Вандомская плошча
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вандомская плошча: Вандомская калёна і гатэль «Рыц»
Вандомская плошча (па-француску: Place Vendôme), раней плошча Людовіка Вялікага (Place Louis le Grand) — адна зь «пяці каралеўскіх плошчаў» Парыжа. Мэтро: лініі 3, 7, 8, станцыя Opéra.
Разьмешчана ў 1-й муніцыпальнай акрузе Парыжа, недалёка ад Парыскай опэры. Створана ў 1699 годзе па праекце архітэктара Жуля Ардуэн-Мансара ў гонар Людовікa XIV, а назву атрымала ад палаца Сэзара дэ Ванда. Аднастайныя будынкі ў стылі клясыцызм на плошчы былі скончаны да 1720 года.
У цэнтры Вандомской плошчы ўсталяваная 44-мэтровая Вандомская калёна са статуяй Напалеона наверсе, выкананая па ўзоры рымскай калоны Траяна.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вандомская плошча — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў