Ельня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ельня | |
| Першыя згадкі: | 1150 |
| Вобласьць: | Смаленская |
| Раён: | Ельнянскі |
| Плошча: | 15 км² |
| Насельніцтва: | 9 991 (2009) |
| Тэлефонны код: | +7 48146 |
| Паштовы індэкс: | 216330 |
| Аўтамабільны код: | 67 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°34′ пн. ш. 33°10′ у. д. / 54.567° пн. ш. 33.167° у. д.Каардынаты: 54°34′ пн. ш. 33°10′ у. д. / 54.567° пн. ш. 33.167° у. д. |
|
Ельня на мапе Расеі
Ельня
|
|
Е́льня — места ў Смаленскай вобласьці Расеі, на рацэ Дзясна. Адміністрацыйны цэнтар Ельнянскага раёну. Насельніцтва 9 991 чал. (2009).
Знаходзіцца за 82 км на паўднёвы ўсход ад Смаленску, чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Сухінічы, вузел аўтамабільных дарог.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- кан. XII — пач. XIII стст.: першыя згадкі, у Смаленскім княстве.
- 1404: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1500: пасьля бітвы на Вядрошы маскавіты ўзялі тут у палон К. Астроскага.[1]
- 1552: трапіла пад уладу Масковіі.
- 1618: вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, у Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва.
- 1667: зноў апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы.
- 1776: павятовае места Смаленскай губэрні.
- 10 кастрычніка 1780: атрымала герб «у срэбным полі тры зялёныя яліны».[2]
- 1918: увайшла ў склад абвешчанай Беларускай Народнай Рэспублікі.
- 1 студзеня 1919: адпаведна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ўваходзіла ў Беларускую ССР, цэнтар павету Смаленскага раёну.[3]
- 16 студзеня 1919: бальшавікі адабралі Ельню разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
- 19 ліпеня 1941 — 30 жніўня 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Эканоміка [рэдагаваць]
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Транспарт [рэдагаваць]
Празь Ельню праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р137: Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101).
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
У месьце працуе Ельнянскі краязнаўчы музэй.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гарадзішча.
- Чыгуначны вакзал (кан. XIX ст.).
Галерэя [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Валерый Грынявецкі. Ельня // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 616
- ^ Ельня // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ^ А. Трусаў. Вялікае Княства Смаленскае // «Наша Слова» №34 (822) 5 верасня 2007
- ^ Jelnia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 559
- ^ Ельня // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Ельня // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Jelnia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 559—560
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ельня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||