Гарадок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарадок
Краязнаўчы музэй
Краязнаўчы музэй
Coat of Arms of Haradok, Belarus.png Flag of Haradok and Haradok Rajon.png
Герб Гарадку Сьцяг Гарадку
Першыя згадкі: 1128
Горад з: 1772
Вобласьць: Віцебская
Раён: Гарадоцкі
Насельніцтва: 12 968[1] (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2139
Паштовы індэкс: 211573
Геаграфічныя каардынаты: 55°28′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 55.467° пн. ш. 29.983° у. д. / 55.467; 29.983Каардынаты: 55°28′ пн. ш. 29°59′ у. д. / 55.467° пн. ш. 29.983° у. д. / 55.467; 29.983
Гарадок на мапе Беларусі
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гарадо́к — места ў Беларусі, на рацэ Гаражанка. Адміністрацыйны цэнтар Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 12 968[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Віцебску, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок (лінія Віцебск — Невель); на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Невель.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

У гістарычных крыніцах ХVІ ст. існуюць зьвесткі пра «Гарадок каля Полацку», дзе апавядаецца пра выдуманую бітву сяр. XIII ст. паміж палачанамі і літоўскім войскам на чале зь мітычным князям Мінгайлам. Тым часам першы дакладны пісьмовы ўспамін пра паселішча зьмяшчаецца ў «рэестры сярэбшчыны» зь местаў Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1551. У дакумэнце паведамляецца, што «з места Городка» ў скарб плацілі «20 коп грошей…». На мапе, складзенай С. Пахалавіцкім (1579), значыцца Вялікі і Малы Гарадок. У кан. XVI ст. тут існаваў бастыённы замак з магутнымі абарончымі валамі і 5 вежамі. У тым жа XVI ст. мястэчка атрымала герб: «у залатым полі леў»[2].

Герб Гарадку, XVIII ст.

На мапе Т. Макоўскага (1613) Гарадок значыцца як мястэчка. У пач. ХVІІ ст. мясьціна ўваходзіла ў склад Віцебскага павету і знаходзіўся ў дзяржаўнай уласнасьці. У 1650 тут існавала Ільлінская царква, пераўтвораная ўва ўніяцкую і таго ж року вернутая праваслаўным[3].

Плян места, 1839

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе 9 ліпеня 1772 атрымаў статус места. У 1777 ён зрабіўся цэнтрам павету ў Полацкай, з 1796 у Беларускай, з 1802 Віцебскай губэрні. У 1778 зьявіўся першы генэральны плян Гарадку з рысамі клясыцызму. У 1781 места атрымала новы герб з выявай Пагоні. У кан. ХVІІІ ст. тут было 169 дамоў.

У красавіку 1855 Канстанцін Вераніцын напісаў у Гарадку паэму «Тарас на Парнасе». Станам на 1860 колькасьць будынкаў павялічылася да 377; працавалі фабрыка паташу, 19 дробных саматужных прадпрыемстваў, 75 крамаў; дзейнічалі царква і 6 малітоўных дамоў. На 1887 працавалі 23 прадпрыемствы, лякарня, рамесная школа, царкоўнапрыходзкая вучэльня. У 2-й пал. ХІХ ст. паводле праекту плянаваньня 1846 року места пашырылася ўздоўж шашы Віцебск — Пецярбург.

У 1904 па пракладаньні чыгункі Гарадок разьвіваўся паміж вакзалам і рынкам. Станам на 1905 у месьце былі 21 мураваны і 834 драўляныя дамы; працавалі 14 заводаў, фабрыка, паравы млын, 2 мужчынскія, 3 жаночыя вучэльні, лякарня, 3 аптэкарскія магазыны, бібліятэка; дзейнічалі 2 царквы і 10 сынагогаў. На 1912 налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых установаў; праводзіліся 3 кірмашы.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Гарадок увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 17 ліпеня 1924 Гарадок вярнулі БССР, дзе ён зрабіўся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 24 сьнежня 1943 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 20 студзеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу, а 28 лютага 2011 — сьцяга места[4].

Насельніцтва [рэдагаваць]

  • XIX стагодзьдзе: 1860 — 4075 чал.; 1879 — 4449 чал., зь іх 2802 праваслаўныя, 210 каталікоў, 19 раскольнікаў, 15 эвангелістаў, 1402 юдэі, 1 магамэтанін[5]; 1897 — 5023 чал., зь іх 39,5% пісьменных
  • XX стагодзьдзе: 1905 — 6480 чал., зь іх 2184 праваслаўныя, 29 каталікоў, 57 старавераў, 5 пратэстантаў, 4205 юдэяў; 1939 — 7,3 тыс. чал.; 1959 — 7,6 тыс. чал.; 1969 — 9,0 тыс. чал.; 1991 — 14,5 тыс. чал.[6]; 1992 — 14,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 — 14,1 тыс. чал.; 2006 — 13,8 тыс. чал.; 2008 — 13,6 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 — 13,4 тыс. чал.; 2009 — 12 968[1] чал. (перапіс)

Адукацыя [рэдагаваць]

Краязнаўчы музэй

У Гарадку працуюць аграрна-тэхнічны каледж, прафэсійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці, 2 сярэднія, базавая, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў.

Культура [рэдагаваць]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, раённы краязнаўчы музэй, дом рамёстваў і фальклёру.

Мас-мэдыя [рэдагаваць]

Выдаецца раённая газэта «Гарадоцкі весьнік» (да 1991 — «Прамень камунізму»). Наклад 2250 асобнікаў.

Забудова [рэдагаваць]

У 1966 зьявіўся праект плянаваньня, у 1977 — генэральны плян Гарадку. Узводзяцца тыповыя будынкі, утварыліся новыя мікрараёны з шматпавярховымі дамамі.

Эканоміка [рэдагаваць]

Прадпрыемствы лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.

Транспарт [рэдагаваць]

Праз Гарадок праходзяць аўтамабільныя дарогі Р114 (Гарадок — Вула) і Р115 (Віцебск — Гарадок — траса M8). За 1 км на ўсход ад места праходзіць магістраль М8E95.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Камень-помнік паэме «Тарас на Парнасе»

Дзейнічаюць Гарадоцкі краязнаўчы музэй, РУП «Гарадоцкі цэнтар спорту і турызму Раўбічы». Спыніцца можна ў гасьцініцы «Раўбічы».

Гарадок — вядомы цэнтар ганчарнага рамяства (г.зв. «гарадоцкая кераміка»)[8].

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

  • Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (XIVXVII стст.)
  • Могілкі габрэйскія
  • Паштовая станцыя (сяр. ХІХ ст.)

У 1990-я будынак царкоўнапрыходзкай школы (пач. ХХ ст.) перабудавалі на царкву Сьвятой Тройцы. Апроч таго, дзейнічае каталіцкая парафія Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, пры якой будуецца касьцёл.

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Сынагога
  • Царква Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Прарока Ільлі (XVII ст.; грэка-каталіцкая)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVII ст.)

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Гарадок // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. ^ Гарадок // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 511.
  4. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  5. ^ Horodek // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 133.
  6. ^ Городок // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Вячаслаў Насевіч. Гарадок // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 477.
  8. ^ Городок // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Гарадоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў