Рэмігіюс Шымашус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэмігіюс Шымашус
Мэр Вільні
20 красавіка 2015 — цяперашні час
Папярэднік: Артурас Зуокас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 студзеня 1974(1974-01-12) (50 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Рэмі́гіюс Шыма́шус (па-летувіску: Remigijus Šimašius; нарадзіўся 12 студзеня 1974 году, Таўрогі, Летувіская ССР, СССР) — летувіскі палітычны дзяяч, юрыст, чалец Сойму з 2012 па 2016 год, міністар юстыцыі з 2008 па 2012 год, правазнаўца, эканаміст. З 2015 году зьяўляецца мэрам Вільні.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэмігіюс скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Затым ён праходзіў навучаньне як дактарант унівэрсытэта Міколаса Ромэрыса. 17 верасьня 2002 году абараніў дысэртацыю на тэму «Прававы плюралізм», такім чынам стаўшы доктарам юрыдычных навук. З 2002 да 2005 гады Шымашус працаваў у якасьці лектара па прававой тэорыі катэдры прававой тэорыі юрыдычнага факультэта ўнівэрсытэту Міколаса Ромэрыса.

З 2005 да 2008 году ён зьяўляўся выкладчыкам у галіне тэорыі права катэдры прававой тэорыі і прававой гісторыі юрыдычнага факультэта ў Віленскім ўнівэрсытэце. З 1995 году па сьнежань 2008 году Рэмігіюс зьяўляўся экспэртам права, эканамістам Летувіскага інстытута свабоднага рынку, а з 9 траўня 2006 году працаваў прэзыдэнтам інстытуту. З 9 сьнежня 2008 году да сьнежня 2012 году быў міністрам юстыцыі ва ўрадзе Андруса Кубілюса. Ён быў вылучаны партыяй «Рух лібэралаў Летувіскай Рэспублікі».

У 2015 годзе быў абраны мэрам Вільні[1]. Гэта былі першыя прамыя выбары мэраў у Летуве. У першым туры Шымашус набраў 33,96% галасоў, у былога мэра Артураса Зуокаса было 18,05%, у старшыні «Выбарчай акцыі палякаў Летувы» Вальдэмара Тамашэўскага — 16,96%[2]. У другім туры Рэмігіюс атрымаў перамогу, набраўшы 60,89% галасоў, у той час як за Зуокаса прагаласавалі 37,93% выбаршчыкаў[3].

У чэрвені 2016 году сябры партыі «Рух лібэралаў» абралі Рэмігіюса старшынём партыі на пазачарговым зьезьдзе. У другім туры Шымашус перамог Гентвіласа, набраўшы 53,69% галасоў[4].

На парлямэнцкіх выбарах у Летуве ў 2016 годзе партыя «Рух лібэралаў» пад кіраўніцтвам Шымашуса заняла чацьвёртае месца, атрымаўшы 9,45%, то бок атрымала ў сваё распараджэньне 14 мандатаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэмігіюс Шымашуссховішча мультымэдыйных матэрыялаў