Барысаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: 54°14′ пн. ш. 28°30′ у. д. (G)(O)

Барысаў
Герб
Насельніцтва 150 000 (2009)
Тэлефонны код +375 1777
Паштовы індэкс 222120
Геаграфічныя каардынаты 54°14′ пн. ш. 28°30′ у. д. (G)
Месцазнаходжаньне Барысава
Барысаў
Барысаў
Барысаў

Бары́саў — горад у Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Бярэзіна. Адміністрацыйны цэнтар Барысаўскага раёну. Геаграфічныя каардынаты: 54° 14' пн. ш., 28° 30' у. д. Плошча 46 км². Насельніцтва 150 тыс. чал. (2009)[1].

Знаходзіцца за 71 км на паўночны ўсход ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі МенскВорша, на аўтадарозе МенскМасква.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Насельніцтва

  • 1795 — 1,6 тыс. чал.
  • 1887 — 17737 чал., у т.л. 6264 праваслаўных і 10300 юдаістаў.[3]
  • 1907 — 18055 чал.[4]
  • 1959 — 59,3 тыс. чал.
  • 1969 — 77 тыс. чал.[5]
  • 1970 — 84,0 тыс. чал.
  • 1991 — 150,2 тыс. чал.[6]
  • 1996 — 153 тыс. чал.[7]
  • 1997 — 154,3 тыс. чал.
  • 2005 — 150,0 тыс. чал.
  • 2006 — 149,9 тыс. чал.
  • 2007 — 149,7 тыс. чал.
  • 2009 — 150,0 тыс. чал.

[рэдагаваць] Адукацыя

У месьце разьмешчаная філія Інстытуту Кіраваньня і Прадпрымальніцтва, 24 сярэднія школы, 2 гімназіі (1 гімназія пераназваная ў сярэднюю школу), палітэхнічны ліцэй, 3 сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы, 3 прафтэхвучэльні, музычная, мастацкая і харэаграфічная школы.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічае народны тэатар.

[рэдагаваць] Мэдыі

У месьце выдаюцца наступныя газэты: незалежная «Борисовские новости»; дзяржаўная «Адзінства»; краязнаўчая «Гоман Барысаўшчыны».

[рэдагаваць] Спорт

ФК БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболе. Мескі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзеньня міжнародных матчаў па футболе.

[рэдагаваць] Забудова

[рэдагаваць] Вуліцы і плошчы[8][9]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва
Старое места
3 Інтэрнацыяналу вуліца Менская вуліца (частка, ад заводу агрэгатаў да пошты)
Лепельская вуліца (частка, ад пошты да вул. Яраша)
Авіяпалка Нармандыя—Нёман вуліца Андрэеўская вуліца
Адамовіча вуліца Андрэеўскі завулак
Гогаля вуліца Замкавая вуліца
Дзяржынскага вуліца Аршанская вуліца (частка, ад рынку ў бок СШ №1)
Палынская вуліца (частка, ад рынку ў бок Бярэзіны)
Камінскага вуліца Віленская вуліца (частка, ад пошты ў бок Бярэзіны)
Савуцінская вуліца (частка, ад рынку ў супрацьлеглы ад ракі бок)
Камсамольская вуліца Віжынская вуліца
Лапаціна вуліца Полацкая вуліца (частка, ад рынку ў бок вуліцы Яраша)
Харугвенная вуліца (частка, ад рынку ў бок вуліцы Гогаля)
Марозава вуліца Міхайлаўская вуліца
Менская вуліца Швэдзкая вуліца (частка)
Савецкая вуліца Мікалаеўская вуліца
Савецкі завулак Новамікалаеўская вуліца
Урыцкага вуліца Андрэеўская вуліца
Чырвонаармейская вуліца Слабадзкая вуліца
Новае места
1 ліпеня Бярэзінская вуліца
1 Траўня Багданаўская (да вул. Энгельса)
Арджанікідзэ праспэкт Крайняя вуліца
Гагарына вуліца Вітаўта шлях (ад Бярэзіны да скрыжавання з вуліцамі імя Р. Люксембург і Даўмана)
Сярэдняя Батарэйная вуліца (ад скрыжавання да выезду зь места).
Ганчарная вуліца Ганчарная вуліца
Горкага вуліца Крывая вуліца
Карла Маркса вуліца Генерала Рыхтара праспэкт
Ленінградзкая вуліца Паўлаўская вуліца
Паштовая вуліца Паштовая вуліца
Правабярэжная вуліца Правабярэжная вуліца
Працы вуліца Вакзальны праспэкт
Рабочы Хімік вуліца Рабочы Хімік вуліца
Розы Люксембург вуліца Менскі тракт
Рэвалюцыі праспэкт Трубяцкога праспэкт
Стаханаўская вуліца Памежная вуліца
Хацкевіча вуліца Млыновая вуліца (або Лышчэўскага вуліца)
Чапаева вуліца Хітроўская вуліца
Чарняхоўскага вуліца Глівінская вуліца
Чырвонаштандартавая вуліца Усіхсьвяцкая вуліца
Энгельса вуліца Аляксандраўская вуліца

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і мэталаапрацоўчай, харчовай, кравецкай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і інш.

  • ААТ «БАТЭ»
  • РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў»
  • ААТ «Барысаўскі інструмэнтальны завод»
  • ААТ «Барысаўскі завод плястмасавых вырабаў»
  • РУП «Барысаўскі завод мэдычных прэпаратаў»
  • ПУП «Барысаўскі камбінат тэкстыльных матэрыялаў Белкаапсоюзу»
  • ВРУП «Барысаўскі крыштальны завод ім. Дзяржынскага»
  • УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»
  • ААТ «Барысаўскі завод «Мэталіст»
  • ААТ «Барысаўдрэў»
  • РУП «Барысаўхлебпрам»
  • ААТ «Барысаўскі ДАК»
  • УП «Папяровая фабрыка Дзяржзнаку»
  • РУП «140-ы рамонтны завод»
  • РУП «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня»
  • НП РУП «Экран»
  • РУВП «Барысаўскі завод «Аўтагідраузмацьняльнік»
  • ААТ «Барысаўскі аўтарамонтны завод»
  • УП «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва ім. А. М. Кішчанка»
  • ААТ «Лесахімік»
  • ААТ «Барысаўскі рамонтна-мэханічны завод»
  • ААТ «Барысаўская кравецкая фабрыка»
  • РУП «Барысаўскі шпалапрапітны завод» Беларускай чыгункі
  • РУП «Чатырнаццаць»
  • МАУП «Барысаўская ўзбуйненая друкарня ім. 1 Траўня»
  • УП «Швейнік»
  • ААТ «Барысаўскі мясакамбінат»
  • ААТ «Барысаўскі малочны камбінат»
  • МАУП «Барысаўскі кансэрвавы завод»
  • ААТ «Гуматэхніка»
  • ААТ «Барысаўскі завод палімэрнай тары «Паліміз»
  • ААТ «Завод СЖБ»
  • СП «Фрэбор» ТАА
  • ІП «С ВУД С»

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

Гасьцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран». Санаторы «Бярэзіна».

Помнікі: князю Барысу, «Батарэі» вайны 1812, савецкім танкістам і інш. Працуе Барысаўскі аб'яднаны музэй.

[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Сьвята-Уваскрасенскі сабор (1874 г.)
  • Гандлёвыя рады (1908).
  • Гістарычная забудова места (ХІХ — пач. ХХ стст.).
  • Ешыбот (пач. ХХ ст.).
  • Кальварыя (XVIII—XIX стст.).
  • Каплічка на каталіцкіх могілках (XIX ст.).
  • Касьцёл Раства Найсьв. Панны Марыі (1806—1823).
  • Могілкі габрэйскія.
  • Сабор Уваскрэшаньня Гасподняга (1874).
  • Сынагога Вялікая (1912).
  • Сынагога Хеўрэ Тылім (1911).
  • Чыгуначны вакзал (пач. ХХ ст.).

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Вуніяцкая царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVIII ст.).
  • Каталіцкая капліца на Кальварыі (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Андрэя (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Пр. Ільлі (1895).
  • Царква Сьв. Тройцы (XVIII ст.).

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
  2. ^ Вячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26—37
  3. ^ Энциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона
  4. ^ Borysów // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995
  5. ^ БСЭ
  6. ^ БЭС
  7. ^ Энциклопедический словарь
  8. ^ Скворчевский Дмитрий. Старые улицы Борисова
  9. ^ Вуліцы // «Гоман Барысаўшчыны»

[рэдагаваць] Літаратура

  • Борисов // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26—37
  • Borysów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I, s. 334—337
  • Барысаў // А. Цітоў. Сімвалы незалежнасці // Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998.
  • Барысаў // Нашы гарады : [грамадска-палітычнае даведачнае выданне] / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мінск : Народная асвета, 1991. — 303 с. : фота. — ISBN 5-341-00240-7
  • Borysów // Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909; — Gdańsk, 1995.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады