Юзэф Пешка
Юзэф Пешка (19 лютага 1767 — 4 верасьня 1831, Кракаў) — польскі і беларускі[1] маляр, прадстаўнік акадэмічнага клясыцызму — асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы XVIII — пачатку XIX стст.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Вучыўся ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве, з 1786 року ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. 3 1793 па 1812 рокі жыў у Горадні і Менску. Часта наведваў Магілёў, Нясьвіж. Ліду, Сьмілавічы, Дукору, Вільню. У 1812 року вярнуўся Кракаў, з 1815 року — прафэсар малярства і малюнку ў Школе прыгожых мастацтваў.
Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазыцыі, партрэты, пэйзажы. Малюнкі выкананыя акварэльлю, акрамя гарадзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см.
Ягоныя пэйзажы, а таксама сэрыя мескіх краявідаў зьяўляюцца асабліва каштоўнымі для вывучэньня архітэктуры Менску.[2]
Галерэя [рэдагаваць]
-
Віцебск, краявід
-
Смаляны, руіны замка
-
Любча, краявід
-
Менск, Высокі Рынак
-
Шклоў, краявід
Крыніцы [рэдагаваць]
Літаратура [рэдагаваць]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Кацярына Янчэская. Лідчына ў мастацкіх творах // «Лідзкі Летапісец» №4
- Надзея Усава. Беларускія вандроўкі Юзафа Пешкі // Наша Вера 1(7)/1999
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Юзэф Пешка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў