 1998 — 355,9 тыс. чал.[7]
[рэдагаваць] Эканоміка
Асноўныя прамысловыя прадпрыемствы Смаленску:
- Смаленскі авіяцыйны завод
- ААТ „ПА «Крышталь»“ (дыямантагранільная фабрыка)
- ЗАТ «Смаленская панчошная фабрыка»
- ААТ «Хлебапек» (уваходзіць у Аграпрамысловую карпарацыю «Стойленская Ніва»)
[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Абарончыя ўмацаваньні (XVI—XVII стст.).
- Архірэйскі двор (XVII—XX стст.).
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1896).
- Могілкі старыя каталіцкія, капліцы (ХІХ ст.).
- Цэрквы (XІI—XIХ стст.): Сьв. Барбары, Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы, Сьв. Георгія, Сьв. Георгія (верхняя), Сьв. ап. Іаана Багаслова, Сьв. Іаана Прадцечы, Сьв. Міхала Арханёла, Сьв. Мікалая (ніжняя), Покрыва Прасьв. Багародзіцы, Сьвв. апп. Пятра й Паўла, Яўленьня Гасподняга, Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы, Сьв. Спаса, Ушэсьця Гасподняга, Узвышэньня Сьв. Крыжа
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сынагога харальная (XIX ст.).
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Месты-сябры
Цюль, Францыя (1981)
Хаген, Нямеччына (1985)
Каларада-Спрынгс, ЗША (1993)
Раён Варшавы Урсынаў, Польшча
Віцебск, Беларусь
Керч, Украіна (1998)
Таргавіштэ, Баўгарыя (2002)
Зьвяз гмінаў Кутнаўскага рэгіёну, Польшча (2004)
[рэдагаваць] Вядомыя жыхары
- Міхаіл Глінка (1804—1857) — расейскі кампазытар.
- Аляксандар Твардоўскі (1910—1971) — расейскі пісьменьнік і паэт.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Смаленск // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с.
- ^ Смаленск // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш.Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 598
- ^ Smoleńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 898
- ^ Смоленск // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907
- ^ Смоленск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Смоленск // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Энциклопедический словарь
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш.Т.2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с.
- Вячаслаў Ракіцкі, Алег Трусаў. Беларускі фэномэн Смаленшчыны // Радыё Свабода, 30 жніўня 2007
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Смаленск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка Смаленскай вобласьці(рас.)
- м. Смаленск на Radzima.org
- Беларуская Смаленшчына
- Смаленская фартэцыя(рас.)
|
Смаленская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Мескія акругі | Смаленск • Дзеснагорск | |
| Муніцыпальныя раёны | Вяземскі • Вяліскі • Гжацкі (Гагарынскі) • Глінкаўскі • Дарагабускі • Духаўшчынскі • Ельнянскі • Ершыцкі • Кардымаўскі • Красьнянскі • Манастыршчанскі • Навадугінскі • Парэцкі (Дзямідаўскі) • Пачынкаўскі • Рослаўскі • Руднянскі • Сафонаўскі • Смаленскі • Сычоўскі • Угранскі • Хіславіцкі • Холм-Жыркоўскі • Цёмкінскі • Шумяцкі • Ярцаўскі | |
| Цэнтры раёнаў | Вязьма • Вяліж • Гжацк (Гагарын) • Глінка • Дарагабуж • Духаўшчына • Ельня • Ершычы • Кардымава • Красны • Манастыршчына • Навадугіна • Парэчча (Дзямідаў) • Пачынак • Рослаў • Рудня • Сафонава • Смаленск • Сычоўка • Угра • Хіславічы • Холм-Жыркоўскі • Цёмкіна • Шумячы • Ярцава | |
| Гарады-героі | ||
|---|---|---|
| Адэса |
||