Падзелы Рэчы Паспалітай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Падзе́лы Рэ́чы Паспалі́тай — шэраг геапалітычных падзеяў канца ХVІІІ стагодзьдзя, у выніку якіх Рэч Паспалітая Абодвух Народаў зьнікла з мапы Эўропы як дзяржаўнае ўтварэньне.

Першы падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы падзел Рэчы Паспалітай
Асноўны артыкул: Першы падзел Рэчы Паспалітай

Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 годзе. Перад ім Расея разьвязала пытаньне аб дысыдэнтах, але Сойм адхіліў яе прапановы. Тады Расея і Прусія пайшлі на стварэньне канфэдэрацыяў у Слуцку і Торуні, якія дабіліся прыняцьця закону аб раўнапраўі, а таксама пацьвердзілі шляхецкія правы. Тады ўжо паўстала каталіцкая шляхта (гл. Барская канфэдэрацыя). Але канфэдэраты прайгралі вайну з Расеяй, і Аўстрыя, Прусія й Расея падзялілі Рэч Паспалітую. Аўстрыя і Прусія анэксавалі частку земляў Польшчы, Расея — Усходнюю Беларусь і Інфлянты. Перадумовамі падзелу былі поўная палітычная анархія ў Рэчы Паспалітай і няздольнасьць магнатаў пераадолець рознагалосьсі.

Другі падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Другі падзел Рэчы Паспалітай
Асноўны артыкул: Другі падзел Рэчы Паспалітай

Пасьля Першага падзелу Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, стаў на чале памяркоўных рэфарматараў. Была створаная Адукацыйная камісія, абмежаванае права liberum veto. Вяршыняй рэформаў стаў Вялікі Сойм 17881792 гг. Сойм павялічыў войска да ста тысячаў, забараніў усялякія канфэдэрацыі. 3 траўня 1791 году Сойм зацьвердзіў Канстытуцыю. Але Расея адразу зрэагавала: была створана Таргавіцкая канфэдэрацыя ворагаў рэформаў, і тыя папрасілі Расею пра падтрымку. Вайна 1792 скончылася поўнай паразай Рэчы Паспалітай і новым падзелам, які замацаваў гарадзенскі сойм 1793 году.

Трэці падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Асноўны артыкул: Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Пасьля гэтых падзеяў патрыятычныя колы грамадзтва пачалі рыхтавацца да паўстаньня, якое пачалося 24 сакавіка 1794 году. Але паўстанцы былі разьбітыя ў тым жа годзе, а ў пачатку 1795 Рэч Паспалітая зьнікла з мапы Эўропы.

Commons-logo.svg  Падзелы Рэчы Паспалітайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў