Ўільям Рандал Крымэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
ільям Рандал Крымэр

Сэр Ўільям Рандал Крымэр (па-ангельску: Sir William Randal Cremer; 18 сакавіка 1828 — 22 ліпеня 1908) — брытанскі палітык, дэпутат парлямэнта ад Лібэральнай партыі ў 1885—1895 і ў 1900—1908.

У 1865 быў абраны сакратаром Міжнароднай асацыяцыі працоўных, але два гады пазьней склаў паўнамоцтвы. Быў адным з заснавальнікаў Міжнароднай арбітражнай лігі і Міжпарлямэнцкага саюза. За сваю арбітражную дзейнасьць, у тым ліку за ўдзел у англа-амэрыканскім дагаворы 1897 аб трацейскім судзе, быў у 1903 удастоены Нобэлеўскай прэміі міру, стаў першым ляўрэатам, які атрымаў яе адзінаасобна.

Быў кавалерам францускага Ордэна Ганаровага легіёну і нарвэскага Ордэна Сьвятога Олафа. У 1907 быў прысьвечаны ў рыцары.