Копысь
| Копысь | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1059 | ||||
| Магдэбурскае права: | XVІ ст. | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Аршанскі | ||||
| Насельніцтва: | 0,8 тыс. (2006) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 152161 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211038 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д.Каардынаты: 54° пн. ш. 30° у. д. / 54° пн. ш. 30° у. д. | ||||
|
Копысь на мапе Беларусі
Копысь
|
|||||
Копысь — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе ракі Дняпро. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 0,8 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца за 35 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь (лінія Ворша — Магілёў). Аўтамабільныя шляхі злучаюць мястэчка з Воршай і з шашай Ворша — Магілёў. Рачная прыстань.
Копысь — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Копысь як горад Полацкага княства зьмяшчаецца ў Ніканаўскім летапісы і датуецца 1059. У 1116 князь смаленскі Вячаслаў захапіў паселішча. У сяр. XІІ ст. мясьціна была пунктам збору гандлёвага мыта смаленскімі князямі з тавараў, што правозілі Дняпром, карчмарскай даніны з заезных дамоў.
У 1-й пал. XІV ст. Копысь далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[1]. Цягам XІV—XVІІІ стст. тут існаваў замак; места належала Астроскім, Радзівілам. У XV—XІХ стст. Копысь была цэнтарам мастацкага керамічнага рамяства, гэтак званай «копыскай кафлі»; тут выраблялі ўсе віды дэталяў для абліцоўваньня комінаў. У 1508 мясьціна ўвайшла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
Станам на 1651 у Копысі было 384 двары (зь іх 113 у прадмесьцях), на 1663 — 17 вуліцаў[1]. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у 1654 мясцовае насельніцтва пад узьдзеяньнем манахаў Куцеінскага манастыра здало места маскоўскім захопнікам. У 1695—1744 места належала да Нойбурскіх маёнткаў; паводле некаторых зьвестак атрымала Магдэбурскае права[1]. У гэты час Копысь мела наступнае плянаваньне: да замка на захадзе далучаўся гандлёвы пляц, на якім стаялі 80 крамаў, царква, вадзяны млын; уздоўж дарогі на Воршу месьціліся кальвінскі збор з плябаніяй (збудаваныя ў XVІ ст. Крыштапам Радзівілам), Сьвятадухаўскай царква, карчма. Абнесенае астрогам і ўмацаванае гароднямі, места мела 6 брамаў, да якіх вялі галоўныя вуліцы.
У XVІІІ ст. Копысь зрабілася сталіцай графства. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1707 расейскія войскі поўнасьцю спалілі места[1]. Станам на 1759 у Копысі было 22 вуліцы, 369 двароў; у Аршанскім прадмесьці 135 двароў[1].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Копысь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабілася цэнтрам павету (у 1777—1796 і 1802—1861). У 1778 адбылося зацьверджаньне першага генэральнага пляну Копысі. 16 жніўня 1781 места атрымала герб: «у зялёным полі чорны заяц»[2]. У Вайну 1812 году Копысь занялі францускія войскі, 12 лістапада тут праз Дняпро з расейскім войскам перапраўляўся Міхаіл Кутузаў. У 1821 у месьце адкрылася земская народная вучэльня. Станам на 1825 у Копысі налічвалася 253 жылыя дамы (адзін мураваны, астатнія драўляныя), 6 цэркваў, 2 богадагодныя ўстановы, 13 піцейных дамоў, 9 крамаў, земская народная вучэльня; на 1842 — 355 драўляных і 1 мураваны будынак. У 1848 тут пачала працаваць піваварня; у 1874, 1876 і 1877 — кафляныя заводы.
