Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт
| Гейдэльбергскі ўніверсітэт імя Рупрэхта і Карла |
|
| Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg | |
| Дэвіз | Semper Apertus Immer offen Кніга ведаў заўсёды адкрыта |
|---|---|
| Заснаваны | 1386 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Бэрнхард Айтэль |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д.Каардынаты: 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. |
| Горад | Гайдэльбэрг |
| Вобласьць | Бадэн-Вюртэмбэрг |
| Краіна | Нямеччына |
|
Гейдэльбергскі ўніверсітэт
імя Рупрэхта і Карла на мапе Нямеччыны <div data-caption="Гейдэльбергскі ўніверсітэт
імя Рупрэхта і Карла на мапе Нямеччыны"> Гейдэльбергскі ўніверсітэт
імя Рупрэхта і Карла |
|
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.
Заснаваньне[рэдагаваць]
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Урбана VI ў 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэта стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папе Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальца, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэбнасьць ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжа і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэта стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.
На момант заснаваньне ён стаў чацьвёртым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэта, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэта.
Факультэты[рэдагаваць]
- факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
- факультэт юрыспрудэнцыі,
- факультэт філязофіі,
- факультэт нэўрабіялёгіі,
- факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
- факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
- факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
- факультэт фізыкі і астраноміі,
- факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
- факультэт біялягічных навук
- факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка
- факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
- унівэрсытэцкая клініка,
- Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
- Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафілактычнай мэдыцыны.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
|
|
|||||