Лякарня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Лякарня, больніца — лекавальна-прафіляктычная ўстанова, якая надае стацыянарную кваліфікаваную і спэцыялізаваную мэдычную дапамогу.
Зьмест |
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
Лякарні клясыфікуюцца па тыпе арганізацыі і па спэцыялізацыі.
Тыпы арганізацыі лякарняў [рэдагаваць]
- Дэцэнтралізаваныя — кожнае аддзяленьне займае асобны корпус лякарні. Недахоп такой сыстэмы — вялікая плошча. У чыстым выглядзе практычна не сустракаецца.
- Цэнтралізаваныя — абсалютная большасьць аддзяленьняў злучаюцца ў адным корпусе і, як правіла, разьмяшчаюцца на розных паверхах або частках будынка. Звычайна пры такім выглядзе арганізацыі за межы аднаго збудаваньня выносяцца тэхнічныя памяшканьні, блёк харчаваньня, паліклінічныя і танаталягічныя (патолягаанатомічныя) аддзяленьні.
- Мяшаны — злучэньне асаблівасьцяў абодвух відаў: існуюць адзін-два вялікія карпусы з рознымі аддзяленьнямі і некалькі драбнейшых карпусоў для асобных аддзяленьняў. Большасьць вялікіх лякарняў уладкаваныя паводле такога прынцыпу.
Спэцыялізацыя (профіль) [рэдагаваць]
- Спэцыялізаваныя — скіраваныя на лекаваньне пэўнай клясы захворваньняў: кардыялягічныя (кардыяцэнтар), нэўрахірургічныя, анкалягічныя, уралягічныя, інфэкційныя і іншыя.
- Агульныя — шматпрофільныя ўстановы, скіраваныя на дыягностыку і лекаваньне шырокага спэктру захворваньняў.
У адпаведнасьці з профілем лекаваньня плянуецца разьмяшчэньне палатаў у тэрапэўтычных і хірургічных ды інфэкцыйных карпусах.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Лякарня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў