Леон Буржуа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Леон Буржуа

Леон Віктор Агюст Буржуа (фр. Léon Victor Auguste Bourgeois, 21 траўня 1851 — 29 верасьня 1925) — францускі дзяржаўны дзяяч і юрыст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1920).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1895 годзе ён стаў прэм'ер-міністрам і сфармаваў уласны кабінэт, які складаўся з радыкал-сацыялістаў. Урад Буржуа надаваў ўвагу пераважна сацыяльным пытаньням і склаў уласную сацыяльную праграму, фінансаваць якую меркавалася за кошт прагрэсіўнага падаходнага падатку. Гэта прапанова была сустрэта ў штыкі, і ў красавіку 1896 году ён сышоў у адстаўку.

У 1899 і ў 1907 годзе ён узначаліў францускую дэлегацыю на Гааскіх канфэрэнцыях, а ў 1906 годзе, будучы міністрам замежных справаў, прадстаўляў Францыю на канфэрэнцыі ў Альхэсырасе. Буржуа зьяўляўся сябрам камісіі па складаньні статута Лігі Нацыяў, а ў 1920 годзе быў абраны старшынёй Савета Лігі. У тым жа годзе за намаганьні па сьцьвярджэньню міру сродкамі арбітражу ён быў удастоены Нобэлеўскай прэміі міру. З 1920 па 1923 год займаў пасаду старшыні Сэната.

Commons-logo.svg  Леон Буржуасховішча мультымэдыйных матэрыялаў