Жорж Бэнжамэн Клемансо
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Жорж Бэнжамэн Клемансо (фр. Georges Benjamin Clemenceau; 28 верасьня 1841, Муйрон-ан-Парэ — 24 лістапада 1929, Парыж) — францускі палітычны і дзяржаўны дзяяч, журналіст. Член Францускай акадэміі (1918; адмовіўся ад цырымоніі прыняцьця). За жорсткі характар і непрымірымасьць да палітычных праціўнікаў атрымаў мянушку «le Tigre» («Тыгр»).