Упсальскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Упсальскі ўнівэрсытэт
Uppsala universitet
Лягатып
па-лацінску: Universitas Regia Upsaliensis
Заснаваны 1477
Тып грамадзкі
Колькасьць студэнтаў 21 861 (2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 59°51′27″ пн. ш. 17°37′44″ у. д. / 59.8575° пн. ш. 17.62889° у. д. / 59.8575; 17.62889Каардынаты: 59°51′27″ пн. ш. 17°37′44″ у. д. / 59.8575° пн. ш. 17.62889° у. д. / 59.8575; 17.62889
Горад Упсала
Краіна Швэцыя
Вэб-сайт www.uu.se
Упсальскі ўнівэрсытэт на мапе Швэцыі
Упсальскі ўнівэрсытэт
Упсальскі ўнівэрсытэт
Упсальскі ўнівэрсытэт

Упсальскі ўнівэрсытэт (па-швэдзку: Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўнівэрсытэт Швэцыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З унівэрсытэтам зьвязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Лінэй, Андэрс Цэльсій, Андэрс Онгстрэм, Адам Афцэліюс, Пэр Афцэліюс. Знаходзіцца ў швэдзкай Упсале.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацьці.

Унівэрсытэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, ня ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12 000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манэтаў), збор карцінаў, каштоўныя калекцыі мінэралаў, вялікі батанічны сад з музэем і са статуяй Лінэя, хімічная лябараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.

Будынак унівэрсытэту, узьведзены ў 1879—1887, пабудаваны ў стылі рэнэсанс, з мармуровымі калёнамі, раскошнымі залямі і аўдыторыямі.

Выбітныя асобы, якія вучыліся ва ўнівэрсытэце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Упсальскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў