Чарлз Гейтс Даўэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Чарлз Гейтс Даўэс

Чарлз Гейтс Даўэс (анг. Charles Gates Dawes; 27 жніўня 1865, Марыета, штат Агаё — 23 красавіка 1951, Эванстан, Ілінойс) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1925).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Першай сусьветнай вайны, брыгадны генэрал. Быў старшынёй міжнароднага камітэта экспэртаў, якія выпрацавалі ў 1923—1924 рэпарацыйны плян для Нямеччыны. У 1925—1929 віцэ-прэзыдэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі пры прэзыдэнце Кальвіне Куліджы, прычым адносіны віцэ-прэзыдэнта і прэзыдэнта былі горшымі за ўсю гісторыю: адразу пасьля абраньня Даўэса адправіў Куліджу абразьлівы ліст, заявіўшы, што ня будзе прымаць удзел у пасяджэньнях ўрада, а затым пасварыўся і з сэнатарамі (па пасадзе віцэ-прэзыдэнт зьяўляецца старшынёй Сэната). У далейшым першыя дзьве асобы дзяржавы так і не прымірыліся. У 1929—1932 пасол у Вялікабрытаніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чарлз Гейтс Даўэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў