Дуга Струвэ
| Геадэзічная дуга Струвэ | |||
|---|---|---|---|
| Struve Geodetic Arc* | |||
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |||
|
|
|||
| Краіна |
|
||
| Тып | Культурны | ||
| Крытэры | ii, iv, vi | ||
| Спасылка | 1187 | ||
| Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка | ||
| Гісторыя ўключэньня | |||
| Уключэньне | 2005 (29-я сэсія) | ||
| * Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
|||
Геадэзічная дуга Струвэ — сетка з 265 пунктаў, якія ўяўлялі сабой закладзеныя ў зямлю каменныя кубы памерам 2 на 2 мэтры, працягласьцю больш за 2820 кілямэтраў. Стваралася з мэтай вызначэньня парамэтраў Зямлі, яе формы і памеру.
Геадэзічная дуга Струвэ была вымераная за 40 гадоў, з 1816 да 1855 гг., на працягу 2820 км ад Фугленэсу недалёка ад мыса Норд-Кап у Нарвэгіі (шырата 70° 40′ 11″ п. ш.) да Ізмаілу паблізу Чорнага мора (шырата 45° 20′ 03″ пн. ш.), што ўтварыла дугу мэрыдыяна з амплітудай 25° 20′ 08″.
У цяперашні час пункты дугі можна знайсьці на тэрыторыі Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі, Расеі, Эстоніі, Латвіі, Летувы, Беларусі, Малдовы і Ўкраіны. Гэтыя краіны 28 студзеня 2004 г. зьвярнуліся ў Камітэт ЮНЭСКО па Сусьветнай спадчыне з прапановай аб наданьні 34 пунктам Дугі Струвэ, якія захаваліся да нашых дзён, статусу Помніка Сусьветнай спадчыны[1].
Зьмест |
Каардынаты дугі [рэдагаваць]
Нарвэгія [рэдагаваць]
- «Фугленэс» у Хамэрфэсце 70°40′12″ пн. ш. 23°39′48″ у. д. / 70.67° пн. ш. 23.66333° у. д.
- «Райпас» у Алце 69°56′19″ пн. ш. 23°21′37″ у. д. / 69.93861° пн. ш. 23.36028° у. д.
- «Luvdiidcohkka» у Каўтакейна 69°39′52″ пн. ш. 23°36′08″ у. д. / 69.66444° пн. ш. 23.60222° у. д.
- «Baelljasvarri» у Каўтакейна 69°01′43″ пн. ш. 23°18′19″ у. д. / 69.02861° пн. ш. 23.30528° у. д.
Швэцыя [рэдагаваць]
- 68°15′18″ пн. ш. 22°58′59″ у. д. / 68.255° пн. ш. 22.98306° у. д.
- 67°16′36″ пн. ш. 23°14′35″ у. д. / 67.27667° пн. ш. 23.24306° у. д.
- 66°38′47″ пн. ш. 23°46′55″ у. д. / 66.64639° пн. ш. 23.78194° у. д.
- 66°01′05″ пн. ш. 23°55′21″ у. д. / 66.01806° пн. ш. 23.9225° у. д.
Фінляндыя [рэдагаваць]
- «Стуор-Ойві» (зараз «Стуораханаайві») ў раёне гары Тарвантаваара, Энантэкіё 68°40′57″ пн. ш. 22°44′45″ у. д. / 68.6825° пн. ш. 22.74583° у. д.
- «Авасакса» на скале Аавасакса, Юлітарнія 66°23′52″ пн. ш. 23°43′31″ у. д. / 66.39778° пн. ш. 23.72528° у. д.
- «Тарнэа» на званіца царквы Алатарніа, Тарнія 65°49′48″ пн. ш. 24°09′26″ у. д. / 65.83° пн. ш. 24.15722° у. д.
- «Пуалака» на гары Аравівуоры, Карпілахці 61°55′36″ пн. ш. 25°32′01″ у. д. / 61.92667° пн. ш. 25.53361° у. д.
- «Парлом II» на гары Тарнікаліа ў Парламі, Лапінярві 60°42′17″ пн. ш. 26°00′12″ у. д. / 60.70472° пн. ш. 26.00333° у. д.
- «Свартвіра» на выспе Муставііры, Пюхцяа 60°16′35″ пн. ш. 26°36′12″ у. д. / 60.27639° пн. ш. 26.60333° у. д.
Расея [рэдагаваць]
- «Пункт Мякіпялюс» — в. Гоглянд 60°04′27″ пн. ш. 26°58′11″ у. д. / 60.07417° пн. ш. 26.96972° у. д.
- «Кропка Z» — в. Гоглянд 60°5′9.8″ пн. ш. 26°57′37.5″ у. д. / 60.086056° пн. ш. 26.960417° у. д.
Эстонія [рэдагаваць]
- 59°03′28″ пн. ш. 26°20′16″ у. д. / 59.05778° пн. ш. 26.33778° у. д.
- 59°02′54″ пн. ш. 26°24′51″ у. д. / 59.04833° пн. ш. 26.41417° у. д.
- «Дорпат» (Абсэрваторыя Тарту) 58°22′43.64″ пн. ш. 26°43′12.61″ у. д. / 58.3787889° пн. ш. 26.7201694° у. д.
Латвія [рэдагаваць]
- 56°50′24″ пн. ш. 25°38′12″ у. д. / 56.84° пн. ш. 25.63667° у. д.
- 56°30′05″ пн. ш. 25°51′24″ у. д. / 56.50139° пн. ш. 25.85667° у. д.
Летува [рэдагаваць]
- 55°54′09″ пн. ш. 25°26′12″ у. д. / 55.9025° пн. ш. 25.43667° у. д.
- 54°55′51″ пн. ш. 25°19′00″ у. д. / 54.93083° пн. ш. 25.316667° у. д.
- 54°38′04″ пн. ш. 25°25′45″ у. д. / 54.63444° пн. ш. 25.42917° у. д.
Беларусь [рэдагаваць]
На тэрыторыі Беларусі знаходзіўся 31 пункт дугі. У 2001 годзе сіламі спэцыялістаў «Белаэракосмагеадэзіі» былі знойдзеныя 19 пунктаў, закладзеных у пэрыяд з 1825 па 1826 год. З усіх 10 краін, па тэрыторыі якіх праходзіла Дуга Струвэ, тут знойдзена найбольшая колькасьць геадэзычных пунктаў. Уключаныя ў сьпіс ЮНЭСКО такія беларускія пункты:
- Тупішыкі, Ашмянскі раён (54°17′29″ пн. ш. 26°2′43″ у. д. / 54.29139° пн. ш. 26.04528° у. д.)
- Лапаты, Шчучынскі раён (53°33′37″ пн. ш. 24°52′11″ у. д. / 53.56028° пн. ш. 24.86972° у. д.)
- Асаўніца, Іванаўскі раён 52°17′21″ пн. ш. 25°38′58″ у. д. / 52.28917° пн. ш. 25.64944° у. д.
- Чэкуцк, Іванаўскі раён (52°12′55″ пн. ш. 25°33′12″ у. д. / 52.21528° пн. ш. 25.55333° у. д.)
- Лескавічы, Іванаўскі раён (52°9′38″ пн. ш. 25°34′17″ у. д. / 52.16056° пн. ш. 25.57139° у. д.)
Іншыя пункты на тэрыторыі рэспублікі:
Гарадзенская вобласьць [рэдагаваць]
- Дзергелі, Зэльвенскі раён
- Тарасаўцы, Дзятлаўскі раён
- Пуцэвічы, Навагрудзкі раён
- Амальенгоф, Навагрудзкі раён
- Дакудава, Лідзкі раён
- Іўе, Іўеўскі раён
- Даўкны, Воранаўскі раён
- Віднопаль, Іўеўскі раён
- Лойцы, Ашмянскі раён
- Дэйбісі, Ашмянскі раён
- Канрады, Астравецкі раён
Берасьцейская вобласьць [рэдагаваць]
- Белін астра, Драгічынскі раён
- Опаль, Іванаўскі раён
- Безьдзеж, Драгічынскі раён
- Гаць, Івацэвіцкі раён
- Марынус, Івацэвіцкі раён
Малдова [рэдагаваць]
Сяло Рудзь 48°19′05″ пн. ш. 27°52′35″ у. д. / 48.31806° пн. ш. 27.87639° у. д. на поўначы Малдовы ўваходзіць у лік аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, бо празь яго праходзіць Дуга Струвэ. Раней у Малдове было 27 стаяначных пунктаў, па якіх праводзіліся абмеры для складаньня міжнародных мапаў. У цяперашні час у краіне застаўся толькі адзін пункт у сяле Рудзь. Ён знаходзіцца ў яблыневым садзе, за 300 мэтраў ад аўтатрасы Сарокі — Атакі.
Украіна [рэдагаваць]
- Кацярынаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°33′57″ пн. ш. 26°45′22″ у. д. / 49.56583° пн. ш. 26.75611° у. д.)
- Фельчын, Хмяльніцкая вобласьць (49°19′48″ пн. ш. 26°40′55″ у. д. / 49.33° пн. ш. 26.68194° у. д.)
- Баранаўка, Хмяльніцкая вобласьць (49°08′55″ пн. ш. 26°59′30″ у. д. / 49.14861° пн. ш. 26.99167° у. д.)
- Стара-Някрасаўка, Адэская вобласьць (45°19′54″ пн. ш. 28°55′41″ у. д. / 45.33167° пн. ш. 28.92806° у. д.)
Дуга Струвэ ў нумізматыцы [рэдагаваць]
Беларусь [рэдагаваць]
29 сьнежня 2006 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэньне памятную манэту «Дуга Струвэ» наміналам 1 і 20 беларускіх рублёў. Выпуск памятных манэтаў быў прымеркаваны да важнай падзеі для Рэспублікі Беларусь: у 2005 годзе 5 з выяўленых 19 пунктаў дугі былі ўнесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Манэты вылучаюцца арыгінальнай формай. На авэрсным баку манэт выяўленыя: уверсе зьлева — рэльефная выява дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь; справа — надпіс «Рэспубліка Беларусь»; у цэнтры — контурная выява Рэспублікі Беларусь і схема пунктаў Дугі Струвэ на яе тэрыторыі; унізе ўказаныя проба сплаву і намінал — «20 рублёў» на срэбнай і «1 рубель» на медна-нікелевай, а таксама на кожнай з манэтаў — год чаканкі.
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Апісаньне і характарыстыка Дугі Струвэ на афіцыйным сайце ЮНЭСКО Праверана 25 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дуга Струвэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||
|
|||||||||||
|
|||||||||||
|
|||||||||||
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Беларусі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ва Ўкраіне
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Эстоніі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Швэцыі
- Геадэзія
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Расеі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Фінляндыі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Латвіі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Летуве
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Нарвэгіі
- Аб’екты Сусьветнай спадчыны ў Малдавіі