Мэхэлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мэхелен
Mechelen
Мэхелен
COA Mechelen Belgium.jpg Flag of Mechlin.svg
Герб Мэхелену Сьцяг Мэхелену
Мэр: Барт Сомэрс
Плошча: 65,19 км²
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

79 503
1220
Тэлефонны код: 015 - 03
Паштовы індэкс: 2800—2812 (з выключэньнямі)
Геаграфічныя каардынаты: 51°01′ пн. ш. 04°28′ у. д. / 51.017° пн. ш. 4.467° у. д. / 51.017; 4.467Каардынаты: 51°01′ пн. ш. 04°28′ у. д. / 51.017° пн. ш. 4.467° у. д. / 51.017; 4.467
Мэхелен на мапе Бэльгіі
Мэхелен
Мэхелен
Мэхелен
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.mechelen.be/

Мэ́хэлен (па-нідэрляндзку: Mechelen ці Малі́н па-француску: Malines; мянушка: Места на Дайле (Dijlestad)) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі. Знаходзіцца ў правінцыі Антвэрпэн. Мэхэлен месьціцца на рацэ Дэйле. Места знаходзіцца ў прыкладна роўнай адлегласьці ад Брусэля ды Антвэрпэну — за 25 км.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае пасяленьне на месцы, дзе цяпер знаходзіцца Мэхэлен, паўстала ў рымскі пэрыяд. Аднак разам з падзеньнем Рымскае імпэрыі, заняпад у III—IV стагодзьдзях прыйшоў у гэтае пасяленьне. Неўзабаве гэтыю тэрыторыю засялілі германскія плямёны, якія пазьней былі хрысьціянізаваныя сьв. Румбалдам (па-нідэрляндзку: Sint-Rombout). Ён па прашэсьці часу заснаваў тут кляштар. Гісторыкі мяркуюць, што ўпершыню Мэхэлен узгадваўся ў грамаце германскага кайзэру Генрыха II ад 12 сьнежня 1008 року. Існуюць таксама крыніцы, якія згадваюць места значна раней — у 1006, 980, 911 ды 870 роках, аднак гісторыкі не выказваюць да іх даверу.

У пазначанай грамаце места паўстае пад сваёй старой назвай — Machlines. Пазьней, XII стагодзьдзі імя зьмянілася на Machele, двума стагодзьдзямі пазьней места ўжо называлася Mechgelme, і ўрэшце ў 15 стагодзьдзі места набыло цяперашнее імя — Mechelen. Імаверна, што першапачаткова назва места паходзіць ад слова mahal, што азначае месца сходу ці правасудзьдзя.

У IX стагодзьдзі гэты раён заваявалі нарманы. А з канца XI стагодзьдзя цяперашняе места з акругай перайшло пад уладу роду Грымбергаў (па-нідэрляндзку: Grimbergen), якія сталі васаламі япіскапа Льежу. З XIV стагодзьдзя места трапіла ў сфэру ўплыву герцагаў бургундзкіх.

Пэрыяд пасьля III стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік Маргарыце Аўстрыйскай

13 сьнежня 1301 року Мэхэлен атрымаў права самакіраваньня ад герцага брабанцкага. З гэтага часу пачалося разьвіцьцё места. Мэхэлен у сярэднявеччы перажыў сапраўдны росквіт дзякуючы, у першую чаргу, гандлю тэкстылем. Эканамічнае разьвіцьцё спрычыніла павышэньне палітычнае ролі Мэхэлена, які ў часы кіраваньня Маргарыты Аўстрыйскай стаў сталіцай Гішпанскіх Нідэрляндаў.

Дзень 6 жніўня 1546 року надоўга зьмяніў аблічча места. У гэты дзень выбухнуў склад з порахам, які пакінуў пасьля сябе больш за 200 загінулых і 600 параненых. Выбух быў такой магутнасьці, што вада ў мескіх каналах адыйшла за 300 мэтраў. Жыхары места на працягу многіх дзён пасьля няшчасьця знаходзілі паўсюдна мёртвую рыбу.

У 1572 року, падчас Васьмідзесяцігадовай вайны места было разрабаванае ды спаленае гішпанцамі; пасьля гэтага Мэхэлен быў адноўлены, аднак ён ужо ня здоліў вярнуць сабе былую моц. Сярод прычынаў гэтага быў і перанос урадавых установаў у суседні Брусэль. Аднак места захавала сваю ролю ў рэлігійнае вобласьці: з 1559 року Мэхэлен стаў цэнтрам япархіі. Гэты тытул ён носіць і да сёньняшняга дня, аднак з 1961 року званьне цэнтра япархіі ён падзяляе з Брусэлем (такім чынам, япархія мае два цэнтры).

У XIX стагодзьдзі пачала разьвівацца прамысловасьць места. У 1835 року была адчыненая чыгунка Мэхэлен-Брусэль, якая стала ня толькі першай чыгункай Бэльгіі, але і першай у кантынэнтальнае Эўропе. Колькі рокаў пазьней была пабудаваная другая чыгунка Бэльгіі па лініі Мэхэлен-Дэндэрмондэ-Гент.

Зьяўленьне чыгункі прастымулявала разьвіцьцё прамысловасьці, перш за ўсё металаапрацоўчай. У месьце і цяпер дзейнічаюць чыгуначныя майстэрні з тых часоў.

XX стагодзьдзе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэхэлен значна пацярпеў у часы Першае сусьветнае вайны. Розныя гістарычныя будынкі былі часткова ці цалкам зруйнаваныя. Многія зь іх былі адноўленыя ў паваенныя часы. Свае сьляды пакінула і Другая сусьветная вайна: ў 1944 року места штурмавалі амэрыканскія войскі. Штурм пакінуў як шматлікія чалавечыя ахвяры, так і істотныя зруйнаваньні.

У 1964 бэльгійскі ўрад прымае рашэньне дазволіць працоўную іміграцыю ў краіну. Першымі ў якасьці працоўнае сілы былі запрошаныя гішпанцы. Другую хвалю мігрантаў з 1968 року складалі мараканцы, якія на сёньнішні дзень складаюць найвялікшую дыяспару ў Мэхэлене (каля 14% ад усёй колькасьці жыхароў места).

1 студзеня 1977 року да Мэхэлену далучыліся муніцыпалітэты Валем (Walem), Хэфэн (Heffen), Хомбэйк (Hombeek), Лээст (Leest) ды Маўзэн (Muizen).

Мясцовая кухня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэхэленскі маанчэ (Mechels maantje): від шакаляду
  • Гаўдэн Каролюс (Gouden Carolus): мясцовы гатунак піва, звараны ў браварні Het Anker
  • Мэхэленскі торэнчэ (Mechels torentje): пясочнае пячэньне
  • Мэхэленскі маргрычэ (Mechels margrietje): лімоннае пячэньне

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нефармальным жыцьці жыхары Мэхэлена размаўляюць на мясцовым дыялекце (па-нідэрляндзку: Mechels), які абасоблены ад астатніх дыялектаў Фляндрыі іншым вымаўленьнем трох галосных ды наяўнасьцю своеасаблівых словаў, якія не ўжываюць жыхары іншых местаў. З 1995 року мясцовая газэта «De Mecheleir» на сваіх старонках друкуе старыя выявы места і разьмяшчае артыкулы па гісторыі Мэхэлена, імітуючы мясцовы дыялект (варта зазначыць, што для яго не існуе зацьверджанага правапісу).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мэхэленсховішча мультымэдыйных матэрыялаў