Бягомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бягомель
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Coat of arms of Biahoml.png Flag of Biahoml.png
Герб Бягомелю Сьцяг Бягомелю
Першыя згадкі: 1582
Вобласьць: Віцебская
Раён: Докшыцкі
Пасялковы савет: Бягомльскі
Насельніцтва: 2736[1] (2009)
Тэлефонны код: +375 2157
Паштовы індэкс: 211730
Аўтамабільны код: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′ пн. ш. 28°03′ у. д. / 54.733° пн. ш. 28.05° у. д. / 54.733; 28.05Каардынаты: 54°44′ пн. ш. 28°03′ у. д. / 54.733° пн. ш. 28.05° у. д. / 54.733; 28.05
Бягомель на мапе Беларусі
Бягомель
Бягомель
Бягомель
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Бяго́мель, Бе́гамля — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Мажанка. Цэнтар пассавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва — 2736[1] чал. (2009). Знаходзіцца за 30 км ад Докшыцаў, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Параф'янаў (лінія Маладэчна — Полацак). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Віцебск, Барысаў, Докшыцы. Фактычнай часткай мястэчка зьяўляецца вёска Маргавіца.

Зьмест

Назва [рэдагаваць]

На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Бягомель» утварыўся ад слова «бег» у спалучэньні з фармантам -ль. Імаверна, паселішча зьнікла як прытулак для беглых, хованка. Гэтае меркаваньне пацьвярджае тое, што славянскі фармант -ля звычайна ўжываецца для выразу акалічнасьці месца[2]. Згодна зь іншая вэрсіяй, корань «бяг» зьвязаны або са словам «буга» — нізіна, або «баган» — сыры хваёвы лес, часта з бярозамі. Некаторыя навукоўцы зьвязваюць назву «Бягомль» са старажытнаславянскім імем Багаміл (ці Багуміл), гэта значыць, што «Бягомль» — пасяленьне, якое заснаваў Багаміл[3].

Старадаўні тапонім «Багомль» у сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) аформіўся ў дзьвюх формах: Бягомель[4][5][6] (з устаўным галосным) або Бегамля[4] (з фармантам -ля). Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Бягомль (рас. Бегомль).

Гісторыя [рэдагаваць]

Бягомель узьнік як сяло на тэрыторыю маёнтку Ваўча, што знаходзіўся ў валоданьні Віленскага біскупства і ўваходзіў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўспамі пра паселішча (пад назвай Багомль) датуецца 1582, калі біскупскі ўраднік Матысь Сасноўскі нечакана разрабаваў двор у маёнтку Ваўча і, прыхапіўшы сабраныя падаткі, уцёк у сяло Мсьціж. Пры гэтым М. Сасноўскі зьвярнуўся ў суд са скаргай на жыхароў сяла Бягомель, якія нібыта напалі на яго і разрабавалі ягоны дом. У пазьнейшыя часы мясьцінай валодаў Міхал Кейзгалавіч. Ён фундаваў тут каталіцкую капліцу, якой запісаў прыбытак з маёнтку Ваўча з цэнтарам у Бягомелі.

Бальшавікі здымаюць званы з царквы, 1929
Царква Ўсіх Сьвятых, пач. XX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бягомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Докшыцкім, з 1802 — у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У пач. ХІХ ст. мясьцінай валодаў граф Манузі, потым Бягомель разам зь іншымі сёламі ўваходзіў у маёнтак Берасьнёўка абшарніка Ігната Булгака. У 1861 мястэчка зрабілася цэнтрам воласьці. Станам на 1886 тут было 43 двары, валасная ўправа, царква, школа, лякарня. У 18701874 у мястэчку збудавалі прамысловы комплекс, які ўлучаў тры будынкі — сартаваньне сьпірту, сховішча сьпірту і жылы дом вартаўніка. У Першую сусьветную вайну ў лютым 1918 Бягомель занялі нямецкія войскі, у сьнежні 19181920 — польскія войскі.

У 1919 Бягомель увайшоў у БССР, дзе 17 ліпеня 1924 зрабіўся цэнтрам раёну1960 у Докшыцкім раёне). У гэты час тут было 157 двароў, працавалі 2 млыны, 2 кузьні. Станам на 1937 — лесазавод, электрастанцыя, машына-трактарная станцыя, народны дом, лякарня, школа-сямігодка, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. Два разы на тыдзень праводзіліся кірмашы. 27 верасьня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 2 ліпеня 1941 да 1 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1968 утварыўся Бягомльскі музэй народнай славы. 29 чэрвеня 2009 22 населеныя пункты, у тым ліку і Бягомль, узнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай Вайны». 28 лютага 2011 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу і сьцяга мястэчка[7].

Насельніцтва [рэдагаваць]

Адукацыя [рэдагаваць]

У Бягомелі працуюць сярэдняя агульнаадукацыйная школа (Установа адукацыі «Бягомльская дзяржаўная сярэдняя агульнаадукацыйная школа Докшыцкага раёну»), дзіцячая музычная школа, дзіцячы садок на 127 месцаў, а таксама школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў (Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў»).

Мэдыцына [рэдагаваць]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць паліклініка, лякарня і аптэка.

Культура [рэдагаваць]

Дзейнічаюць музэй народнай славы, бібліятэка імя Пімена Панчанкі, дом культуры. У фондах музэю налічваецца 17 383 экспанатаў, у тым ліку 13 783 экспанатаў асноўнага фонду і 3600 навукова-дапаможнага.

Эканоміка [рэдагаваць]

Працуюць прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай (лясгас) і харчовай прамысловасьці (сьпіртзавод).

Да паслугаў местачкоўцаў гандлёвы цэнтар «Мэрыдыян», а таксама некалькі каапэратыўных і прыватных крамаў, кавярні «Тафілія», «Транзіт», аддзяленьне «Беларусбанка».

Транспарт [рэдагаваць]

У Бягомелі месьціцца філія Лепельскага аўтатранспартнага прадпрыемства №14 (7 аўтобусаў і 6 грузавых аўтамабіляў), ажыцьцяўляецца абслугоўваньне рэгулярных аўтобусных рэйсаў праз мясцовую аўтастанцыю. Транспартная плынь праходзіць транзытам у паўночныя раёны Беларусі, а таксама кіруецца ў Пскоў, Санкт-Пецярбург, Рыгу.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Царква Ўсіх Сьвятых

За 3 км ад Бягомелю знаходзіцца санаторый «Баравое», за 12 км — дом паляўнічага «Бягомльскі». За адзін кілямэтар ад мястэчка, каля аўтазаправачнай станцыі і СТА, ёсьць матэль «101 кілямэтар».

Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]

  • Вінакурня (1890), у якой цяпер знаходзіца Музэй народнай славы
  • Царква Ўсіх Сьвятых (ХІХ ст.)

У 2004 у старым будынку колішняй гасьцініцы адкрыўся касьцёл Хрыста Валадара Сусьвету[11].

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Царква Нараджэньня Божай Маці (XVII ст.; грэка-каталіцкая)

Галерэя [рэдагаваць]

Вядомыя асобы [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 20.
  3. ^ Т. Альшэўская. Бягомлю — 425 год // «Родныя вытокі» (Докшыцы), 22 верасьня 2007.
  4. ^ а б Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. С. 22.
  5. ^ Мінкін Алег. Слоўнік рыфмаў беларускай мовы. [1]
  6. ^ Veritas № 1 (3), 2005.
  7. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  8. ^ М. Б. Батвіннік. В. Л. Насевіч. Бягомль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 158.
  9. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага раёна / Рэдкал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004.
  10. ^ Бегомль // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  11. ^ Бягомль — парафія Хрыста-Валадара сусвету на Catholic.by

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Бягомельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў