Агюст Бэернарт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Агюст Беернарт

Агюст Мары Франсуа Беернарт, нідэрл. Auguste Marie François Beernaert (26 чэрвеня 1829, Остэндэ - 6 кастрычніка 1912, Люцэрн) — бэльгійскі палітык, прэм'ер-міністар Бэльгіі з кастрычніка 1884 да траўня 1894.

Скончыў Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт. У 1873 Бэернарт быў абраны ў Палату дэпутатаў Бэльгіі. Займаючы пасаду міністра публічных работ ва ўрадзе Жуля Малю, шмат зрабіў для разьвіцьця шляхоў зносін ў краіне. Пасьля сыходу з пасады прэм'ер-міністра Бэернарт прадстаўляў Бэльгію пры падпісаньні Гаагскай канвэнцыі ў 1899 і 1907. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1909) разам з Полем Анры Бэнжамэн д'Этурнэль дэ Канстанам.