Віцебскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віцебскі раён

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі і адміністрацыйная адзінка[d]
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Генадзь Сабыніч[d][1]
Насельніцтва (2018) 37 051[2]
Шчыльнасьць 13,6 чал./км²
Нацыянальны склад
  • беларусы (84,8%)
  • расейцы (12,6%)
  • украінцы (1,4%)[3]
Плошча 2731,98[4] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 266,8 м
 180—200 м
Месцазнаходжаньне Віцебскага раёну
Віцебскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-2
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 3хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ві́цебскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2731,98 км². Насельніцтва на 2018 год — 37 051 чалавек[2]. Пераважная колькасьць сельскіх жыхароў, гарадзкое насельніцтва складае 5%. Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Сураж і Янавічы, 370 сельскіх населеных пунктаў[5].

Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2013 год у раёне працавалі: цяплічны камбінат ААТ «Рудакова», вытворчасьць ялавічыны ў ААТ «Ліпаўцы» (Шапечынскі сельсавет), сьвінакомплекс у вёсцы Лучоса і ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». Дзейнічалі 2 мэліярацыйныя ўстановы. У 2013 годзе сабралі 75 000 тонаў збожжа пры ўраджайнасьці 27,1 цэнтнэра зь гектара[6].

Помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Віцебскага раёну

На 2013 год налічвалася звыш 200 помнікаў, зь іх 54 унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод 34 помнікаў археалёгіі 13 гарадзішчаў раньняга жалезнага веку мелі рэспубліканскае значэньне. Пад Віцебскам месьціцца маёнтак мастака Ільлі Рэпіна. На 2013 год найвялікшая хвоя Беларусі расла ў Віцебскім раёне каля вёскі Сушчава. Яе вышыня складала каля 30 мэтраў, дыямэтар — 140 сантымэтраў, узрост — каля 250 гадоў[6].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віцебскі раён створаны 17 ліпеня 1924 году ў складзе Віцебскай акругі. 15 лютага 1931 году ён быў скасаваны. 27 ліпеня 1937 году адноўлены. 20 лютага 1938 году раён уключаны ў Віцебскую вобласьць. 28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Пра заснаваньне афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласьці» зацьверджаныя герб і сьцяг раёну[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 40 552 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 37 303 чал.[9]; 2017 год — 37 206 чал.[10]; 2018 год — 37 051 чал.[2]

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам на тэрыторыі раёну налічваецца каля 361 паселішча.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://vitebsk.vitebsk-region.gov.by/ru/sabynich-gennadiy-gennadevich
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Календа 2004. С. 119.
  4. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  5. ^ Календа 2004. С. 120.
  6. ^ а б Аляксандар Пукшанскі. «Золата» ў працы i на зямлi // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  7. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
  8. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Сябры КХП БНФ з Віцебску Уладзімір Плешчанка і Аляксандр Салаўян атрымалі штрафы ў 150 базавых адзінак за зьбіраньне подпісаў супраць дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы. (spring96.org)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с. — 2500 ас. — ISBN 985-11-0301-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]