Вільня
| Вільня | |||||
| Vilnius | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1323 | ||||
| Магдэбурскае права: | 1387 | ||||
| Павет: | Віленскі | ||||
| Мэр: | Вілюс Навіцкас | ||||
| Плошча: | 401 км² | ||||
| Насельніцтва (2008) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
544 206 1,357.1 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +370 5 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-01000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д.Каардынаты: 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. | ||||
|
Вільня на мапе Летувы
Вільня
|
|||||
Ві́льня (па-летувіску: Vilnius, па-польску: Wilno, па-нямецку: Wilna, па-расейску: Вильнюс, раней Вильна) — сталіца Летувы і Віленскага павету (Vilniaus Apskritis). Віленскае мясцовае самакіраваньне зьяўляецца адзіным у Летуве, якое аб’ядноўвае два гарады: Вільню й Грыгішкі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне й агульная характарыстыка
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Летувы. Ляжыць на зьліцьці рэк Вільні (Vilnia, Vilnelė) й Вяльлі (Нярыс) (Neris), у 33 км ад мяжы зь Беларусьсю. Плошча 392 км², 20,2% агульнай плошчы займаюць забудовы, астатнюю частку займаюць зялёныя насадждэньні (43,9) й вадаёмы (2,1). Вільня ёсьць рэзыдэнцыяй каталіцкага біскупа й цэнтрам Лiтoўска-Віленскай эпархіі Рускай праваслаўнай царквы. Тут знаходзяцца асноўныя палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя, культурныя, навуковыя й адукацыйныя ўстановы краіны. Вільня вядомая сваім гістарычным цэнтрам, Старым горадам, які зьяўляецца адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе (360 га). З 1579 году мае ўнівэрсытэт. З чэрвеню 2005 году зь Менску ў Вільню пераехаў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які знаходзіцца ў летувіскай сталіцы на правах унівэрсытэту ў выгнаньні, адначасова маючы ўсе правы эўрапейскай вышэйшай навучальнай установы. У 2009 годзе Вільня з'яўлялася Эўрапейскай культурнай сталіцай.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Да Другое сусьветнае вайны пераважную большасьць насельніцтва складалі жыды і палякі. Паводле першага перапісу насельніцтва ў Расеі 1897 года, жыды складалі 40,0 % жыхароў Вільні, палякі 30,9 %, расейцы 20,1 %, беларусы 4,2 %, летувісы 2,1 %. Палякі дагэтуль складаюць большасьць насельніцтва Віленшчыны, хаця ў самой Вільні большасьць ужо складаюць летувісы.
На 2001 год насельніцтва Вільні налічвала 542 287 жыхароў. Зь іх 57,8% пазначылі сябе як летувісы, 18,7% — як палякі, 14% — як расейцы, 4% — беларусы, 0,5% — жыды, 5% — як прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцей.
[рэдагаваць] Назва
Назва (па-летувіску: Vilnius, па-польску: Wilno, па-нямецку: Wilna, па-расейску: Вильна, з 1939 — Вильнюс) паходзіць ад левага прытока Вяльлі. У старажытных пісьменных крыніцах існуюць назвы Вільня, Wilnia, Vilna, напрыклад, у лістах Гедзіміна 1323 in civitate nostra regia Vilnia і падобныя. У помніках пісьменства пачынаючы з XIV стагодзьдзя, выкарыстоўваюцца формы Wilno, Vilno і іншыя варыянты. У жамойцкіх помніках пісьменства 1600, 1653 і шэрагу іншых сустракаецца варыянт Vilnius. З другой паловы XIX стагодзьдзя, пасьля падаўленьня паўстаньня 1863 на Лiтве М. М. Мураўёвым, напісаньню надавалі вялікае значэньне: форма Вільна лічылася расейскай, Вільно — польскай.
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Сярэднявечча і Новы час
Паводле легенды, што трапіла ў некаторыя хронікі, Вільню заснаваў літоўскі князь Гедзімін. Князь нібыта ўпаляваў на высокай гары тура, пасьля чаго ўбачыў сон, які паганскі вяшчун патлумачыў як знак збудаваць на гэтым месцы горад, што, маўляў, і было зроблена ў 1323 годзе.
Крывы горад быў сталіцаю ўдзельнага княства Полацкай зямлі. У ім валадарылі прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі: у 1070 годзе — Расьціслаў Рагвалодавіч, а пазьней — ягоныя сыны. Крывы горад згадваецца ў гістарычных крыніцах яшчэ і ў XIV стагодзьдзі.
Назва Вільня ўпершыню сустракаецца ў грамаце, датаванай 1323 годам. З гэтага году Вільня робіцца сталіцай Літвы (пасьля Наваградку).
У 1387 годзе з нагоды хросту Літвы Ягайлам горад набывае Магдэбурскае права.
У выніку аб'яднаньня Вялікалітвы і Польшчы ў Рэч Паспалітую горад трапляе пад польскі ўплыў.
Заснаваны ў 1570 годзе езуіцкі калегіюм у 1579 годзе ператвараецца ва ўнівэрсытэт (Alma academia et universitas Vilnensis societatis JESU) паводле прывілею караля Стафана Батуры і па блаславеньні папы Рыгора XII. Адначасова Вільня робіцца важным цэнтрам жыдоўскае культуры ва Ўсходняй Эўропе. З-за свайго вялікага духоўнага значэньня Вільня атрымоўвае назву Паўночны Ерусалім.
У 1591[1] і 1639 годзе[2] здарыліся ў горадзе рэлігійныя беспарадкі, якіх ахвярамі сталі кальвіністы.
[рэдагаваць] XVIII—XX стагодзьдзі
У Паўночнай Вайне Вільня двойчы разбураная швэдзкімі войскамі, у 1702 і 1707 гадах.
Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітае Вільня да 1917 году трапіла ў склад Расеі.
У XIX стагодзьдзі Вільня была цэнтрам нацыянальнага адраджэньня Летувы.
Пасьля распаду Расейскае імпэрыі Вільня была абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Адначасова 16 лютага 1918 году Летувіская Тарыба абвесьціла Вільню сталіцай адноўленай Летувіскай дзяржавы, хаця фактычнай сталіцай Летувы была Коўна. Пасьля адыходу нямецкіх войскаў, 1 студзеня 1919 году польская мясцовая Самаахова заняла места і разьбіла мясцовых бальшавікоў, аднак ужо 5 студзеня мусіла была адступіць, уцякаючы ад саветаў[3][4]. Пасьля займаньня гэтай тэрыторыі Чырвонай арміяй была абвешчаная Савецкая Летува з сталіцай у Вільні.
З 27 лютага Вільня зьяўлялася сталіцай Летувіска-Беларускай ССР (ЛітБел). 19 красавіка 1919 году Вільню занялі польскія войскі[4]. У складзе Польшчы Вільня заставалася цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Савецкія войскі занялі Вільню 14 ліпеня 1920 году[5]. Як вынік «бунту» дывізіі Жалігоўскага, які адбыўся 8 кастрычніка 1920 году Вільня на пэўны час зрабілася цэнтрам Сярэдняй Літвы. 8 студзеня 1922 году адбыліся выбары ў Часовы Сойм Сярэдняй Літвы, які 20 лютага 1922 году прыняў рашэньне пра далучэньне Віленскай зямлі да міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1926 годзе ў горадзе зьявіўся першы публічны гарадзкі аўтобусны маршрут[6].
Увосень 1939 году згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа Польшча трапіла пад савецкую акупацыю. 19 верасьня 1939 году ў Вільню ўвайшлі савецкія войскі, у складзе Савецкае Беларусі была створаная Віленская вобласьць. Меней чым празь месяц, 10 кастрычніка 1939 году была падпісаная летувіска-савецкая дамова пра перадачу Летуве Вільні і Віленскай вобласьці з мэтай заваяваць ляяльнасьць летувіскага ўраду. 27 кастрычніка 1939 году летувіскія войскі ўвайшлі ў Вільню, а 28 кастрычніка цырымонія сустрэчы летувіскіх войскаў была праведзеная афіцыйна. 3 жніўня 1940 году Летува ўвайшла ў склад СССР, Вільня сталася сталіцай Летувіскае ССР. Падчас Другой Сусьветнай Вайны, у Віленскім гета былі забітыя 95% усіх габрэяў гораду.
У 1990 годзе ў Вільні прайшоў устаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту. Пасьля распаду СССР Вільня, у 1990 годзе, засталася сталіцай незалежнае Летувіскае рэспублікі.
[рэдагаваць] Культура
[рэдагаваць] Стары горад
Віленскі стары горад, быў уключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны ў 1994 годзе. Тут знаходзіцца вельмі шмат помнікаў архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў. Дзякуючы сваёй унікальнасьці й прыгожасьці Віленскі стары горад зьяўляецца адным з старажытнейшых у Эўропе. У горадзе знаходзіцца ня менш за 40 касьцёлаў розных стыляў архітэктуры, таксама ёсьць шмат праваслаўных царквоў і жыдоўскіх сынагог.
[рэдагаваць] Транспарт
Сталіца Летувы ляжыць блізка да мяжы ЭЗ зь Беларусьсю ў пэўным «мёртвым куце» з боку транспартных шляхоў. Празь Вільню ідуць транзытныя цягнікі з Расеі празь Беларусь у Каралявец. Іншыя важныя транспартныя шляхі йдуць праз гістарычную сталіцу Летувы — Коўна. Да яе зь Вільні ідзе хуткасная магістраль.
Вільня мае міжнародны аэрапорт.
Зь Вільні аўтастрады вядуць праз Коўна да Балтыйскага мора да паромаў Клайпеды і ў Панявеж з выхадам на Via Baltica. Таксама важная аўтастрада ідзе на Менск.
[рэдагаваць] Грамадзкі транспарт
Вільня ня мае ані мэтрапалітэну, ані трамвайнае сыстэмы. У грамадзкім транспарце дамінуюць аўтобусы і тралейбусы. Пабудова трамвайных лініяў плянуецца. Электрацягнікі спалучаюць Вільню з навакольлем. Віленскі мэтрапалітэн таксама шчэ праектуецца й будзе адчынены прыкладна ў 2020 г.
[рэдагаваць] Славутасьці
- Вострая брама
- Комплекс віленскіх замкаў
- Вежа Гедыміна
- Віленскія гарадзкія ўмацаваньні
- Тры крыжы
- Касьцёл Сьвятой Ганны
- Катэдральны Сабор (Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава )
- Бернардынскі касьцёл
- Праваслаўная царква Сьвятога Духа і манастыр
- Царква Сьвятое Тройцы
- Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла
- Касьцёл Сьвятога Мікалая
- Касьцёл Сьвятога Духу і дамініканскі кляштар
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
- Касьцёл Сьвятога Яна
- Віленскі ўнівэрсытэт
- Могілкі Росы
[рэдагаваць] Вільня ў традыцыйным беларускім успрыняцьці
Нездарма Вільня почасту згадваецца ў народных прыказках, прымаўках, фраземах: «Не за дзень Вільня станавілася» (варыянты: «Не адразу Вільню пабудавалі», «Вільня не адразу збудавалася»), «Рабі пільна (пільня) — і тут будзе Вільня» (варыянт: «Рабі пільна — і будзе Вільня!»), «Круці жорны пільна, то й тут будзе Вільня», «Язык Вільні дапытае», «Языком у Вільні, а галавою за печчу», «За рубель жабу ў Вільню пагоніць».[Крыніца?]
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 39.
- ^ Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione, Wydawnictwo Wileńskiego Oddziału Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego, Wilno 1937, s. 140
- ^ Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, с. 345. (пол.)
- ^ a b (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 82.
- ^ Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione, Wydawnictwo Wileńskiego Oddziału Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego, Wilno 1937, s. 41
- ^ Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione, Wydawnictwo Wileńskiego Oddziału Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego, Wilno 1937, s. 44
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вільня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт гарадскога самакіраваньня (па-летувіску і па-ангельску)
- І. Воранаў - Вільня-Вільно-Вільнюс (Гісторыя аднаго горада)
- Вільня ў фотаздымках на Radzima.org
- Ч. Мілаш «Вільня»
- Л. Мілаш «Францыск Скарына і Вільня»
- Беларускія прымаўкі пра Вільню з сайту Радыё Свабода
- Vilnius Life: English-language travel guide to Vilnius
- «Рабі пільна — і тут будзе Вільня» (фота)
- Расклад руху гарадскога грамадскага транспарту (у тым ліку па-беларуску)
| Сталіцы Эўропы | |
|---|---|
|
Амстэрдам · Андора ля Вэлья · Анкара · Астана · Атэны · Баку · Браціслава · Брусэль · Будапэшт · Бухарэст · Бэрлін · Бэрн · Бялград · Вадуц · Валета · Варшава · Ватыкан · Вена · Вільня · Дублін · Ерэван · Загрэб · Кіеў · Кішынёў · Капэнгаген · Лісабон · Лёндан · Любляна · Люксэмбург · Мадрыд · Менск · Манака · Масква · Нікасія · Осьлё · Парыж · Падгорыца · Прага · Рэйк’явік · Рыга · Рым · Сан-Марына · Сараева · Скоп’е · Сафія · Стакгольм · Талін · Тбілісі · Тырана · Хэльсынкі
|
|
| Іншыя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| Ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Літва |
Віленскае (1413) · Троцкае (1413) · Полацкае (1504) · Наваградзкае (1507) · Смаленскае (1508) · Віцебскае (1511) · Падляскае[v 1] (1513) · Амсьціслаўскае (1566) · Берасьцейскае (1566) · Менскае (1566) · Браслаўскае (1793) · Гарадзенскае (1793) · Мерацкае (1793)
|
|
| Русь (Украіна)[v 1] | ||
| Жамойць | ||
| Інфлянты[v 3] | ||
|
||