Віленскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віленскі ўнівэрсытэт
Vilniaus universitetas, Uniwersytet Wileński
Vilnius University 2007 July 15.jpg
па-лацінску: Universitas Vilnensis
Заснаваны 1 красавіка 1579
Рэктар Jūras Banys
Факультэтаў 12
Колькасьць пэрсаналу 3761[1]
Колькасьць студэнтаў 21 593[1] (2013)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722Каардынаты: 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. / 54.6825; 25.28722
Горад Вільня
Краіна Летува
Кампус гарадзкі
Былыя назвы Віленская акадэмія і ўнівэрсытэт;
Унівэрсытэт Стэфана Баторыя (19191939)
EUA, Утрэхцкая сетка
Вэб-сайт www.vu.lt(лет.)(анг.)
Віленскі ўнівэрсытэт на мапе Летувы
Віленскі ўнівэрсытэт
Віленскі ўнівэрсытэт
Віленскі ўнівэрсытэт

Віленскі ўнівэрсытэт (па-польску: Uniwersytet Wileński, па-летувіску: Vilniaus universitetas) — дзяржаўны ўнівэрсытэт у Вільні, заснаваны ў 1579 годзе Стэфанам Баторыем; трэці найстарэйшы ўнівэрсытэт на землях Рэчы Паспалітай Абодвух народаў і адзін з найстарэйшых ва Ўсходняй Эўропе. Цяпер найбуйнейшы ўнівэрсытэт у Летуве.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні была заснавана ў 1579 годзе каралём Стэфанам Баторыем і папам рымскім Грыгорыюсам XIII як Акадэмія і ўнівэрсытэт віленскага таварыства Езуса. У 1773 годзе ў выніку рэформы пад эгідай Адукацыйнай камісіі (Камісіі нацыянальнай адукацыі), Акадэмія і ўнівэрсытэт былі ператвораны ў «Галоўную літоўскую школу»; Ягелонскі ўнівэрсытэт аналягічна стаў «Галоўнай кароннай школай», і атрымаў у падпарадкаваньне ўсе навучальныя ўстановы Вялікага княства Літоўскага, а пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Галоўная літоўская школа была ператворана ў Галоўную віленскую школу.

Падпісаным 16 красавіка 1803 году Аляксандрам I актам, Галоўная віленская школа была ператворана ў імпэратарскі Віленскі ўнівэрсытэт. У юрысдыкцыю ўнівэрсытэту перадаваліся адукацыйныя ўстановы Віленскай навучальнай акругі, якая ахоплівала восем губэрняў Расейскай імпэрыі: (Віленская, Гарадзенская, Менская, Магілёўская, Віцебская, Валынская, Падольская, Кіеўская). У 1803 годзе апекуном Віленскай навучальнай акругі быў прызначаны князь Адам Чартарыйскі (17701861), спрыяў росквіту ўнівэрсытэту. Чартарыйскі займаў пасаду апекуна на працягу дваццаці гадоў (ад 1803 году да 1823), сумяшчаючы яе з пастамі таварыша міністра замежных справаў (18021804) і міністра замежных справаў (18021807).

У адпаведнасьці з зацьверджаным 18 траўня 1803 году «Статутам або агульнай пастанове імператарскага Віленскага ўнівэрсытэту і вучэльняў яго акругі» ўнівэрсытэт зьяўляўся адначасова навучальнай, навуковай і вучэбна-адміністрацыйнай мясцовай установай, якая абірае дырэктараў гімназіяў, наглядчыкаў павятовых вучэльняў і іншыя службовыя асобы, якія кантралявалі вучэбна-мэтадычную, дысцыплінарную, гаспадарчую дзейнасьць акруговых навучальных установаў, выдаваў і цэнзураваў вучэбную і мэтадычную літаратуру. У настаўніцкай сэмінарыі пры ўнівэрсытэце рыхтаваліся кваліфікаваныя школьныя пэдагогі.

Аўла ўнівэрсытэту

Унівэрсітэт быў самым багатым сярод усіх расейскіх унівэрсытэтаў: акрамя штатнай сумы ў 130 тысячаў рублёў у год, якія вылучаліся ўсім унівэрсытэтам, сродкі складалі штогадовыя паступленьні ў 105 тысячаў рублёў з даходаў былых езуіцкіх маёнткаў, а таксама дадатковыя аднаразовыя асігнаваньні. Колькасьць студэнтаў расла ад 290 у 1804 годзе ў да 1321 у 1830 годзе. Да 1823 году ён стаў найбуйнейшым унівэрсытэтам Расеі і Эўропы, лікам студэнтаў пераўзыходзячы Оксфардзкі ўнівэрсытэт. Першапачаткова ў Віленскім унівэрсытэце прысвойваліся доктарскія і магістарскія ступені па шырокім колу навуковых дысцыплін — пісьменстве, кіраваньні дзяржаўных даходаў і гандлі, замежных дзяржаўных адносінач, правазнаўстве, архітэктуры і іншых. У 1819 годзе ўнівэрсытэт быў пазбаўлены права прысваеньня вучоных ступеняў магістра і доктара; выпускнікі маглі атрымаць ступень кандыдата. У 1821 годзе было забаронена выдаваць і кандыдацкія дыплёмы.

Ва ўнівэрсытэце дзейнічалі таемныя студэнцкія патрыятычныя арганізацыі (філяматы, філярэты, «прамяністыя»). У 1823 годзе па справе аб прыналежнасьці да іх былі арыштаваныя дзясяткі выхаванцаў унівэрсытэту, у тым ліку Адам Міцкевіч. 108 зь іх былі адданыя суду. Пасьля доўгага знаходжаньня ў зьняволеньні падчас сьледзтва і суду 20 чалавек былі высланыя ў розныя гарады Расеі. Адам Чартарыйскі быў адхілены ад пасады. Яго месца заняў М. М. Навасільцаў (17681838). У сувязі з працэсам філяматаў па ініцыятыве Навасільцава з унівэрсытэту пастановай 14 жніўня 1824 году для «стрыманьня шкоднага ўплыву, якое атрымала супрацідзейная ўнівэрсытэцкаму кіраўніцтву партыя», былі звольненыя і высланыя зь Літвы прафэсары Юзэф Галухоўскі, Ігнат Даніловіч, Яўхім Лялевель, а таксама Міхал Баброўскі.

З-за прамога ўдзелу ці ўскоснай датычнасьці студэнтаў і выкладчыкаў да паўстаньня 1831 году 1 траўня 1832 году рэскрыпт Мікалая I унівэрсытэт быў скасаваны. Мэдыцынскі факультэт ператвораны ў Мэдыка-хірургічную акадэмію.

З 1855 году ў будынках унівэрсытэту разьмяшчаўся Музэй старажытнасьцяў, пазьней Публічная бібліятэка, архіў, а таксама дзьве мужчынскія гімназіі. У розны час у іх вучыліся літаратар і калекцыянэр А. В. Жыркевіч (18571927), польскі дзяржаўны дзеяч Ю. Пілсудзкі (18671935), савецкі дзяржаўны дзеяч Ф. Э. Дзяржынскі (18771926), актор В. І. Качалаў (18751948), тэарэтык літаратуры М. М. Бахцін (18951975).

Традыцыю студэнцкіх арганізацыяў у 19321936 гадах працягнуў «Фронт» (Студэнцкая левіца «Фронт») — легальная арганізацыя. Працавала пад уплывам Кампартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ), аб’ядноўвала каля паловы польскіх, беларускіх, летувіскіх студэнтаў, уплывала на інтэлігенцыю і нацыянальныя арганізацыі. Друкаваны орган Фронту — газэта «Zew» («Заклік»); выдавала папулярныя ў Польшчы газэты «Po prostu» («Папросту») і «Karta» («Карта»), у якіх супрацоўнічалі Максім Танк, Ежы Путрамент; нелегальныя рэвалюцыйныя ўлёткі. Польскія ўлады забаранілі дзейнасьць арганізацыі, кіраўнікоў пасадзілі ў турму.

Структура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Двор Скаргі

Складаўся з чатырох факультэтаў — фізыка-матэматычны, мэдыцынскі, маральна-палітычны (з багаслоўем), літаратурны з вытанчанымі мастацтвамі. Налічваліся 32 катэдры, выкладалася 55 прадметаў. Унівэрсытэту належаў батанічны сад, анатамічны музэй, клініка, фізычная і хімічная лябараторыі, бібліятэка ў 60 тысячаў тамоў.

Выкладаньне вялося пераважна на польскай і латыні. Пасьля адхіленьня Чартарыйскага паступова ўводзілася чытаньне асобных прадметаў на расейскай мове.

Нобэлеўскія ляўрэаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя навучэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод выхаванцаў унівэрсытэту:

і многія іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Facts and Figures(анг.). Vilnius University.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Віленскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

www.vu.lt(лет.)(анг.)