Адам Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адам Міцкевіч
па-польску: Adam Bernard Mickiewicz
Adam mickiewicz 550.jpg
герб «Порай»
герб «Порай»
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Adam Bernard Mickiewicz
Нарадзіўся 24 сьнежня 1798
Завосьсе або Наваградак, Наваградзкі павет, Літоўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 26 лістапада 1855 (56 гадоў)
Канстантынопаль, Асманская імпэрыя
Род Міцкевічы
Бацькі Мікалай Міцкевіч
Барбара з Маеўскіх
Жонка Цэліна Шыманоўская
Дзеці Марыя, Гэлена, Уладзіслаў, Юзэф, Аляксандар, Ян
Рэлігія рыма-каталік
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, палітычны публіцыст
Напрамак рамантызм
Жанр верш, баляда, паэма
Значныя творы Пан Тадэвуш
Дзяды
Ода да маладосьці Рамантычнасьць
Крымскія санэты
Reduta Ordona
Подпіс
Творы на сайце Knihi.com

Ада́м Бэрна́рд Міцке́віч (па-польску: Adam Bernard Mickiewicz; 24 сьнежня 1798, Завосьсе або Наваградак[1][2][3]26 лістапада 1855, Канстантынопаль) — польскі паэт, палітычны публіцыст і дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху беларускага[4][5] паходжаньня. Зьяўляецца адным з трох польскіх бардаў — нацыянальным паэтам Польшчы і адным з найвыбітнейшых славянамоўных паэтаў у шэрагу з Аляксандрам Пушкіным[6]. Разам зь Юльюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскім лічыцца адным з зачынальнікаў польскага рамантызму, польскай літаратуры ўвогуле[7][8] і адным з найяскравейшых паэтаў эўрапейскага літаратурнага маштабу[9]. Характарызуецца іншымі, як «паэт пераўтварэньняў»[10] і «славянскі бард»[11]. Чалец Таварыства філяматаў. Ён быў адным з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы[12], які параўноўваўся як на радзіме, так і ў Заходняй Эўропе з Джорджам Байранам і Ёганам Вольфгангам Гётэ[13][14]. Прызнаны адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[15]. На Беларусі лічыцца таксама і беларускім паэтам[16]. Вядомы перадусім як аўтар балядаў, паэтычных апавяданьняў, драмы «Дзяды» і нацыянальнай эпапэі «Пан Тадэвуш», прызнанай апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры ў Рэчы Паспалітай. Іншымі ўплывовымі творамі Міцкевіча зьяўляліся паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына»

Міцкевіч актыўна удзельнічаў у барацьбе за дасягненьне незалежнасьці сваёй бацькаўшчыны, тагачаснай часткі Расейскай імпэрыі. Праведзячы за сваю палітычную дзейнасьць пяць год у ссылцы ў цэнтральнай Расеі, Міцкевіч пакінуў імпэрыю ў 1829 годзе і правёў астатак свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, затым у Парыжы, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Collège de France». Міцкевіч памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў аказваць дапамогу ў арганізацыі польскіх войскаў для барацьбы з Расеяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вэвэльскі сабор у Кракаве, Польшча.

Зьмест

Біграфія [рэдагаваць]

Жыцьцё і маладосьць [рэдагаваць]

Маёнтак у Завосьсі, верагоднае месца нараджэньня Міцкевіча (Напалеон Орда)
Дом Міцкевіча, Наваградак

Адам Міцкевіч нарадзіўся ў маёнтку свайго дзядзькі ў Завосьсі каля Наваградку, які ў тыя часы належыў Расейскай імпэрыі (цяпер Беларусь). Гэты рэгіён быў часткай Вялікага Княства Літоўскага да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Гістарычна дадзены абшар быў заселены этнічнымі літоўцамі, хоць у пэрыяд яго нараджэньня ён быў у асноўным беларускім[17]. Беларускі фальклёр пазьней акажа вялікі ўплыў на творчасьць Міцкевіча[17] ў шэрагу з гістарычнымі літоўскімі паданьнямі. Яго бацька, Мікалай Міцкевіч, быў наваградзкім судовым адвакатам, а маці, Барбара з Маеўскіх, дачка аканома зь недалёкага Чамброва.

Наваградзкі фарны касьцёл Перамяненьня Божага ў якім быў ахрышчаны Адам Міцкевіч

У 18071815 гады наведваў дамініканскую павятовую школу ў Наваградку. У 1812 годзе мелі месца два важныя падзеі ў яго жыцьці: 16 траўня памёр ягоны бацька, а крыху пазьней праз Наваградак прайшлі войскі Напалеона, якія ішлі на Маскву. Горад Міцкевіча быў апанаваны атмасфэрай радасьці і надзеі на канец няволі, аднак празь некалькі месяцаў тое самае Вялікае Войска Напалеона вярнулася пабітым і пераможаным імпэрскімі войскамі.

У 1815 годзе Міцкевіч выехаў у Вільню вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце — галоўнай навучальнай установе былога Вялікага Княства Літоўскага, дзе пазьней вывучаў гуманістычныя навукі. Вучыўся на факультэце Маральных і Палітычных Навук, а таксама Літаратуры і Вольных Мастацтваў. Складанае матэрыяльнае становішча пасьля сьмерці бацькі схіліла яго да навучаньня ва ўнівэрсытэцкай Настаўніцкай Сэмінарыі, што пасьля гарантавала працу ў царскіх школах. Навучаньне скончыў у 1819 годзе з тытулам магістра[18].

Падчас навучаньня ў кастрычніку 1817 году разам з Тамашам Занам і суполкай сяброў стварыў Таварыства філяматаў, якое было арганізаванае па масонскім ўзоры, і пасьля пераўтварылася ў змоўніцкую нацыянальна-патрыятычную арганізацыю. Зьвяз філяматаў, пераўтвораны крыху пазьней у Таварыства Філярэтаў і Прамяністых, служылі арганічнай працы польскай адукацыйна-патрыятычнай тагачаснай віленскай моладзі. Гэтыя арганізацыі ў 1822 годзе налічвалі болей 200 чальцоў. Іх актыўнасьць, мэты і ўсё болей выразныя пранезалежныя імкненьні не абышлі ўвагай царскія паліцэйскія службы. Пэрыяд канца 1920-х гадоў быў часам юнацкага каханьня Міцкевіча да Марылі Верашчакі з Тухановіч наваградзкага павету. Маладая Марыля паходзіла з заможнай і ўплывовай літоўскай шляхты, у той час як малады Адам з засьцянковай шляхты. Нягледзячы на іх узаемныя пачуцьці і прыяцельскія стасункі Міцкевіча зь сям’ёй Марылі, ейныя бацькі вымагалі выкананьня раней зробленых заручынаў з графам Путкамэрам. Сьляды гэтага нерэалізаванага каханьня можна знайсьці ў вядомых вершах Міцкевіча «Да М…» і «Да сяброў».

Турма, высылка і эміграцыя [рэдагаваць]

У 1819 годзе пачаў працаваць настаўнікам у Коўне, дзе жыў да 1823 году. Падчас знаходжаньня ў Коўне напісаў дысэртацыю, за якую ў 1822 годзе атрымаў тытул магістра філязофіі. У свой час выступіў ініцыятарам у ступені чалядніка да масонства[19]. У 1823 годзе быў арыштаваны і зьняволены ў кляштар базыльянаў у Вільні (ад восені 1823 году да сакавіка 1824), а потым за ўдзел у тайных моладзевых арганізацыях прыгавораны да высылкі ў глыб Расеі. У 18241829 быў у Пецярбургу, Адэсе, Маскве і на Крыме. У Расеі сутыкнуўся з асяродзьдзем будучых дзекабрыстаў; пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкіным.

У пэрыяд настаўніцтва ў Коўне Міцкевіч закахаўся ў Марылю Верашчаку, зь якой пазнаёміўся ў 1818 годзе ў час летніх вакацыяў, калі гасьцяваў у маёнтку яе бацькі непадалёк ад Наваградку. Марыля шчыра адгукнулася на каханьне маладога паэта, але ў 1821 годзе вымушана была выйсьці замуж за графа Путкамера. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Адам Міцкевіч прысьвяціў свайму першаму каханьню.

Увесь пэрыяд патрыятычнай віленска-ковенскай маладосьці і высылкі ў глыб Расеі адбіўся пазьней у напісаных падчас побыту ў Дрэздэне, трэцяй часткі «Дзядоў». Непасрэдна канцавы Уступ З-яй часткі «Дзядоў», «Да сяброў маскалёў» (польск. Do przyjaciół Moskali) меў асабісты характар. Міцкевіч зьвярнуўся ў ім беспасрэдна да вядомых у Расеі дзекабрыстаў і верагодна Аляксандра Пушкіна.

Потым Міцкевіч падарожнічаў па Эўропе — спачатку ў 1829 годзе накіраваўся ў Нямеччыну, пасьля ў Італію і Швайцарыю. У 1831 годзе прыехаў у Вялікапольшчу з намерам перайсьці мяжу і вярнуцца да ахопленага паўстаньнем Польскага Каралеўства, але ў рэшце рэшт застаўся ў Дрэздэне да 1832 году.

Жыцьцё ў Расеі [рэдагаваць]

У час працы на радзіме Адам Міцкевіч падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак і паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, але замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 году паехаў у Вільню, яго арыштавала сьледчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». Падчас сьледзтва філярэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесьці ад Міцкевіча абвінавачаньні, але ён усе ж быў высланы ў цэнтральныя раёны Расеі.

8 лістапада 1824 году Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэньнем. У чаканьні прысуду Міцкевіч сышоўся з дэкабрыстамі і атрымаў нават даручэньне зблізіць расейскіх рэвалюцыянэраў з патрыётамі Польшчы і Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «расейска-польскіх перамовах» паміж дэкабрысцкім «Паўднёвым» і «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэньне з прызначэньнем месца ссылкі зацягнулася, і Міцкевіч паехаў у Крым, дзе напісаў паэтычны цыкл «Крымскія санэты» і шэраг вершаў. У вершы «Марак» ён зноў выклаў свае погляды на жыцьцё:

Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. У Маскве паэт даведаўся пра паўстаньне на Сэнацкай плошчы і жорсткую расправу над дэкабрыстамі. Але расейцы сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лёс сяброў-паўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 году рэдактар «Московского телеграфа» Н. Палявой ўвёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы З.Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавам, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкінам. Пераклады твораў Міцкевіча на расейскую мову зьявіліся ў «Московском телеграфе» і мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму.

У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адну драму. У салоне Валконскай ён пазнаёміўся з К.Яніш (пазьней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.

Сур’ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. Яго баляды «Ваявода» і «Будрыс і яго сыны» («Тры Будрысы») Аляксандар Пушкін пераклаў на расейскую мову.

Знаходжаньне ў Парыжы [рэдагаваць]

Дагератып, 1842

З Дрэздэна паэт накіраваўся ў Парыж, дзе асеў надоўга і пражыў там болей 20-ці гадоў жыцьця. У 1834 годзе ажаніўся з Цэлінай Шыманоўскай, зь якой меў шасьцёра дзяцей — дачок Марыю і Гэлену і чатырох сыноў: Уладыслава (1838—1926), Юзэфа (1850—1938), Аляксандра і Яна.

У Парыжы пачаў супрацоўнічаць з эміграцыйнымі дзеячамі, пісаў артыкулы і публіцыстычныя лісты. У 18391840 быў прафэсарам лацінскай літаратуры ў швайцарскай Лазаньне, а ў 1840 годзе прыняў катэдру славянскіх моваў у «Collège de France», дзе праводзіў тзв. парыскія лекцыі. На лекцыі Міцкевіча хадзіла вялікая колькасьць дзеячоў і мысьліцеляў, у тым ліку і француская літаратарка Жорж Санд[20]. У 18411844 гадах быў прэзыдэнтам Гістарычнага Факультэту Літаратурнага Таварыства ў Парыжы[21]. З боку грамадзкай пазыцыі і актыўнасьці ў польскіх патрыятычных асяродках Адама Міцкевіча лічылі за галоўнага прадстаўніка тзв. Вялікай Эміграцыі.

У Парыжы пасябрыўся з фатографам Міхалам Швайцэрам, а ў 1841 годзе зьвязаўся з прадстаўніком плыні польскага мэсіянізму — Андрэем Тавянскім і зрабіўся яго галоўным прапагандыстам і кіраўніком створанага Тавянскім «Кола Божай Справы». У 1844 годзе францускія ўлады падманным чынам абвінавацілі Міцкевіча ў прапагандзе тавянізму з нагоды палітычнага ўхілу яго лекцыі (усхваленьня Напалеона). У сваіх лекцыях агучваў погляды яўна антыкаталіцкія (4-я лекцыя) — крытыкаваў каталіцкі касьцёл за зьнявагу хрысьціянскіх правілаў. У 1847 годзе Міцкевіч разарваў стасункі з Тавянскім.

У час «Вясны Народаў» (1848) стварыў у Італіі польскі легіён. Пасьля вяртаньня ў Парыж стаў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам «Трыбуны Народаў» (Tribune des Peuples). У выніку інтэрвэнцыі расейскай амбасады ў Парыжы, рэдактарства было закрытае за агучваньне радыкальных грамадзкіх поглядаў. Аднаўленьне Другога Францускага Каралеўства праўдападобна распаліла надзею Міцкевіча на канфлікт з аўтакратычна-дэспатычнай Расеяй і новую цікавасьць Эўропы да польскай справы. Яго апошні твор магчыма напісаны лацінскай одай у гонар Напалеона ІІІ Банапарта.

У 1851 годзе быў адданы нагляду паліцыі. З 1852 году працаваў у Бібліятэцы Арсэналу.

Апошнія гады жыцьця [рэдагаваць]

У верасьні 1855 году, падчас крымскай вайны, выехаў у Канстантынопаль, каб ствараць польскія аддзелы Легіёну польскага, а таксама складзены з габрэяў так званы «габрэйскі легіён» дзеля змаганьня з царскай Расеяй. Раптоўна памёр падчас эпідэміі халеры (верагодна ад самой гэтай хваробы, хоць апошнім часам часьцей кажуць, што паэт мог быць атручаным белым мыш’яком[22] або ў выніку кровазьліцьця ў мозг). Ягонае цела было перавезенае ў Парыж і ў 1855 пахаванае на могілках дэ Шампо ў Манмарсі, а ў 1890 годзе перанесенае ў Вавэльскі катэдральны сабор, што стала нагодай да палітычнае маніфэстацыі.

Творчая спадчына [рэдагаваць]

Помнік Міцкевічу ў Менску

Творчасьць Міцкевіча зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры. У 18301840-я гады ў польскай літаратуры склалася так званая беларуская школа, прадстаўнікі якой усьлед за Міцкевічам пісалі на тэмы з жыцьця беларускага народа. Высока ацэньваючы фальклёр Беларусі, Адам Міцкевіч пісаў пра цяжкі лес беларусаў: «У іх казках і песьнях ёсьць ўсё... Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце».

У адной са сваіх парыскіх лекцый Міцкевіч называў беларускую мову «найгарманічнейшай і з усіх славянскіх моў найменш зьмененай ...гэта найбольш багатая і найбольш чыстая гаворка, якая даўно зьявілася і цудоўна распрацавана».

Пад уплывам паэта літаратурную дзейнасьць пачыналі Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Дабратворны ўплыў яго адчулі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, А.Вярыга-Дарэўскі, В.Каратынскі. У Міцкевіча вучыўся творчаму асваеньню вобразаў і матываў беларускага фальклёру Францішак Багушэвіч. Тыпалягічныя сувязі з рамантызмам Міцкевіча выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» і некаторых вершах Янкі Купалы. Тыпалягічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Якуба Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантычным патасам Міцкевіча цікавіліся маладнякоўцы Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Максім Лужанін, Юрка Гаўрук, Паўлюк Трус і іншыя. Міцкевічаўскія традыцыі народнасьці, рэалізму і рамантызму разьвівалі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, В.Таўлай, П.Пестрак, Ю.Гаўрук, М.Лужанін, П.Панчанка, Язэп Семяжон і іншыя.

Мова Міцкевіча [рэдагаваць]

Мова Міцкевіча — гэта ў значнай ступені адлюстраваньне мовы польскае шляхты ў Летуве і Беларусі, да якой належаў сам паэт[23] і якая з гледзішча граматычнай сыстэмы і лексычных рэсурсаў мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак[24]. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць[23]. Доктар філялягічных навук і прафэсар БДУ Мікалай Хаўстовіч заўважае, што мову сваіх твораў Міцкевіч называў польскай, але зрэдку — «ліцьвінскай»[25]. Гэтае сьцьверджаньне абгрунтоўвае і ўспамін дачкі Міцкевіча, Марыі Міцкевіч, пра клопат свайго бацькі аб захаваньні свайго правінцыяльнага вымаўленьня і перадачы яго дзецям:

Няраз слухаючы нас, ён уздыхаў, што ў нас бясколерны, чужаземскі акцэнт; ён бы хацеў чуць з нашых вуснаў мову сьпеўную, ліцьвінскую, якая была яму мілейшая за ўсё[26].

Шматлікія вучоныя, як гісторыкі літаратуры, так і мовазнаўцы згаджаюцца з тым, што цяжка казаць пра мову паэта як аб мастацкім сродку, пакуль ня будуць дастаткова вывучаныя аб’ём і характар яго правінцыяналізмаў[23]. Прафэсар Познаньскага ўнівэрсытэту Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Колькі назіраньняў за мовай Міцкевіча» зарэгістраваў шматлікія моўныя факты, што назіраюцца ў творах Міцкевіча, якія выходзяць за межы нормаў агульнапольскае мовы[27].

У 1936 годзе беларускі літаратуразнаўца Станіслаў Станкевіч у сваёй працы «Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej» грунтоўна падсумаваў асаблівыя зьявы ў галіне фанэтыкі, марфалёгіі, сынтаксісу і асаблівасьці граматычных катэгорыяў роду і ліку мовы Адама Міцкевіча ў яго вершаваных творах і філямацкай карэспандэнцыі паэта. Творы цытуюцца паводле львоўскага выданьня «Твораў» паэта.

Фанэтычныя асаблівасьці мовы Міцкевіча [рэдагаваць]

Апісаньне асаблівасьці Прыклады з твораў Заўвагі Абгрунтаваньне
Чаргаваньне агульнапольскага «е» зь беларускім «а» пад уплывам «аканьня» ў дзеяслове «rdzewieć» «Zawiasy rdzawieją w sieni» («Курганок Марылі»); «Potem w niej czucie rdzawieje» («Дзяды», Ч. 4. С. 118), «Ze od mych westchnień pordzawiała krata» («Конрад Валенрод», С. 167). Форма «rdzawieje» сустракаецца таксама ў Я. Ходзькі[28] Чаргаваньне зьявілася ў Міцкевіча пад уплывам беларускае мовы, у якой гэты дзеяслоў стала выкарыстоўваецца з «а», напр: «Як ён заржавее, то міне ўжэ ні будзе на сьвеці»[29] (Federowski M. Т. II. С. 57).
Асобныя памяншальныя назоўнікі маюць у Міцкевіча суфікс -ek замест агульнапольскага -ik, як у назоўніку «duszeczko» «Czyscowe duszeczki!» («Дзяды», Ч. 2. С. 78); «Czego potrzebujesz, duszeczko» («Дзяды», Ч. 2. С. 82, 94); «duszeczko!» («Дзяды», Ч. 2. С. 83) Гэтае слова ў агульнабеларускай мове ўжываецца ў форме «душачка», але на Наваградчыне, які і ў асобных іншых мясцовасьцях, дзе з-за няпоўнага яканьня «е» пасьля націскнога складу не пераходзіць у «а», гучыць яно — «душэчка»[30].
Пераход у спалучэньні «śl» на «szl» пад уплывам беларускае мовы «Kiedy szlesz bilet bogatym» («Віншаваньні», С. 61); «poszlij» («Віншаваньні», С. 61); «W koley szlą pełne smaków porcelany» («Гарадзкая зіма», С. 15); «Poszlemy szukać wszédzie» («Лілеі», С. 138); «Poszlą najezdnicy podli» («Імправізацыя», С. 138); «szlij mnie do niego powtórnie» («Гражына», С. 13); «Wezwanie przyszle mu szpieg nieznajomy» («Да маці-полькі», С. 377); «Bo Herold już szle katów» («Меркаваньні ды заўвагі», С. 452); Прафэсар Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Колькі назіраньняў над моваю Міцкевіча»[31] заўважыў, што ў мове палякаў на Русі спалучэньні «śl» і «śń» пад рускім (г. зн. беларускім) уплывам пераходзяць у «szl» і «szń». Гэтая фанэтычная зьява шырока выступае ў мове Міцкевіча, Чачота і іншых філяматаў. «Ці шліся, ці ня шліся»[32] (Klich E. С 53); «тода прышлёце да мене»[32] (там жа); «як калені засвербяць, нехто ніскі паклон прышле»[33] (Federowski M. T. I. С. 209); «я на цібе нашлю казамі»[34] (Federowski M. T. II. С. 12)
Пераход у спалучэньні «śń» на «szń» пад уплывам беларускае мовы «Zauszniczki wyrznięte sztucznie z pestek wiszni» («Пан Тадэвуш», Кн. XI. С. 631); Гэтая фанэтычная зьява сустракаецца толькі адзін раз «І я в саду вішня, чом не чэрэшня... А я тую вішню ісьцяці мышлю» (Романов Е. Материалы. Т. II, С. 165)
Зьмякчэньне «z», «s» перад мяккімі зычнымі пад уплывам беларускае мовы «źwiędła» («Гяўр» С. 26 у львоўскім выданьні); «wźmiankę» («Гяўр» С. 118); «nieźmiernie» («Гяўр» С. 272); «źmieniła» («Гяўр» С. 1262); «źmieniona» («Гяўр» С. 1265); «źwiąże» («Гяўр» С. 431); «naźwij» («Гяўр» С. 110); «źleje» («Гяўр» С. 262); «źlała» («Гяўр» С. 46); «źlawszy» («Гяўр» С. 643); «wźlatuje» («Гяўр» С. 389); «źbity» («Гяўр» С. 554) ды іншыя. Прыклады з «Пана Тадэвуша»: «nieźmiernie» («Пан Тадэвуш» Кн. II. С. 562); «nieźmiernie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 259); «pośpieszał» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 136 і Кн. IV. С. 384); «śpieszył» («Пан Тадэвуш» Кн. IV. С. 99 і Кн. VI. С. 91); «śpieszyć» («Пан Тадэвуш» Кн. VIII. С. 309, 322); «źwisłe» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 160); «spełźnie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 330); «Pełźnie» («Пан Тадэвуш» Кн. III. С. 637 і Кн. VIII. С. 615); Гэтая фанэтычная асаблівасьць у Міцкевіча адносна рэдкая. На гэта мусіла паўплываць непасьлядоўнасьць артаграфіі паэта і асаблівае тое, што творы Міцкевіча друкаваліся пераважна безь яго ўдзелу[35]. Прыведзеныя прыклады зьяўляюцца знойдзенымі прафэсарам Станіславам Дабжыцкім ў першым выданьні «Гяўра» і «Пана Тадэвуша». Асыміляцыйнае памякчэньне «z», «s» зьяўляецца агульным для беларускае мовы. Пасьля Рэформы беларускага правапісу 1933 году графічнае пазначэньне мяккасьці захавалася толькі ў клясычным правапісу.
Напісаньне «ę» і «ą» замест -eń і -oń пад уплывам характэрнай рысы вымаўленьня «n» замест «ń» перад наступным цьвёрдым зычным у палякаў на Літве і Беларусі «łancuchem» («Да Лелявеля» С. 104 асобнага выданьня 1822 г.); «skonczył» («Да М...» С. 32, рукапіс); «koncem» («Падарожныя» С. 8, рукапіс); «słonce» («Ранак і вечар» С. 1, рукапіс); «słonca» («Ugolino» С. 78, рукапіс); «panskiey» («Дзяды» Ч. 1, С. 91, рукапіс); «On się przeklęctwa nie boi» («Дзяды», Ч. 2, С. 583); «twoje usłyszą przeklęstwa» («Гяўр» С. 741); «chlubi się z przeklęstwa» («Дзяды» Ч. 3, «Да прыяцеляў-маскалёў», С. 20); «sama w niebezpieczęstwie» («Ястраб» аўтограф у «Альбоме» Машынскага); «więcze» замест «wieńczy» («На грэцкі мір» С. 40, рукапіс); «malęki» («Падарожныя» С. 165, рукапіс) — усе прыклады з львоўскага выданьня «Твораў» Міцкевіча. тое ж у «Пане Тадэвушы»: «pojedynczą» (Кн. II, С. 827); «przeklęctwa» (Кн. VIII, С. 524). Адносна шмат падобных прыкладаў знаходзім у аўтографах «Пана Тадэвуша», пададзеных у варыянтах тэксту ў IV томе сомавага выданьня «Dzieł wszystkich»: «konca» (A1: Кн. X, С 80; Кн. XI, С. 8); «koncu» (A1: Кн. XII, С. 184); «konczył» (A1: Кн. XII, С. 222); «słonca» (A1: Кн. X, С. 81); «słonce» (A1: Кн. XI, С. 183); «panski» (A1: Кн. XII, С. 184). Гэтая фанэтычная зьява даволі рэдкая ў друкаваных творах Міцкевіча, адносна часта выступае ў ягоных рукапісах. Гэтая фанэтычная асаблівасьць узьнікла пад уплывам беларускае мовы, у якой «н» перад наступным цьвёрдым зычным заўсёды цьвёрдае[35]. Напр.: «ужэ слонцо зайшло»[36] (Federowski M. Т. III. С. 124); «селі ў адном канцы стала»[37] (Federowski M. Т. I. С. 99); «прывязаў калсыку да ланцуга»[38] (Federowski M. Т. I. С. 134); «панскіе радзіцы далі ему па хустачцы»[39] (Federowski M. Т. I. С. 225); «прывела над „конскі“ тулуб»[40] (Federowski M. Т. I. С. 228)
Спрашчэньне зычных насуперак нормам агульнапольскае мовы «chaos we łbie, yak w garku» («Ямбы» С. 36); «tęgo dżgali z garka» («Ямбы» С. 52); «widok garków» («Пан Тадэвуш» Кн. VIII, С. 706); «Mając u kolan pełne miodu dwa półgrace» («Пан Тадэвуш» Кн. XI С. 297); «półgarcówką prepił do Klucznika» («Пан Тадэвуш» Кн. XI С. 337) Фанэтычная зьява спрашчэньня зычных характэрная, у адрозьненьні ад агульнапольскае мовы, толькі беларускай мове[41]
Cпрашчэньне зычных у часта ўжываным прыметніку «czyscowy» замест «czyśćowy» і ва ўскосных склонах назоўніка «czyściec» («w czyscu» замест «w czyśćcu») «Boś ty czyscowej zbawił mię katuszy» («Люблю я» С. 59); «W czyscowe rzucił potoki» («Люблю я» С. 98); «Dręcz się w czyscowej zagubie» («Люблю я» С. 110); «Proszę za dusze w czyscu bolejące» («Люблю я» С. 139). Прыклады зь «Люблю я» паводле львоўскага выданьня, бо ў выд. Піганя словы пададзеныя ўжо ў правільнай форме. Гэтая фанэтычная зьява зьяўляецца правінцыяналізмам, утвораным пад уплывам беларускае мовы, у якой як прыметнік «чысцовы», так і назоўнік «чысьцец» (але «чысца», «у чысцу») — правільныя формы[41]. «У чысцу агонь гарыць»[42] (Federowski M. Т. I. С. 222); «Да чысца і да атхлані»[40] (Federowski M. Т. I. С. 228)

Памяць [рэдагаваць]

Фільм [рэдагаваць]

Алег Лукашэвіч атрымаў дыплом з адзнакай на IX конкурсе імя Ежы Гедройца за фільм "Эпоха Адама Міцкевіча". У чатырох серыях дасканала даследуецца біяграфія вялікага паэта, паказваюцца рэдкія дакументы.

[2]</ref>.

[3]</ref>.

[4]</ref>.

[5]</ref>.



Помнікі [рэдагаваць]

Помнікі Адаму Міцкевічу ўсталяваныя ў шматлікіх гарадох: Кракаве, Варшаве, Львове, Познані, Перамышлі, Гданьску, Берасьці, ЖэшавеВялічцы і іншых.

У 2003 годзе па ініцыятыве польскай дыяпары недалёка ад скрыжаваньня вуліцаў Няміга і Раманаўская Слабада помнік Адаму Міцкевічу быў усталяваны ў Менску.

Вуліцы [рэдагаваць]

Імем Адама Міцкевіча названы бульвар у Берасьці, вуліцы ў местах Ашмяны (і завулак), Баранавічы, Ваўкавыск, Гародня, Докшыцы, Кобрынь (завулак), Ліда, Лунінец, Маладэчна, Наваградак, Нясьвіж, Пружаны, Слонім, Смаргонь (і завулак), Стоўпцы, у мястэчках Воранава, Дзятлава[43].

Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]

  1. ^ У мэтрыцы няма зьвестак пра месца нараджэньня.
  2. ^ Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN
  3. ^ Ksawery Pruszyński. Opowieść o Mickiewiczu. — Warszawa: Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», 1998. S. 7—8.
  4. ^ І. Масляніцына. Міцкевіч (Mickiewicz) Адам // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.
  5. ^ Ніна Баршчэўская. Адам Міцкевіч і Беларуская мова // Камунікат 2 / 2005 (27)
  6. ^ «Centennial essays for Pushkin‎» Page 77, Samuel Hazzard Cross — Literary Criticism, 1937: «...там, у Маскве, сустрэліся два найславуцейшых з усіх славянскіх паэтаў — паляк Адам Міцкевіч і расеец Аляксандар Пушкін.»
  7. ^ S. Treugutt, Mickiewicz — domowy i daleki, w: A. Mickiewicz, Dzieła I, Warszawa 1998, str. 7
  8. ^ E. Zarych, Posłowie w: A. Mickiewicz, Ballady i romanse, Kraków 2001, str. 76
  9. ^ A. Wójcik i M. Englender, Budowniczowie gwiazd 1, Warszawa 1980, str. 19-10
  10. ^ A. Witkowska, Romantyzm, Warszawa 2003, str. 237
  11. ^ Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 12
  12. ^ T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239—140
  13. ^ T. Macios, Posłowie do: A. Mickiewicz, Dziady, Kraków 2004, str. 239
  14. ^ Adam Mickiewicz w oczach Francuzów, Warszawa 1999, str. 13
  15. ^ Адам Мальдзіс. Зямля Навагрудская, краю мой родны… // Адам Міцкевіч і Беларусь = Adam Mickiewicz a Białoruś / Уклад. В. Грышкевіч, навук. рэд. А. Мальдзіс, Т. Нягодзіш. — Мн.: ННАЦ імя Ф.Скарыны, 1997. С. 6
  16. ^ Міцкевіч Адам // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  17. ^ а б Чэслаў Мілаш, The History of Polish literature, p. 208.[1]
  18. ^ Biblioteka Lit. Polskiej, Un. Gdański
  19. ^ Ludwik Hass Wolnomularstwo w Europie Środkowo-Wschodniej XVIII i XIX wieku Wrocław 1982 s. 284
  20. ^ w 1840, wspólnie z Fyderykiem Szopenem
  21. ^ Anna Mazanek, Towarzystwo Historyczno-Literackie, w: Literatura Polska, przewodnik encyklopedyczny, Warszawa 1985, t. II, s. 482.
  22. ^ Monika Florek-Moskal: Prawdziwe przyczyny śmierci Chopina i innych wielkich Polaków. wprost.pl, 2008-06-01
  23. ^ а б в Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 144. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  24. ^ Bitsch K. Język polski w Wileńszczyźnie. — Przegląd Współczesny, Styczeń-marzec 1925. — С. 29 і 32.
  25. ^ М. Хаўстовіч. Наш Міцкевіч // XIX стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. — Кн. першая. — Мн.: БДУ, 2000.. — С. 3. — 214 с.
  26. ^ Wspomnienia o Mickiewiczu. — Kraków: 1897. — С. 76.
  27. ^ Dobrzycki St. Kilka spostrzeżeń nad Językiem Mickiewicza. — Prace Filologiczne, 1911. — Т. VII.
  28. ^ Turska H. Język Jana Chodźki. Przyczynek do historji języka polskiego na obszarze północno-wschodnim Rzeczypospolitej. — Wilno: 1934. — С. 32.
  29. ^ Federowski M. Basnie, przypowiesci i podania ludu z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Cz. 1 // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1902 Т. II. — С. 57. — 359 с.
  30. ^ Kallenbach J. Uwagi do II t. wyd. lwowskiego «Dzieł» Mickiewicza. — С. 395.
  31. ^ Dobrzycki St. Kilka spostrzeżeń nad Językiem Mickiewicza. — Prace Filologiczne, 1911. — Т. VII. — С. 317.
  32. ^ а б Klich Edward. Teksty bialoruskie z powiatu Nowogrodskiego. - Materyaly i prace Komisyi jezykowej. — Kraków: 1903 Т. II. — С. 53.
  33. ^ Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 209. — 459 с.
  34. ^ Federowski M. Basnie, przypowiesci i podania ludu z okolic Wolkowyska, Slonima, Lidy i Sokolki. Cz. 1. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1902 Т. II. — С. 12. — 359 с.
  35. ^ а б Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 146. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  36. ^ Federowski M. Baśnie, przypowieści i podania ludu z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. Cz. 2. Tradycye historyczno-miejscowe oraz powieści obyczajowo-moralne. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1903 Т. III. — С. 124. — 312 с.
  37. ^ Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 99. — 459 с.
  38. ^ Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 134. — 459 с.
  39. ^ Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 225. — 459 с.
  40. ^ а б Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 228. — 459 с.
  41. ^ а б Станіслаў Станкевіч. Мова Міцкевіча // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 147. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
  42. ^ Federowski M. Wiara, wierzenia i przesądy z okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy i Sokółki. // Lud białoruski na Rusi Litewskiej: materyały do etnografii słowiańskiej zgromadzone w latach 1877-1905. — Kraków: 1897 Т. I. — С. 222. — 459 с.
  43. ^ Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 426—427. — 30 000 ас.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Адам Міцкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў