Крэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Крэва
Панарама мястэчка
Панарама мястэчка
Coat of Arms of Kreva, Belarus.svg
Герб Крэва
Першыя згадкі: ХІІІ ст.
Магдэбурскае права: 7 красавіка 1559
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Крэўскі
Вышыня: 233[1] м н. у. м.
Насельніцтва: 646 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231022
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′37″ пн. ш. 26°17′11″ у. д. / 54.31028° пн. ш. 26.28639° у. д. / 54.31028; 26.28639Каардынаты: 54°18′37″ пн. ш. 26°17′11″ у. д. / 54.31028° пн. ш. 26.28639° у. д. / 54.31028; 26.28639
Крэва на мапе Беларусі
Крэва
Крэва
Крэва
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крэ́ва[2] — аграгарадок у Беларусі, на рацэ Краўлянка. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 646 чалавек (2010). Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Смаргонь, за 222 км ад Горадні, каля аўтамабільнай дарогі Ашмяны — Менск.

Крэва — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), да нашага часу тут захаваліся руіны замка вялікіх князёў, зьвязанага з шэрагам гістарычных падзеяў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Крэ́ва»[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасьці крывічоў[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[4] зьмяшчаюцца ў нямецкай хроніцы і датуюцца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно зрабілася сталіцай княства, тут пабудаваны мураваны замак. У 1338 вялікі князь Гедымін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва[5].

Зь сярэдзіны ХV да 1-й паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. Станам на 1551 яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[5].

7 красавіка 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[6] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. З 1636 пры касьцёле працавалі школа і лякарня.

Ф. Рушчыц. Крэва, 1898

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спусташалі Крэва двойчы (у 1655 і 1659)[7]. Цягам ХVІІІ ст. у мястэчку дзейнічалі 6 вуніяцкіх цэркваў і 1 касьцёл[7]. Паводле інвэнтару (1789), існавалі рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэцкая (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[7]. У кан. ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У ХІХ — 1-й пал. ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасьці керамікі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Крэве было 217 двароў, 2 царквы, сынагога, вучэльня, школа, 2 крамы, рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 у ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.

У 1920 Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. Цягам 19291930-х праводзілася ўмацаваньне муроў замка.

У 1939 Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, аптэка, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Руіны замка

Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[9].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэканструкцыя выгляду замка, 1930-я
  • Замак вялікіх князёў (XIV ст.; руіны)
  • Касьцёл Перамяненьня Пана
  • Габрэйскія могілкі
  • Сынагога (канец 19 — пачатак 20 стагодзьдзя)
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага (1854)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Крево фото Планета(рас.)
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 182.
  4. ^ Валерый Шаблюк. Крэва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 284.
  5. ^ а б Расьціслаў Баравы. Крэва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 157.
  6. ^ Крэва // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  7. ^ а б в г Расьціслаў Баравы. Крэва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 158.
  8. ^ Krewo // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 666.
  9. ^ Крево // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крэвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў