Канцлер вялікі літоўскі
Канцлер вялікі літоўскі — кіраўнік ураду Вялікага Княства Літоўскага, другі па маршалку міністар дзяржавы. Загадваў канцылярыяй вялікага князя і паноў-рады, захоўваў вялікую дзяржаўную пячатку. Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутраных і замежных справаў[1].
Афіцыйна ўрад дзяржавы упершыню сабраў вялікі князь Аляксандар у 1504 годзе.
У Рэчы Паспалітай літоўская канцылярыя займалася ўсходняй палітыкай, а каронная канцылярыя — кантактамі з заходнімі дзяржавамі. Канцлер вялікі літоўскі меў прыблізна такія ж паўнамоцтвы, як і канцлер вялікі каронны. Ад часу Люблінскай уніі (1569) уводзілася гэтак званая «ўмова тэрытарыяльнай кампэтэнцыі»: калі манарх знаходзіўся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, літоўская канцылярыя займалася выкананьнем агульнадзяржаўных справаў.
У сэнаце канцлер вялікі літоўскі засядаў пасьля кароннага, хаця абодва ўрады былі раўнапраўнымі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Сьпіс канцлераў
- Мікалай Малдрык (1429; канцлер вялікага князя Вітаўта; заняцьце ім ураду ставіцца пад сумненьне)
- Судзівой Валімунтавіч (1441)
- Федзька Казлоўскі (1445—1446; канцлер вялікага князя Сьвідрыгайлы)
- Міхайла Кезгайлавіч з Дзявілтова (1446—1476)
- Алехна Судзімонтавіч з Хожава (1477—1491)
- Мікалай Радзівілавіч (1492 — 16.7.1509)
- Мікалай Мікалаевіч Радзівіл (20.6.1510 — 1.1522)
- Альбрэхт Марцінавіч Гаштольд (7.1522 — 1539)
урад вакантны 1539—1546. Спраўцам канцылярыі быў Іван Астаф’евіч Гарнастай.
- Ян Юр’евіч Глябовіч (1546 — 23.4.1549)
- князь Мікалай Янавіч Радзівіл «Чорны» (12.1550 — 28.5.1565)
- князь Мікалай Юр’евіч Радзівіл «Руды» (2.1566 — 10.1579)
- Астафей Багданавіч Валовіч (10.1579 — 12.1587)
- Леў Іванавіч Сапега (4.1589 — 1623)
- князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (6.2.1623 — 12.11.1656)
- Крыштап Зыгмунт Пац (2.3.1658 — 10.1.1684)
- князь Марцыян Аляксандар Агінскі (15.5.1684 — 26.1.1690)
- князь Дамінік Мікалай Радзівіл (26.2.1690 — 27.7.1697)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл (1698 — 2.8.1719)
- князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (2.1720 — 9.11.1735)
- Ян Фрыдэрык Сапега (11.1735 — 6.7.1751)
- князь Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (6.10.1752 — 13.8.1775)
- князь Аляксандар Міхал Сапега (13.9.1775 — 28.5.1793)
- Яўхім Храптовіч (14.6.1793 — 1795)
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Канцлер // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 94.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Сэнатары Вялікага Княства Літоўскага | ||
|---|---|---|
| Асноўныя | ||
| Міністры |
Маршалак вялікі · Канцлер · Падканцлер · Падскарбі вялікі · Маршалак надворны
Гетман вялікі 1 · Гетман польны 1 Падскарбі надворны 2 |
|
| — 1 У 1768 залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сэнату — 2 У 1775 залічаны да міністраў і ўвайшлі ў склад Сэнату |
||