Узда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 53°27′ пн. ш. 27°13′ у. д. (G)(O)

Узда
Герб
Раён Узьдзенскі раён
Вобласьць Менская вобласьць
Першыя згадкі XV стагодзьдзе
Насельніцтва 9,6 тыс.
Тэлефонны код +375 1718
Паштовы індэкс 223411
Геаграфічныя каардынаты 53°27′ пн. ш. 27°13′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Месцазнаходжаньне Ўзды
Узда
Узда
Узда

Узда́ — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Узьдзянка. Адміністрацыйны цэнтар Узьдзенскага раёну. Насельніцтва 9,6 тыс. чал. (2006).

Знаходзіцца за 74 км на паўночны захад ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае на лініі МенскБаранавічы. Аўтадарогі на Менск, Негарэлае, Капыль, Слуцак, Нясьвіж.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1889 — 1424 чал.[1]
  • 1897 — 2,8 тыс. чал.
  • 1939 — 3,5 тыс. чал.
  • 1970 — 4,3 тыс. чал.
  • 1989 — 8,0 тыс. чал.
  • 1999 — 9,5 тыс. чал.

[рэдагаваць] Адукацыя

У месьце дзейнічаюць гімназія, с.-г. прафэсійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, дзіцячы цэнтар разьвіцьця дзіця «Вясёлка».

[рэдагаваць] Ахова здароўя

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць цэнтральная раённая лякарня на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведваньняў у зьмену, аптэка, аптэчны кіёск і аптэчны пункт, раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтар сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва.

[рэдагаваць] Культура

Да паслугаў жыхароў 2 бібліятэкі, Дом культуры, раённы Цэнтар культуры, Дом дзіцячай творчасьці, кінатэатар «Кастрычнік», гісторыка-краязнаўчы музэй, парк «Перамогі».

Дзейнічаюць калектывы аматарскай творчасьці, у тым ліку 3 народныя (хор вэтэранаў вайны і працы, ансамбаль народнай песьні «Зборная субота», клюб майстроў «Сузор'е» Цэнтру культуры) і 3 узорныя (тэатар «Усьмешка», лялечны тэатар «Церамок», духавы аркестар школы мастацтваў).

[рэдагаваць] Спорт

Для аматараў фізкультуры і спорту адчыненыя спартовы клюб «Бушыда», стадыён, 6 спартовых заляў, 3 футбольныя палі і інш.

[рэдагаваць] Забудова

Места разьвіваецца паводле генпляну 1990. Рэчкай Узьдзянка падзеленая на 2 плянавальных раёны: усходні (Малая Ўзда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе разьмешчаныя асноўны масіў жылой забудовы і грамадзкі цэнтар. Гістарычны цэнтар склаўся ў раёне вуліцы Ленінскай, якая спалучыла 2 плошчы — Волі і Чырвоную. Адм.-грамадзкі і культурны цэнтар сфармаваны ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 19902000-я пабудаваныя 5 жылых дамоў, школа −3, адм. будынак Узьдзенскага лясгасу, зробленая рэканструкцыя раённай лякарні, будынкі «Белаграпрамбанку».

[рэдагаваць] Эканоміка

У месьце працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасьці лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Узьдзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Узьдзенская філія ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галінаў. Працуе прыватнае УП «Узьдзенскі кааппрам», лясгас і інш., філія і аддзяленьне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадзкага харчаваньня, 2 прадпрыемствы сувязі, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

Дзейничае Ўзьдзенскі гісторыка-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ўзда».

[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

  • Гістарычная забудова места (канец ХІХ — пач. ХХ стст.).
  • Капліца-пахавальня Завішаў (XIX ст.).
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа (1798).
  • Могілкі габрэйскія.
  • Могілкі татарскія (Мізар).
  • Сынагога.
  • Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла (1840).

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Uzda // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII, s. 867

[рэдагаваць] Літаратура

  • Узда // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Uzda // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII, s. 867

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах