Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
| Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт | |
| KU Leuven | |
| па-лацінску: Universitas Catholica Lovaniensis | |
|---|---|
| Дэвіз | Sedes Sapientiae |
| Заснаваны | 1425 |
| Рэктар | Марк Ваер (з 2009) |
| Колькасьць студэнтаў | 40 014 (сьнежань 2011) |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 50°52′40.28″ пн. ш. 4°42′2.32″ у. д. / 50.8778556° пн. ш. 4.7006444° у. д.Каардынаты: 50°52′40.28″ пн. ш. 4°42′2.32″ у. д. / 50.8778556° пн. ш. 4.7006444° у. д. |
| Горад | Лювэн |
| Краіна | Бэльгія |
| Вэб-сайт | www.kuleuven.be |
|
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт на мапе Бэльгіі
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт
|
|
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт ці Лёванскі ўнівэрсытэт — найстарэйшы ўнівэрсытэт Бэльгіі, знаходзіцца ў горадзе Лювэне.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Датай яго заснаваньня лічыцца 1425, калі брабанцкі князь Ян IV зьвярнуўся з просьбай, на адкрыцьцё школы (studium generale), да рымскага папы Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсьліваў зручнасьць мясцовасьці й дабрабыт жыхароў гораду, а таксама наяўнасьць адпаведнага будынка для школы.
Празь пяць гадоў пасьля заснаваньня агульнай школы, рымскі папа Яўген IV, адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс унівэрсытэту найбольшую славу. Лювэнскі ўнівэрсытэт стаў міжнародным цэнтрам філязофіі нэатамізму. Падчас Францускай рэвалюцыі быў зачынены й толькі з нараджэньнем сучаснай бэльгійскай дзяржавы, 1831, быў адноўлены — перш у горадзе Мэхэлен, а адтуль перанесены зноў у Лювэн.
У 1888—1889 тут пры дапамозе кардынала Д. Мэрсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філязофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». У час абодвух сусьветных войнаў былі зьнішчаныя вялікія ўнівэрсытэцкія кнігазборы, утрачана частка архіваў.
У 1946 пад адной адміністрацыяй паўсталі дзьве паралельныя сэкцыі ўнівэрсытэту — француская й флямандзкая, а з 1970 існуюць два асобныя ўнівэрсітэты — францускі й флямандзкі.
Мова [рэдагаваць]
Спачатку адзінай мовай унівэрсытэту была лацінская, пасьля француская мова. Толькі ў 1920 лекцыі пачалі чытаць на флямандзкай мове.
Беларусы ў Лювэнскім унівэрсытэце [рэдагаваць]
Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лювэнскім унівэрсытэце з тытулам доктара філязофіі, быў Фабіян Абрантовіч.
Літаратура [рэдагаваць]
- Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. ISBN 985-6638-68-2.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
|
|
|||||