Мірскі замак
| Мірскі замак | |
|---|---|
| Mir Castle Complex* | |
| Сусьветная спадчына ЮНЭСКО | |
|
|
|
| Мірскі замак. Сучасны стан.
|
|
| Краіна | Беларусь |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | ii, iv |
| Спасылка | 625 |
| Рэгіён** | Эўропа і Паўночная Амэрыка |
| Гісторыя ўключэньня | |
| Уключэньне | 2000 (24-я сэсія) |
| * Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску ** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО |
|
Каардынаты: 53°27′4.40″ пн. ш. 26°28′22.63″ у. д. / 53.4512222° пн. ш. 26.4729528° у. д. Мі́рскі за́мак — помнік беларускага дойлідзтва, абарончае ўмацаваньне і рэзыдэнцыя, знаходзіцца ў мястэчку Мір, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 году). З 1989 году філія Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе завершана рэканструкцыя.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
1506-1510 — збудаваны Юрыем Ільінічам на месцы спаленага татарамі драўлянага фэадальнага замку.
У 1568 годзе ў сувязі са згасаньнем роду Ільінічаў перайшоў да Мікалая Радзівіла Сіроткі.Кан. XVI ст. — узьведзены рэнэсансны палац, замак абкружаны сістэмай бастыённых умацаваньняў.
1655, 1705, 1784 — рабаваўся захопнікамі: расейцамі, швэдамі.
З 1828 замкам валодалі Вітгенштэйны, пасьля ён перайшоў да Сьвятаполк-Мірскіх, за якімі засатаўся да 1939 году.1870 — князь Сьвятаполк-Мірскі пачаў рэканструкцыю замку.
1980-я — распачата аднаўленьне замку.
Архітэктура [рэдагаваць]
З самага пачатку будаўніцтва Мірскі замак задумваўся найперш як прэзэнтабельнае збудаваньне, якое мусіла сымбалізаваць становішча уладальніка. Такім ён захаваўся і да нашага часу.
Замкавы комплекс складаецца з чатырохкутніка мураваных сьценаў, па рагох які стаяць чатыры флянкіруючыя вежы. Пятая самая высокая і масыўная вежа мае функцыю брамы. Пры Радзівілах у замку быў пабудаваны шыкоўны палац у стылі рэнэсанс.
Сучаснасьць [рэдагаваць]
У гэты час замак знаходзіцца на рэканструкцыі. У 2000 годзе ўключаны ЮНЭСКА ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мірскі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Последний владелец Мирского замка был убежденным холостяком // Комсомольская правда (рас.)
- Артыкул С. Ліцкевіча «У пошуках страчанага» (па-расейску)
- Здымкі на Radzima.org
|
|||||||||||
|
|||||||