Станам на 1879 у Копысі было 384 жылыя дамы (зь іх 2 мураваныя), дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў (адна мураваная і 6 драўляных), 2 каталіцкія касьцёлы (мураваны і драўляны), 2 земскія народныя вучэльні (жаночая і мужчынская), паштовая станцыя, 3 заезныя дамы, 8 корчмаў. У кан. ХІХ ст. у месьце мелася 3 камяніцы, 373 драўляныя будынкі; дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў, касьцёл, пратэстанцкая царква, габрэйская сынагога і некалькі габрэйскіх малітоўных школаў; працавалі мужчынская і жаночая вучэльні, лякарня, аптэка[3]. У 1900 адкрылася Копыская меская вучэльня, якую ў 1913 пераўтварылі на найвышэйшую пачатковую вучэльню. На 1911 у месьце працавалі 15 кафляных заводаў, 4 паравыя млыны, піваварня, крухмальны і вінакурны заводы, лякарня, аптэка; дзейнічалі 7 праваслаўных цэркваў, сынагога, 3 габрэйскія малітоўныя дамы, 2 земскія народныя вучэльні, царкоўнапрыходзкая школа.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Копысь ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Копысь вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам раёну (з 1930 у Аршанскім раёне). 27 верасьня 1938 афіцыйны статус паселішча панізілі да пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 у Копысі працавалі льнозавод, 2 дахоўчатыя заводы, мэблевая фабрыка, машынна-трактарная станцыя, 2 млыны, сярэдняя, 2 пачатковыя і калгасная школы, кінатэатар, 3 клюбы, лякарня, 3 сталоўкі, 6 крамаў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XIX стагодзьдзе: 1825 — 2265 чал.; 1879 — 3164 чал.; 1897 — 3384 чал., у тым ліку мяшчанаў 2475, сялянаў 731, шляхты 64, духавенства 18, купцоў 41 чалавек; пісьменных сярод месьцічаў было 39,6%[4].
- XX стагодзьдзе: 1904 — 3950 чал.; 1911 — 5924 чал.; 1960 — 1833 чал.; 1970 — 1555 чал.[5]; 1997 — 950 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 0,8 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Копысі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, цэнтар пазашкольнай работы.
[рэдагаваць] Мэдыцына
Мэдычныя паслугі надаюць местачковыя паліклініка і лякарня.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць дом культуры і бібліятэка.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці: керамічны цэх «Воршабудматэрыялы», міні-пякарня, лясьніцтва.
У Копысі знаходзіцца філія раённага камбіната побытавага абслугоўваньня, пошта, прадпрыемствы гандлю.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Копысь — традыцыйны цэнтар вытворчасьці мастацкай керамікі[7].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Замкавы Вал
- Селішча Пасадзкае
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Капліца Сьв. Параскевы Пятніцы (XIX ст.)
- Касьцёл
- Царква (XIX ст.)
- Царква Праабражэньня Гасподняга (XVII ст.)
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Соф’я Друкер (1907—1984) — беларуская сьпявачка, Народная артыстка БССР
- Аляксандар Лукашэнка (нар. 1954) — першы прэзыдэнт Беларусі
- Ігнаці Максімаў (XVІІ ст.) — вядомы майстар мастацкай керамікі
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c d e Копысь // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 134.
- ^ Копысь // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Копысь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Копысь на Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
- ^ Аляксандр Шынкевіч. Копысь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 235.
- ^ Аляксандр Шынкевіч. Копысь // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 234.
- ^ Копысь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 1-я. — Мн., 1999.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 2-я. — Мн., 2000.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Копысь // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Kopyś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 388.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Копысь — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
Аршанскі раён |
||
|---|---|---|
| Гарады / Месты | ||
| Мястэчкі | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | ||
| Месты і мястэчкі гістарычнай Аршаншчыны | |
|---|---|
|
Барань · Баркулабаў · Барысаў ¹ (1563) ² · Бобр (1.12.1762) · Буйнічы · Быхаў · Бялынічы (4.10.1634) · Ворша (13.12.1620) · Галоўчын · Гарадзец · Горкі (1619) · Дашкаўка · Друцак · Дуброўна · Княжыцы · Копысь (XVI ст.) · Коханаў · Красны Стаў · Круглае · Крупкі · Лукомаль · Любавічы · Магілёў (28.01.1577) · Межава · Раманава · Смаляны · Старасельле · Талачын · Халопенічы · Чавусы (11.08.1634) · Чарэя · Чэрыкаў (1641) · Шклоў (10.04.1762)
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |