Аляксандар Ягелончык
| Аляксандар польск.: Aleksander Jagiellończyk |
|
| Аляксандар. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
| Вялікі князь літоўскі | |
|---|---|
| Каранацыя | 20 ліпеня 1492, Вільня |
| Папярэднік | Казімер |
| Наступнік | Жыгімонт Стары |
| Кароль польскі | |
| Каранацыя | 12 сьнежня 1501, Вільня |
| Папярэднік | Ян I Ольбрахт |
| Наступнік | Жыгімонт Стары |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 5 жніўня 1461, Кракаў |
| Памёр | 19 жніўня 1506, Вільня |
| Пахаваны | Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава, Вільня |
| Каралеўскі дом | Ягелоны |
| Дынастыя | Гедымінавічы |
| Жонка | Алена Іванаўна |
| Бацька | Казімер Ягелончык |
| Маці | Альжбета Аўстрыйская |
Аляксандар (польск.: Aleksander Jagiellończyk, 5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492—1506), кароль польскі (1501—1506). Чацьверты сын Казімера і Альжбеты, дачкі караля Нямеччыны Альбрэхта II Габсбурга, унук Ягайлы.
Аляксандар — адзіны кароль Польшчы, пахаваны ў Вільні.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Атрымаў адукацыю пад кіраўніцтвам гісторыка Яна Длугаша. Бацька вызначыў яго як спадчыньніка стальца яшчэ ў 1484 годзе. У 1491 годзе прыбыў на сталы побыт у Вільню[1].
Па сьмерці Казімера у 1492 годзе віленскі сойм абраў Аляксандра вялікім князем, тым часам польскі сейм абраў каралём ягонага старэйшага брата Яна Ольбрахта (1492—1501).
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
Адразу пасьля абраньня выдаў агульназемскі прывілей 1492 году, якім значна пашырыў правы баяраў. Улада вялікага князя абмяжоўвалася на карысьць паноў-рады, бяз згоды якіх ён ня меў цяпер прыймаць важныя рашэньні. Пастановы рады вялікі князь таксама ня меў касаваць.
У Польшчы зацьвердзіў Радамскую канстытуцыю (1505), якая прызначыла за соймам права выдаваць законы, тым часам кароль ня меў права зацьвярджаць іх бяз згоды сэнатараў і дэпутатаў[2].
[рэдагаваць] Вонкавая палітыка
У вонкавай палітыцы галоўнымі былі дачыненьні з Маскоўскай дзяржавай, якая выказвала прэтэнзіі на ўсходнія тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а потым і на ўсё гаспадарства. У выніку агрэсіі Маскоўскай дзяржавы 1492—1494 гадоў Вялікае Княства страціла Вязьму і канчаткова Вярхоўскія княствы.
У 1494 годзе Аляксандар склаў дамову з Масквой і ўзяў шлюб з дачкой Івана III Аленай (1495). Такім чынам вялікі князь разьлічваў на трывалыя мірныя зносіны, тым часам Іван III прагнуў з дапамогай дачкі ўплываць на ўнутраную сытуацыю ў Вялікім Княстве[1]. У 1500 годзе пачалася чарговая вайна з Масквой. Паводле ўмоваў шасьцігадовага перамір’я, складзенага ў 1503, Вялікае Княства Літоўскае страціла 25 (паводле іншых зьвестак 19) местаў, у тым ліку Чарнігаў, Старадуб, Бранск, Гомель і інш.[3]
Па сьмерці Яна Ольбрахта польскі сойм абраў Аляксандра каралём, у выніку чаго аднавілася пэрсанальная унія Вялікага Княства з Каронай. З гэтага часу ў дачыненьнях паміж дзяржавамі пачала ўжывацца назва Рэч Паспалітая[1]. Аднак Мельніцкая унія (1501) паміж абедзьвюма дзяржавамі не ажыцьцявілася.
У пазьнейшы час Аляксандар здолеў спыніць напады татараў і нанесьці ім сур’ёзную паразу пад Клецкам (1506).
[рэдагаваць] Ацэнкі
Паводле меркаваньня летувіскіх гісторыкаў, быў апошнім вялікім князем літоўскім, які ведаў летувіскую мову[4].
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c Анатоль Грыцкевіч. Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 224.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 225.
- ^ М. І. Ермаловіч. Аляксандр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 108.
- ^ Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. — S. 31.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
- Alaksandr // Zaprudnik, Jan. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Аляксандар Ягелончык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Спадчынныя |
Міндоўг · Транята · Войшалк · Шварн · Трайдзень · Даўмонт · Будзікід · Будзівід · Віцень · Ґедымін · Яўнут · Альґерд · Ягайла · Кейстут · Вітаўт · Сьвідрыгайла · Жыґімонт Кейстутавіч · Казімер · Аляксандар · Жыґімонт Стары · Жыґімонт Аўгуст
|
|
| Выбарныя | ||