Нацыянальная бібліятэка Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Нацыянальная бібліятэка Францыі
France, Paris II Bibliothèque nationale de France, BnF, Site Richelieu, Salle Labrouste 1854-1875.jpg
Іншыя зьвесткі
Бюджэт €254 млн[1]
Афіцыйны сайт

Нацыянальная бібліятэка (па-француску: Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў сьвеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк сьвету. Гістарычна разьмяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагодзьдзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасьля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі — Кабінэт мэдалёў і манускрыпты. Асноўная бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узьведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., зь іх 2500 чал. — поўны дзень.

Сьпіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:

  • сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе зьмяшчае 12 000 000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і плянаў, 530 тыс. манэтаў;
  • галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;
  • Арсэнал (site de l’Arsenal) у 4-й акрузе;
  • Бібліятэка-музэй Опэры Гарнье (Bibliothèque-musée de l’Opéra) у 9-й акрузе;
  • на Страсбурскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;
  • дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;
  • тэхнічная частка ў Бюсі-Сэн-Жорж (Bussy-Saint-Georges);
  • тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).

Кароткая гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Эўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Люўры яшчэ за Карлам V (кіраваў у 1364—1380) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэньне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 вывез увесь збор зь Люўру ў Фантэнблё.

У XVII стагодзьдзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 быў выдадзены першы яе каталёг. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведваньня. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэньні Канвэнту ў часы Вялікай Францускай рэвалюцыі. У XIX стагодзьдзі намаганьнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url і загаловак павінны прысутнічаць BnF - La BnF en chiffres - Budget Праверана 2010-07-14 г.