Мішэль Дэбрэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мішэль Дэбрэ

Мішэль Дэбрэ (фр. Michel Debré, 5 студзеня 1912 — 2 жніўня 1996) — францускі палітычны дзеяч, блізкі супрацоўнік Шарля дэ Голя, першы прэм’ер-міністар францускай Пятай рэспублікі (1959—1962). Чалец Францускай акадэміі (1988). Дэбрэ — адзін з найбуйнейшых палітычных дзеячоў Францыі пасьляваеннай эпохі. Менавіта ён увасобіў канстытуцыйныя ідэі Шарля дэ Голя ў Канстытуцыі 1958 году, якая лічыцца самым пасьпяховым канстытуцыйным праектам у гісторыі Францыі. Яго ж лічаць у Францыі галоўным ідэолягам галізма пасьля, зразумела, самага дэ Голя.


Commons-logo.svg  Мішэль Дэбрэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў