Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Караль Станіслаў Радзівіл
Karal Stanisłaŭ Radzivił. Караль Станіслаў Радзівіл (XVIII).jpg
К. С. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 лістапада 1669
Кракаў, Польшча
Памёр: 2 жніўня 1719
Белая, ВКЛ
Род: Радзівілы
Жонка: Ганна Кацярына з Сангушкаў
Дзеці: Кацярына Барбара, Мікалай Крыштап, Міхал Казімер, Канстанцыя Францішка, Караліна Тэрэза, Тэкля Ружа, Ганна Аляксандра, Альбрэхт Станіслаў, Крыстына Алена, Людвік Дамінік, Станіслаў Юры, Геранім Флярыян

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (16851686), канюшы (16861690), падканцлер (16901698) і канцлер вялікі літоўскі (з 1698)

Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокае і Смаргонь у Ашмянскім павеце, Карэлічы, Ішкальдзь і Грэск у Наваградзкім павеце, Бялынічы ў Аршанскім павеце. Трымаў Берасьцейскае, Камянецкае, Крычаўскае і іншыя староствы[1]. Ардынат на Нясьвіжы і Алыцы (1669).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Казімера і Кацярыны з Сабескіх. Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіюме, падарожнічаў па Аўстрыі, Італіі, Францыі, Нідэраляндах.

Выконваў дыпляматычныя даручэньні ў Ангельшчыне і Партугаліі. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688, 1690. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1694 і 1700.

Ваяваў супраць татараў і туркаў. Ад 1695 змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбурскімі маёнткамі.

У Паўночную вайну (17001721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага17061709 часова быў на баку Станіслава Ляшчынскага).

Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазыцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сымпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).

Заснаваў базылянскі кляштар у Міры, збудаваў касьцёлы ў Налібаках і інш. Вёў дзёньнікі, якія ахопліваюць 16841687 і 16891719.

6 сакавіка 1691 у Вільні пабраўся шлюбам з Ганнай Кацярынай Сангушкай. Меў сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама дачок Кацярыну Барбару, Канстанцыю Францішку, Караліну Тэрэзу, Тэклю Ружу, Ганну Аляксандру і Крыстыну Алену.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па сьмерці Караля Станіслава на загад ягонай жонкі.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Радзівіл Кароль Станіслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 489.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах