Красьнянскі раён (Смаленская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Красьнянскі раён
Краснинский район
Coat of Arms of Krasny (Smolensk oblast) (1780).png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Красны
Улучае 13 муніцыпальных утварэньняў
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 14 573
Шчыльнасьць 9,67 чал./км²
Плошча 1,5077 тыс. км² (18-е месца)
Месцазнаходжаньне
Красьнянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Тэлефонны код +7 48145
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт

Кра́сьнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Красны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну складае 1,5077 тыс. км².

Мяжуе на поўначы з Руднянскім раёнам, на ўсходзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Манастыршчанскім раёнам, на захадзе зь Беларусяй.

Галоўным чынам раён знаходзіцца ў межах Смаленска-Красьнянскага ўзвышша. У паўночнай частцы цячэ Дняпро з прытокам Мярэя. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя, што фармуюцца на лёсавідных суглінках, пясках і супясках. Лясы займаюць 29,3 % тэрыторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Красьнянскі павет утвораны ў 1775. У 1929 на тэрыторыі былых Красьнянскага і Аршанскага паветаў Смаленскай губэрні ўтвораны Красьняняскі раён. У 1963 раён скасавалі, тэрыторую далучылі да Смаленскага раёну. Адноўлены ў канчатковым выглядзе ў 1965.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва — 14 573 чалавек (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 1 мескае і 11 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы

  1. Красьнянскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Валаедаўскае сельскае паселішча
  2. Віктараўскае сельскае паселішча
  3. Воўкаўскае сельскае паселішча
  4. Глыбокінскае сельскае паселішча
  5. Гусінскае сельскае паселішча
  6. Кастрычніцкае сельскае паселішча
  7. Красноўскае сельскае паселішча
  8. Малееўскае сельскае паселішча
  9. Манькаўскае сельскае паселішча
  10. Нейкаўскае сельскае паселішча
  11. Паўлаўскае сельскае паселішча

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначная магістраль Масква — Берасьце. Аўтадарога М1.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]