Упсала
| Упсала | |||||
Упсальскі сабор і цэнтар гораду |
|||||
|
|||||
| Плошча: | 48,77 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
140454 2880 ас/км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 59°51′30″ пн. ш. 17°39′0″ у. д. / 59.85833° пн. ш. 17.65° у. д.Каардынаты: 59°51′30″ пн. ш. 17°39′0″ у. д. / 59.85833° пн. ш. 17.65° у. д. | ||||
|
Упсала на мапе Швэцыі
Упсала
|
|||||
| www.uppsala.se | |||||
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala) — горад у Швэцыі.
Старажытны ўнівэрсытэцкі горад, адміністрацыйны цэнтар лэну Ўпсала, у ляндзкапе Уплянд, цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца за 67 км на поўнач ад Стакгольму, на беразе ракі Фюрыс. Стакгольмскі аэрапорт Арлянда, разьмешчаны прыкладна на паўшляху ў бок швэдзкай сталіцы, зьвязвае Ўпсалу са ўсёй Швэцыяй і рознымі краінамі Сьвету. Насельніцтва Ўпсалы складае 140 454 чалавек[1] (чацьвёрты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі, пасьля Стакгольму, Гётэборгу й Мальмё). Да 1719 году ва Ўпсале праходзілі важныя дзяржаўныя сходы, каранацыі швэдзкіх каралёў. Радзіма рэжысэра Інгмара Бэргмана.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Напачатку сваёй гісторыі (з 1164—1167 гадоў) Упсала мела назву Эстра Арас (па-швэдзку: Östra Aros), а Ўпсалай называлася цяперашняя Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala), у паўночнай частцы сучаснага гораду[2]. Аднак у 1280 цэнтар арцыбіскупства быў перанесены ў Эстра Арас (даслоўна «Усходні Арас», бо існуе яшчэ і «Заходні Арас»), а разам зь ім — і назва Ўпсала. У 1435 годзе быў пабудаваны Ўпсальскі сабор (аднак найстарэйшай царквой у горадзе зьяўляецца Царква Сьвятой Тройцы, вядомая з 1221). 6 красавіка 1520 году ва Ўпсале адбылася гэтак званая Бітва Страсной пятніцы, паміж войскамі дацкага караля Крыстыяна II і сялянамі–швэдамі, прыхільнікамі Стэна Стурэ Маладога, скончыўшаяся перамогаю датчанаў. Забудова гораду была доўгі час неўпарадкаваная, часта адбываліся пажары, і толькі з часоў кіраваньня каралевы Крыстыны (XVII стагодзьдзе) Упсала набыла пэўную пляніроўку. У XIX стагодзьдзі ў горад зь яго навакольляў быў пераведзены Ўпляндзкі полк, што станоўча паўплывала на адносны рост гораду. У нашыя дні Ўпсала — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у якім вучацца і працуюць 40 000 студэнтаў, 2 300 дактарантаў і 6 000 супрацоўнікаў унівэрсытэту[3].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гатычны Катэдральны сабор (XV стагодзьдзе)
- Царква Сьвятой Тройцы (XIII — XVIII стагодзьдзі)
- Замак (XVIII стагодзьдзе) — у мінулым — рэзыдэнцыя швэдзкіх каралёў, а цяпер — рэзыдэнцыя упсальскага ляндзгёўдынга (губэрнатара), а таксама — месцазнаходжаньне трох музэяў (Мастацтва, Міру і Замак Вазы)
- Унівэрсытэт (заснаваны ў 1477 годзе — найстарэйшы ў Скандынавіі)
- Густавіанум — адзін з найстарэшых будынкаў, якія належаць да ўнівэрсытэту (XVII стагодзьдзе) — цяпер музэй, які ўключае між іншым, Анатамічны тэатар, г.зв. Аўгсбурскую шафу мастацтваў (прыгожавыкананую шафу з калекцыяй прадметаў мастацтва), выставу прысьвечанаю гісторыі Ўпсальскага ўнівэрсытэту, а таксама калекцыі антычнага пэрыяду (з Эгіпту, Грэцыі, Рыму, Нубіі).
- Carolina Rediviva — будынак XIX стагодзьдзя, у якім разьмешчана багацейшая Бібліятэка Ўпсальскага Ўнівэрсытэту
- Парк перад Унівэрсытэтскім палацам з рунічнымі камянямі, сабранымі з розных куткоў Уплянду
- Батанічны сад з палацыкам–аранжэрэяй Лінэанум і адным з найстарэйшых у Сьвеце паркаў у стылі барока (знаходзяцца насупраць Упсальскага замку)
- Сад Лінэя — яшчэ адзін батанічны сад, названы ў гонар Карла Лінэя, які працаваў у ім у XVIII стагодзьдзі (аднак заснаваны ён быў Уляфам Рудбэкам Старым у сярэдзіне XVII стагодзьдзя)
- Каралеўскія курганы — паганскія курганы V—VI стагодзьдзі (у Старой Упсале)
- Царква Старой Упсалы — сярэдневечная царква (вядомая з 1076 году, часова была Катэдральным Саборам, з 1164 да пераносу арцыбіскупства ў Эстра Арас)
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Інгмар Бэргман — рэжысэр тэатру й кіно (нарадзіўся ва Ўпсале)
- Андэрс Цэльсый — астраном (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
- Густаў Фрэдынг — швэдзкі паэт (вучыўся ва Ўпсальскім унівэрсытэце)
- Даг Гамаршэльд — дыплямат (у дзяцінстве жыў ва Ўпсальскім замку — рэзыдэнцыі ляндзгёўдынга Ўпсалы)
- Яльмар Гамаршэльд — швэдзкі дыплямат, ляндзгёўдынг лэну Упсала (1907—1914), прэм'ер–міністар Швэцыі. Бацька Дага Гамаршэльда
- Карл Лінэй — прыродазнаўца і пэдагог (памёр ва Ўпсале)
- Уляф Рудбэк Малады — швэдзкі мовазнаўца, батанік і арнітоляг (нарадзіўся й памёр ва Ўпсале)
- Уляф Рудбэк Стары — прыродазнаўца, гісторык, прафэсар Упсальскага ўнівэрсытэту. Бацька Уляфа Рудбэка Маладога
- Андэрс Онгстрэм — швэдзкі фізык і астраном (вучыўся, працаваў і памёр ва Ўпсале)
- Гокан Нэсэр — сучасны швэдзкі пісьменьнік (вучыўся і пэўны час працаваў настаўнікам ва Ўпсале)
- Нікляс Зэнстрэм — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік фірмы Skype і інтэрнэт-службаў Kazaa і Joost (вырас ва Ўпсале і скончыў тамсама ўнівэрсытэт)
- Мартын Эрыксан, вядомы як E-Type — швэдзкі музыка (нарадзіўся і вырас ва Ўпсале)
Галерэя [рэдагаваць]
-
Від на Ўпсальскі сабор узімку
-
Густавіанум — адзін з найстарэйшых будынкаў Упсальскага ўнівэрсытэту
-
Carolina Rediviva — бібліятэка Ўпсальскага ўнівэрсытэту
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Партнэрскія гарады [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Упсала — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў