Аляксандар I Раманаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аляксандар I Раманаў
Александр I Романов
Імпэратар і Самадзержац Усерасейскі, Маскоўскі, Кіеўскі, Уладзімірскі, Наўгародскі; Цар Казанскі, Цар Астраханскі, Цар Польскі, Цар Сыбірскі, Цар Хэрсоніса Таўрычнага, Гаспадар Пскоўскі й Вялікі Князь Смаленскі, Літоўскі, Валынскі, Падольскі й Філянзкі; Князь Эстлянзкі, Ліфлянзкі, Курляндскі й Сэмігальскі, Самагіцкі, Беластоцкі, Карэльскі, Цьверскі, Югорскі, Пэрмскі, Вяцкі, Баўгарскі й іншых; Гаспадар і Вялікі Князь Ноўгарада Нізаўскай Зямлі, Чарнігаўскі, Разанскі, Полацкі, Растоўскі, Яраслаўскі, Белазерскі, Удорскі, Абдароскі, Кандыскі, Віцебскі, Мсьціслаўскі, і ўсіх Паўночных краінаў Ўладар; і Гаспадар Івэрскіх, Карталінскіх і Кабардынскіх зямель і вобласьці Армэнія; Чаркаскіх і Горскіх Князёў і іншых спадчыннаў Гаспадар і ўладальнік; спадчыньнік Нарвэжскі, Герцаг Шлезвіг-Галсьцінскі, Старманскі, Дытмарсэнскі й Альдэнбурскі
Alexander I of Russia.PNG
Сьцяг РасеіГерб Расейскай Імпэрыі Імпэратар усерасейскі
1801 — 1825
Папярэднік Павал I
Наступнік Мікалай I
Сьцяг Фінляндыі Вялікі Князь Філянзкі
1809 — 1825
Папярэднік Густаў IV Адольф
Наступнік Мікалай I
Сьцяг Польшчы Кароль Польскі
1815 — 1825
Папярэднік Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Наступнік Мікалай I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 сьнежня 1777
Памёр 19 лістапада 1825
Жонка Элізабэта Аляксееўна
Бацька Павал I
Маці Марыя Фёдараўна
Аляксандар аддае даніну праху Фрыдрыха Вялікага ў прысутнасьці караля Фрыдрыха Вільгельма III i ягонай жонкі Люізы Прускай у 1805 годзе
Мундзір генэралу войска Кангрэсавага каралеўства, які выкарыстоўваў Аляксандар I
Alex1.jpg

Аляксандар I Паўлавіч (па-расейску: Александр I Павлович) – Імпэратар усерасейскі з 1801, Кароль Польскі з 1815, сын Паўла I з дынастыі Раманавых, старэйшы, сярод братоў Канстаньціна й Мікалая, свайго наступніка на троне Расеі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар I быў вельмі адукаваны, калі ўва ўзросьце 23 гадоў атрымаў уладу ў Расеі. Першыя ягоныя дэкрэты ў асноўным датычыліся рэабілітацыі людзей, адпраўленых у адстаўку Паўлам I з урада ды войска, павелічэньне ролі Сэнату, скасаваньне прыгоннага права ў прыбалтыйскіх губэрнях, ліквідацыі цэнзуры кніг, забарона на прымяненьне катаваньняў, лібэралізацыя замежнага гандлю ды адукацыйная рэформа. Стварыў унівэрсытэты ў Харкаве й Казані ды аднавіў Віленскі ўнівэрсытэт з польскай мовай навучаньня. Ён быў дружны з палякамі, яго сябар Адам Чартарыйскі быў міністрам замежных справаў.

Раней у 1801, Расея заваявала тэрыторыю Грузіі на Каўказе. Гэта прывяло да зацяжной вайны з Пэрсіяй, якая прынесла некалькі паразаў. Сярод іншага, расейцы занялі паўночны Дагестан і Азэрбайджан у баку Каспійскага мора. Гэтая вайна працягвалася зь перапынкамі да 1813 году. У 18061812 Расея таксама вяла вайну з Турцыяй. Вайсковыя зоны дзеяньня ўключалі Малдавію й Валахію. Нарэшце, пасьля некалькіх гадоў замірэньня, была складзена ў траўні 1812 мірная дамова ў Бухарэсьце, паводле якой Расея атрымала Бэсарабію, і сэрбы атрымалі аўтаномію ў рамках Асманскай імпэрыі . Тым ня менш, у лютым 1808, Расея выступіла супраць Швэцыі й пасьля кароткай вайны, уся Фінляндыя ды Алянскія выспы ў Балтыйскім моры адышлі да Расеі.

Новы імпэратар у той час спрабаваў заставацца нэўтральным ў пытаньнях да Заходняй Эўропы і ў 1801 Расея заключыла дагавор аб міры й сяброўстве з Францыяй, а ў 1802 з Прусіяй. Сяброўскія адносіны з Францыяй былі моцна размытыя, пасьля аб’явы Напалеона Банапарта консулам на ўсё жыцьцё, а затым імпэратарам, і пасьля гэтага страты магчымага кандыдата на прастол Францыі Люіса з дынастыі Кондэ. Нарэшце, у 1805, Расея далучылася да антыфранцускай кааліцыі, разам з Ангельшчынай, Аўстрыяй і Швэцыяй.