Карл Яльмар Брантынг
Карл Яльмар Брантынг (шв. Karl Hjalmar Branting, 23 лістапада 1860, Стакгольм — 24 лютага 1925, там жа) — швэдзкі палітык, першы прэм'ер-міністар Швэцыі ад сацыял-дэмакратычнай партыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1921) — разам з Крыстыянам Ланге.
[рэдагаваць] Біяграфія і палітычная дзейнасьць
Адзін з заснавальнікаў (1889) і лідэраў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швэцыі (СДПШ), 2-га Інтэрнацыянала. У 1887—1917 (зь перапынкамі) рэдактар ЦА СДПШ газэты «Сасыяль-дэмакратэн» («Social-Demokraten»). З 1896 дэпутат рыксдага. З 1907 старшыня Выканкама СДПШ.
З 1880 дапамагаў рэвалюцыянерам Расеі. Неўзабаве пасьля Лютаўскай рэвалюцыі наведаў Петраград. Вялікую Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю сустрэў варожа.
У 1920, 1921—1923 і 1924—1925 прэм’ер-міністар. Вёў СДПШ па рэфармісцкім шляху, змагаўся супраць рэвалюцыйнага крыла партыі (А. Пальм, А. Даніельсан, Ц. Хеглунд). Прымаў удзел у стварэньні Бэрнскага інтэрнацыяналу.
Карл Яльмар Брантынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру (1901—1925) | |
|---|---|
|
Жан Анры Дзюнан / Фрэдэрык Пасі (1901) · Элі Дзюкамэн / Шарль Альбэр Гоба (1902) · Ўільям Рандал Крымэр (1903) · ІМП (1904) · Бэрта фон Зутнэр (1905) · Тэадор Рузвэлт (1906) · Эрнэста Тэадора Манэта / Люі Рэно (1907) · Кляс Понтус Арнальдсан / Фрэдрык Баер (1908) · Агюст Бэернарт / Поль Анры Бэнжамэн д'Этурнэль дэ Канстан (1909) · МБМ (1910) · Тобіяс Асэр / Альфрэд Герман Фрыд (1911) · Эліў Рут (1912) · Анры Ляфантэн (1913) · МКЧК (1917) · Томас Ўудра Ўілсан (1919) · Леон Буржуа (1920) · Карл Яльмар Брантынг / Крыстыян Лянге (1921) · Фрыцьёф Нансэн (1922) · Джозэф Остын Чэмбэрлэн / Чарлз Гейтс Даўэс (1925) Поўны сьпіс · (1901—1925) · (1926—1950) · (1951—1975) · (1976—2000) · (2001—2025) |
|