Паўстаньне 1830—1831 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лістападаўскае паўстаньне
Marcin Zaleski Wziecie Arsenalu.PNG
Панарама Марціна Залескага «Узяцьце варшаўскага арсэналу»
Дата: 29 лістапада 183021 кастрычніка 1831
Месца: Царства Польскае, Летува, Беларусь, Правабярэжная Ўкраіна
Вынік: Перамога Расеі. Абвяшчэньне царства Польскага часткай Расейскай імпэрыі, скасаваньне сойму і польскага войска. Колішні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на «ваяводзтвы» быў заменены падзелам на «губэрні». Распаўсюджваньне на тэрыторыі Беларусі, Летувы і Польшчы дзейных ва ўсёй імпэрыі манэтнай сыстэмы, сыстэмы мераў і вагаў.
Супернікі
Царства Польскае Flag of Russia.svg Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Юзэф Хлапніцкі
Міхал Гедэон Радзівіл
Ян Скржынецкі
Генрых Дэмбінскі
Казімер Малахоўскі
Flag of Russia.svg Мікалай I

Flag of Russia.svg Іван Дзібіч-Забалканскі

Flag of Russia.svg Іван Паскевіч
Колькасьць
150 000[1] 180 000 - 200 000
Страты
40 000 забітых і параненых[1] 22–23 000 забітых

Паўстаньне 1830—1831 гадоў, таксама Лістапа́даўскае паўстаньне (па-польску: Powstanie listopadowe) — паўстаньне ў Расейскае імпэрыі на «новадалучаных» землях Рэчы Паспалітай Двух Народаў, якое распачалося 29 лістапада 1830 году, а скончылася 21 кастрычніка 1831 году. Мэтаю паўстаньня было аднаўленьне дзяржаўнасьці ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Паўстаньне ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 красавіка 1831 году невялікая групка мясцовых паўстанцаў ахапіла магазынам зброі ў Ашмянах і выдала яе жыхарам. Паўстанцы ўзялі ў палон каля 70 расейцаў-інвалідаў з афіцэрамі, якія абаранялі горад. Узятыя ў палон афіцэры таксама выдалі загад здацца каля 40 салдатаў з расейскага Велікалуцкага полку, якія прыйшлі да гораду й рыхтаваліся да бою на вуліцах. Пры касьцёле дамініканцаў ксёндз Ясінскі заклікаў жыхароў да ўдзелу ў паўстаньні. За прыкладам жыхароў паўсталі некаторыя земскія ўладальнікі: Караль Пшэздзецкі і Юзэф Зянковіч арганізавалі атрады кавалерыі, Швэйкоўскі атрад пяхоты. Атрад Зянковіча адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашытыя белыя рэбры й чарапы.[2].

Па просьбе жыхара вялейскага павету Валадкевіча Караль Пшэзьдзецкі выслаў невялікі атрад да Вялейкі. 14 красавіка маёр Любанскі прыбыў у горад і казаў біць у касьцельныя званы. На гэты знак жыхары паўсталі, але мясцовы расейскі гарнізон таксама падрыхтаваўся да бою. Калі аднак да гораду прыбыў атрад Ходзька, расейцы здаліся ў палон[3].

16 красавіка ашмянскія паўстанцы пад камандаваньнем Біруты й Стэльніцкага беспасьпяхова сутыкаліся з атрадам расейцаў пад камандаваньнем палкоўніка Вежуліна (полк казакоў, невядомая колькасьць пяхоты, 2 гарматы). Пасьля сутычкі расейцы пачалі разьню жыхароў. Загінула 150 чалавека, ў тым ліку ксёндз Кужэлеўскі і доктар Закшэўскі[3].

20 красавіка атрад Пшэзьдзецкага быў разьбіты пад Вішневам расейскім атрадам пад камандаваньнем генэрала Астражэнкі (2 эскадроны ўзараў, батальён пяхоты, 6 гарматаў)[4]. 24 красавіка расейцы занялі Вялейку. Горад абаранялі атрады: палкоўніка Радзішэўскага, Валадкевіча, Заборскага[5].

4 траўня атрады Радзішэўскага й Валадкевіча паспрабавалі зноў ўзяць Вялейку. Атак ня быў пасьпяховы з той прычыны, што касінеры баяліся гуку расейскіх гарматаў, а высланая з дапамогай ім кавалерыя вельмі няўдала адступала, перашкаджаючы пяхоце. Ад поўнай правалы выратавалі паўстанцаў стральцы Ігнацага Тукалы, якія прыбылі ў канцы бітвы. Дзякуючы ім, Радзішэўскі мог адступаць у большым ці меншым парадку[6].

8 траўня тры атрады паўстанцаў, пад камандаваньнем Тамаша Лапацінскага, Брахоцкага й Леапольда Клёта супольным атакам занялі Дзісну. Некалькі дзясяткаў кавалерыстаў загінула, калі непатрэбна сьпяшаючы й паслухаўшы габрэя, ўвайшлі ў горад наўпрост у засаду. Паўстанцы ўзялі некалькі дзясяткаў расейцаў у палон. Утрымліваліся ў горадзе некалькі дзён[7].

15 траўня Радзішэўскаму і Валадкевічу не ўдалося абараніць Глыбокага перад атакам генэрала Сафянова, але ім удалося адыйсьці ў добрым парадку[8].

Каля 20 траўня атрад братоў Адахоўскіх заняў Лепель і зьнішчыў мясцовы гарнізон. Некалькі дзён пасьля аднак паўстанцы самі былі разьбітыя[9].

28 траўня у ноч каля 2000 расейцаў напала на лягер 300 паўстанцаў пад камандаваньнем Прозара ў Падліпках. Прозар успамінаў, што абодва бакі страцілі па каля 40 чалавек, але як пазначыў — яго атрад быў разьбіты; паўстанцы разьбегліся па лесе. З гэтай прычыны немагчымай стала плянаванае аб’яднаньне паўстанцаў з блізка дзейнічаючым рэгулярным польскім войскам[10].

31 траўня рэгулярны атрад палкоўніка Хлапоўскага пабіў расейцаў пад Лідай і заняў горад, але з-за адсутнасьці пяхоты немагчымым быў атак на атрады, які стаялі ў Жырмунах[11].

24 ліпеня ў атрад рэгулярнай арміі палкоўніка Бжэжанскага (3 эскадроны кавалерыі, 50 пяхоты, 1 гармата) заняў Дзятлаву. Адну гадзіну пазьней да гораду падышлі расейцы (2 эскадроны кавалерыі, батальён пяхоты, 2 гарматы), але да бою не прыйшло — расейцы адступілі[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Stefan Kieniewicz, Andrzej Zahorski, Władysław Zajewski, Trzy powstania narodowe, Warszawa 1992, p. 273
  2. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 59. (.djvu) (пол.)
  3. ^ а б Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 74. (.djvu) (пол.)
  4. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 85. (.djvu) (пол.)
  5. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 88. (.djvu) (пол.)
  6. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 105—106. (.djvu) (пол.)
  7. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 107—109. (.djvu) (пол.)
  8. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 124. (.djvu) (пол.)
  9. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 140. (.djvu) (пол.)
  10. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 165. (.djvu) (пол.)
  11. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 174. (.djvu) (пол.)
  12. ^ Edmund Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, s. 220. (.djvu) (пол.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўстаньне 1830—1831 гадоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў