Ашмянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Ашмянскі раён
Сьцяг Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Ашмяны
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2006) 34,1 тыс.
Шчыльнасьць 32 чал./км²
Плошча 1,2 тыс. км²
Месцазнаходжаньне Ашмянскага раёну:
Ашмянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-15-93
Паштовыя індэксы 231 1хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы


Ашмя́нскі раё́н - адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва - 34,1 тыс. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар - места Ашмяны.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча

Ашмянскі раён знаходзіцца на паўночным ўсходзе Гарадзенскае вобласьці, мяжуе з Астравецкім, Іўеўскім і Смаргонскім раёнамі Гарадзенскае вобласьці, з Валожынскім раёнам Менскае вобласьці, а таксама зь Летувай.

[рэдагаваць] Рэльеф і карысныя выкапні

Раён разьмешчаны ў межах Ашмянскага ўзвышша, пераважаюць вышыні 220—250 м, максымальная — 311 м (каля в. Цюпішкі).

Карысныя выкапні: торф, гліны, пяшчана-жвірысты матэрыял.

[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,6 °С, ліпеня 17,1 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 605 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 190 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балатоў 7,3 тыс. га.

[рэдагаваць] Гідраграфія

Асноўныя рэкі - Ашмянка, Гальшанка, Клява.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Насельніцтва раёну на 2006 год складала 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку 19,5 тыс. вясковага і 14,6 тыс гарадзкога насельніцтва.

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 65,7 тыс. га, зь іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, вырошчваньне льну. Пасевы збожжавых, кармавых культураў, бульбы, рапсу, гародніны.

Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная – вытворчасьць сухога абястлушчанага малака) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (дакладнае ліцьцё, інструмэнтальная вытворчасьць), прыладабудаўніцтва (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікармавая і дражджавая, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная галіна МенскВільня і аўтадарогі МенскВільня і АстравецГорадня.

[рэдагаваць] Гісторыя

Створаны 15 студзеня 1940 году. Першапачаткова ўваходзіў у склад Вялейскай вобласьці. 20 лістапада 1960 уключаны ў склад Гарадзенскай вобласьці.

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Інфармацыя для турыстаў

Найбольш цікавым пунктам раёну з турыстычнага пункту гледжаньня зьяўляецца Гальшанскі замак. Акрамя таго ўвагу могуць прыцягнуць касьцёлы з кляштаровымі карпусамі ў вёсках Баруны і Гальшаны, а таксама магіла Францішка Багушэвіча ў тых жа Жупранах. Акрамя гэтага, захаваліся: Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Гальшаны, царква у в. Гароднікі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Граўжышкі, касьцёл сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Жупраны, сядзіба ў в. Міхайлаўшчына, касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і будынак друкарні у в. Мураваная Ашмянка.

У вёсцы Тупішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, як частка аб'екту № 1187.

[рэдагаваць] Насельныя пункты

Гарады: Ашмяны

Буйныя вёскі: Баруны, Гальшаны, Граўжышкі, Гродзі, Жупраны, Мураваная Ашмянка, Цудзенішкі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах