Антоні Вільгельм Радзівіл
| Антоні Вільгельм Радзівіл | |
| Антоні Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл | |
Антоні Вільгельм Радзівіл |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 31 ліпеня 1833 Цепліцы, Чэхія |
| Памёр: | 16 сьнежня 1904 Бэрлін, Нямеччына |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл Матыльда фон Клары-Альдрынген |
| Жонка: | Марыя Дарота Радзівіл |
| Дзеці: | Юры Фрыдэрык, Альжбета, Алена, Станіслаў Вільгельм |
Антоні Вільгельм Радзівіл — вайсковы дзяяч Прусіі. Генэрал артылерыі (1889), XIV ардынат на Нясьвіжы, XI ардынат на Клецку.
Валодаў вялізнымі зямельнымі ўладаньнямі ў Прусіі, а таксама Нясьвіскай, Клецкай, Давыд-Гарадоцкай ардынацыямі на Беларусі, Алыцкай ардынацыяй на Ўкраіне.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Фрыдэрыка Вільгельма і Матыльды фон Клары-Альдрынген.
3 1852 року на вайсковай службе ў Прусіі. У 1858—1861 роках навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў Бэрліне. Удзельнічаў у войнах з Аўстрыяй (1866) і Францыяй (1870—1771). Быў ад’ютантам Вільгельма I, Фрыдрыха III і Вільгельма II.
У шлюбе з Марыяй Даротай дэ Кастэлян меў сыноў Юрыя Фрыдэрыка і Станіслава Вільгельма; дачок Альжбету і Алену.
Жонка А. В. Радзівіла выступіла ініцыятарам адраджэньня Нясьвіскага замка, стварыла побач зь ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Радзівіл Антоні Вільгельм // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 53.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Antoni Fryderyk Wilhelm ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby. Marek Jerzy Minakowski, Genealogia Potomków Sejmu Wielkiego.