Андэрс Онгстрэм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Андэрс Юнас Онгстрэм (па-швэдзку: Anders Jonas Ångström), таксама Ангстрэм (празь няслушнае вымаўленьне швэдзкай літары Å; нар. 13 жніўня 1814 у Лёгдэ, Мэдэльпад, Швэцыя, памёр 21 чэрвеня 1874 ва Ўпсале — швэдзкі фізык і астраном, адзін з заснавальнікаў спэктраскапіі. У яго гонар была названа адзінка вымярэньня даўжыні — ангстрэм, а таксама адзін з кратараў на Месяцы. Онгстрэм зьяўляўся прафэсарам (з 1858 году) і рэктарам (у 1870–1871) Упсальскага ўнівэрсытэту. Яго праца «Аптычныя дасьледваньні» (па-швэдзку: Optiska undersökningar ; 1852) стала фундамантальнай у галіне спэктрааналізу. Андэрс Онгстрэм таксама дасьледваў спэктар Канцавоснага зьзяньня.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |