Дамінік Геранім Радзівіл
| Дамінік Геранім Радзівіл | |
Д. Г. Радзівіл. Нясьвіская галерэя, XIX ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 4 жніўня 1786 |
| Памёр: | 11 лістапада 1813 |
| Род: | Радзівілы |
Дамінік Геранім Радзівіл (4 жніўня 1786, места Белая Берасьцейскага ваяводзтва — 11 лістапада 1813, Бітва пад Ханаў) — вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, палкоўнік войска Княства Варшаўскага і гвардыі Напалеона. XI ардынат на Нясьвіжы і Алыцы, валодаў маёнткамі Біржы, Дубінкі, Слуцак, Капыль.
Дамінік Геранім Радзівіл — апошні наўпроставы прадстаўнік нясьвіскай мужчынскай лініі роду Радзівілаў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Сын Гераніма Вінцэнта Радзівіла і Соф’і Дароты Фрыдэрыкі фон Турн-Таксіс. Страціў бацьку ў год свайго нараджэньня, апекваўся Каралем Станіславам «Пане Каханку», а з 1790 — Адамам Чартарыйскім.
У 1804 атрымаў тытул камэргера расейскага цара Аляксандра і пасяліўся ў Нясьвіжы. Паводле сьведчаньня Ўладзіслава Сыракомлі, у гэты час Нясьвіж «разьвіваўся і квітнеў, меў назву малой Варшавы». У замку аднавіўся радзівілаўскі тэатар, запрацавалі гандлёвыя ўстановы, пошта і рэстарацыя. Езуіцкая гімназія адыйшла дамініканам. Для яе забесьпячэньня аддаў вёску Скаробін. На плошчы і рынку ўзьнесліся мураныя і добра забясьпечаныя купецкія крамы, дзе гандлявала шмат рамесьнікаў і купцоў[1].
У 1807 ажаніўся з Ізабэлай Мнішак, аднак праз 14 дзён выехаў да свайго палаца ў Варшаве з Тэафіліяй Мараўскай, зь якой у 1809 пабраўся шлюбам у другі раз. Ад Т. Мараўскай меў сына Аляксандра Дамініка і дачку Стэфанію.
З 1810 служыў у войску Княства Варшаўскага, меў званьне палкоўніка і камандаваў 8-м палком ўланаў. У чэрвені 1812 далучыўся да Напалеона ў Вільні, калі той паабяцаў свабоду і незалежнасьць Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у напалеонаўскай выправе на Маскву, за ўдзел у бітве пад Смаленскам узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёну.
З кастрычніка 1812 атрымаў званьне маёра, браў удзел у бітве пад Ліпскам. Атрымаўшы цяжкую кантузію ў бітве пад Ганаў, памёр у Францыі 11 лістапада 1813.
Улады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі маёнткі Дамініка Радзівіла за ўдзел яго ў вайне на баку Напалеона.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. [1]
[рэдагаваць] Літаратура
- К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: Беларусь, 2007. — 240 с.: іл. ІSBN 978-985-01-0740-4.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Дамінік Геранім Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў