Бэльвіль (Парыж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Графіці ў квартале Бэльвіль

Бэльвіль (па-француску: Belleville) — квартал Парыжу, які знаходзіцца ў 20-й акрузе на Бэльвільскім узгорку (Butte de Belleville).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра паселішча, акружаным вінаграднікамі, на ўзгорку Бэль-вю (Belle Vue — прыгожая панарама, прыгожы выгляд) вядомы з XII стагодзьдзя. У XVIII стагодзьдзі гэта месца нядзельных прагулак парыжанаў. У 1840 годзе Бэльвіль разам з Парыжам падпярэзаны Цьерскай гарадзкой сьцяной; Бэльвіль набывае гарадзкія рысы, тут селяцца парыжане, чыё жыльлё было зьнішчана ў працэсе гіганцкай перабудовы сталіцы баронам Асманам.

У Парыскую камуну ў 1871 годзе бэльвільскія барыкады былі апошнімі, якія здалі перад націскам вэрсальцаў: насельніцтва гэтай часткі Парыжа паменшылася з 50 тыс. да 30 тыс. чалавек.

Бэльвіль афіцыйна ўключаны ў межы Парыжа ў 1860 г., і Бэльвільская вуліца (rue de Belleville) становіцца мяжой 19-й і 20-й сталічных акруг.

Пачынаючы з 1920-х гг., Бэльвіль ператвараецца ў імігранцкі квартал, дзе селяцца армяне, грэкі і палякі, якія працуюць у майстэрнях па пашыве адзеньня і абутку. У 1960-х гг. масавы прыток альжырцаў і тунісцаў, у 1980-х гг. — афрыканцаў і азіятаў. Квартал з гумарам называюць «Бабілёнвілем» (Babelville).

У 1930-х гадах вядомы цыганскі гітарыст Жан Батыст Рэйнхарт увекавечыў раён Бэльвіль у аднайменным творы.

Славутасці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльная шыльда на месцы нараджэньня Эдыт Піяф
  • Парк Бэльвіль, адкрыты ў 1988 г.
  • Эдыт Піяф нарадзілася ў 1915 г. на лесьвіцы дома 72 па Бэльвільскай вуліцы, аб чым сьведчыць мэмарыяльная шыльда.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Бэльвіль (Парыж)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў