Хатаевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Хатаевічы
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Акцябарскі
Тэлефонны код: +375 1774
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′36″ пн. ш. 27°44′7″ у. д. / 54.42667° пн. ш. 27.73528° у. д. / 54.42667; 27.73528Каардынаты: 54°25′36″ пн. ш. 27°44′7″ у. д. / 54.42667° пн. ш. 27.73528° у. д. / 54.42667; 27.73528
Хатаевічы на мапе Беларусі
Хатаевічы
Хатаевічы
Хатаевічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Хатаевічы1939 — Акцябар) — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 569 чал. (1990). Знаходзяцца за 36 км ад Лагойску.

Хатаевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

У пач. XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы знаходзіліся ў валоданьні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540). У 1558 паселішча згадваецца пры падзеле маёнткаў паміж ягонай удавой і дзецьмі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

Царква

Пад 1567 Хатаевічы значацца як сяло, шляхецкая ўласнасьць. У 1681 тут заснавалі кляштар дамініканаў. Каля 1752 збудавалі касьцёл Прасьвятой Тройцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1803 у мястэчку збудавалі новы касьцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладаньне дамініканскага кляштару) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку меліся карчма, бровар, хлебазапасная крама. Станам на 1812 у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазьней у ліку іншых каталіцкіх уладаньняў мястэчка канфіскавалі расейскія ўлады. На 1861 — 19 двароў, касьцёл. У 1870 расейскія ўлады збудавалі царкву Сьв. Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходзкая школа. На 1886 — 9 двароў, царква, касьцёл, капліца, сынагога, пры ёй габрэйская малітоўная школа, шэраг крамаў, карчма. У 1893 у мястэчку заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 працавалі 6 работнікаў, мелася паравая машына).

Станам на 1908 у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходзкія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).

У 1919 Хатаевічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 зрабіліся цэнтрам сельсавету Плешчаніцкага раёну25 сьнежня 1962 у Лагойскім раёне). Станам на 1926 існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 — 127 двароў, на 1969 — 142, на 1990 — 204, на 1 студзеня 2003 — 230.

Насельніцтва [рэдагаваць]

Інфраструктура [рэдагаваць]

У Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]

Страчаная спадчына [рэдагаваць]

  • Касьцёл Сьвятога Дамініка (1907)
  • Капліца Сьвятога Дамініка (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1870)

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. Акцябр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 92.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах.Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Хатаевічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў