Кейстут
| Кейстут | |
| Кейстут. Гравюра А. Пянькоўскага, 1838 | |
| Вялікі князь літоўскі | |
| Папярэднік | Ягайла |
| Наступнік | Ягайла |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1297 |
| Памёр | 15 жніўня 1382, Крэва |
| Нашчадкі | Ад 1-га шлюбу: Патрыкей, Вайсьвізт (Вайсьвільт), Войдат, Бутаўт-Генрык Ад Біруты: Вітаўт, Жыгімонт, Таўцівіл |
| Дынастыя | Гедымінавічы |
| Жонка | Бірута |
| Бацька | Гедымін |
Кейстут (паводле некаторых зьвестак, у хрышчэньні Аляксандар; 1297 — 15 жніўня 1382), у гістарычных крыніцах Кестуть (1342, 1371), Кестутей (1345), Кистютий (1352), Kinstut rex (1356, 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345). Сын Гедзіміна ад другога шлюбу з полацкай князёўнай Вольгай, малодшы брат Альгерда.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
У 1330-я, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховую барацьбу з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[1].
Пасьля сьмерці Гедыміна (зіма 1341) і старэйшага брата Манівіда (1342) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшыя пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў самы малодшы сын Гедыміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, са сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут вырашылі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, пасьля гэтага паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ і Берасьцейскую зямлю. Але пасьля відаць умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Пасьля сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут відаць як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай ўлады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[2].
Пячаткі [рэдагаваць]
Пячаткамі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў 1353 году[3]. Таксама вядомы пячаткі тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячатках Вітаўта). А. Ільін датуе іх сярэдзінай 14 ст. і адносіць да пячатак Кейстута[4]. Таксама вядомае апісаньне пячаткі Кейстута з дамовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам у 1366 годзе: у полі ваяр зь мечам і тарчай, вакол выявы надпіс: «СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ»[5].
Нашчадкі [рэдагаваць]
Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай
- Патрыкей (Patirg)
- «Waysewist», «Wezewilte, nobilis satrapa», «Waysewilt» — невядома ці ён сын Кейстута насамрэч і як дакладна звалі гэта чалавека — Вайсьвізт/Вайсьвільт ці Ўсевалад. Загінуў ў 1370 годзе.
- Войдат
- Бутаўт-Генрык — разам са старэйшымі братамі склаў няўдалую змову супраць бацькі, зьбег, жыў пры двары імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі.
Ад 2-га шлюбу зь Бірутай
Галерэя [рэдагаваць]
- Вялікі князь Кейстут у мастацтве
-
М. Э. Андрыёлі. Забойства Кейстута, 1882
| Папярэднік Альгерд |
Вялікі князь літоўскі 1377—1382 |
Наступнік Ягайла |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Кейстут // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 86
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Кейстут // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 87
- ^ Арыгінальны тэкст граматы
- ^ Ильин А. А. Классификация русских удельных монет. Вып.1. — Л., 1940.
- ^ Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich. // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3—4, 1930. S. 702—703.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kiejstut // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Кейстут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||