Гарадоцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадоцкі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Гарадок
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Пётр Карабач[d][1]
Насельніцтва (2018) 22 932[2]
Шчыльнасьць 7,7 чал./км²
Плошча 2980,47[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 193 м[4]
Месцазнаходжаньне Гарадоцкага раёну
Гарадоцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-39
Паштовыя індэксы 211 5хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2980[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 22 932 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Гарадок.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасьці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёну — Полацкая і Сураская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёну знаходзіцца на вышыні 170—180 м над узроўнем мора, 32% — на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загаране Бычыхінскага сельсавету (259 м над узроўнем мора). Найніжэйшая адзнака (140 м) — урэз ракі Обалі на захадзе.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёну — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама рэкі Аўсянка, Лужасьнянка. Да басэйна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольшыя Езярышча, Лосьвіда, Вымна, Ціёста, Кашо, Чарнова, Белае.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −8°С, ліпеня — +17,3°С. Ападкаў выпадае 674 мм у год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 183 дні.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га (у тым ліку: сухадолаў — 24,1%, нізінных — 70,6%, заліўных — 5,3%).

Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёну. Найбольшая лясістасьць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёну. Сярэдняя плошча лясных масываў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя зь іх — Беразьнянскі масіў, Лосьвідзкая, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 26 760 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 23 330 чал.[6]; 2017 год — 23 075 чал.[7]; 2018 год — 22 932 чал.[2]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[8].

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы.

У склад раёну ўваходзяць гарадзкі пасёлак Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы савет і 9 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі.

19 студзеня 2023 году былі скасаваныя наступныя населеныя пункты: Беляі, Барысенкі, Зуі 1, Мамчыкава, Шандры[9]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://gorodok.vitebsk-region.gov.by/ru/rayispolkom-ru/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  9. ^ https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D923v0120691&p1=1&p5=0 Аб скасаваньні населеных пунктаў Гарадоцкага раёну. Пастанова Гарадоцкага раённага савету дэпутатаў №277 ад 29-12-2022
  10. ^ Уладзімер Арлоў імёны свабоды, стар. 216—217 https://docs.rferl.org/be-BY/2020/11/07/96247f72-a7e0-4382-ad1c-ec68459cf6b7.pdf
  11. ^ Пайшоў з жыцьця Міхась Паўлаў, віцебскі краязнаўца і актывіст грамадзкага руху https://www.svaboda.org/a/pajsou-z-zyccia-michas-paulau/28455703.html

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]