Граўжышкі
| Граўжышкі | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Ашмянскі |
| Сельсавет: | Граўжышкаўскі |
| Насельніцтва: | 523 (1997) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д.Каардынаты: 54°19′41″ пн. ш. 25°50′28″ у. д. / 54.32806° пн. ш. 25.84111° у. д. |
|
Граўжышкі на мапе Беларусі
Граўжышкі
|
|
Граўжышкі — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 523 чал. (1997). Знаходзіцца за 13 км на паўднёвы захад ад места Ашмяны, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Ашмяны; на шашы Ашмяны — Ліда.
Граўжышкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У пісьмовых крыніцах Граўжышкі ўпершыню згадваюцца ў XIII ст. Каля 1495 у паселішчы збудавалі касьцёл. У 1518 Барбара Бутрымава заснавала тут мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Граўжышкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1588 маёнтак Граўжышкі знаходзіўся ў валоданьні кашталяна віцебскага Мэльхіёра Граўжы-Сноўскага, у кан. XVI ст. — кашталяна амсьціслаўскага Нарушэвіча.
На мяжы XVI—XVII стст. Граўжышкі належалі Камfеўскіх, якія ў 1605 правалі маёнтак сакратару вялікага князя Яну Корсаку. Пазьней мясьціна знаходзілася ў валоданьні Бутрымскіх, Быхаўцаў, Кердзеяў (за імі адбудавалі стары касьцёл), Ромэраў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Граўжышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 2-й пал. XIX ст. маёнткам валодалі Корсакі, Полазавы, з пач. XX ст. Конанцавы. У 1880-я ў мястэчку было 22 двары, касьцёл, школа; рэгулярна праводзіўся кірмаш (29 чэрвеня).
У Першую сусьветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 у Граўжышкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Граўжышкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Ашмянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У сакавіку 2008 у Граўжышках разабралі даўні драўляны касьцёл.
- Мястэчка на старых фатаздымках
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1880 — каля 230 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 — 229 чал.; 1931 — 361 чал., 54 двары; 1970 — 271 чал., 67 двароў; 1993 — 518 чал., 190 двароў[1].
[рэдагаваць] Інфраструктура
У Граўжышках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, пошта.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Званіца
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла (XVIII ст.)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Валерый Шаблюк. Граўжышкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 117.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Graużyszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 799.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Граўжышкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Граўжышкоўскі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Граўжышкі
|
| Вёскі |
Блоткаўшчына · Борці · Васкрасенка · Віцюлі · Вялікія Вайшнарышкі · Доржы · Клявіца · Лойці · Луды · Малыя Вайшнарышкі · Павілойці · Падгаі · Рашкуцяны · Роўгелішкі · Рудзі · Шчапанавічы
|
| Хутары | |
| Ашмянскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |