Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава — цывільны ордэн у Рэчы Паспалітай, уведзены Станіславам Аўгустам у 1765 г. Існаваў да 1795 г. Пасля адрачэньня Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як ягоны прыватны. У 1815 г. Аляксандар І захаваў ордэн у якасьці узнагароды для ураджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.
У 1831 г. ордэн быў уключаны ў Капітул расейскіх ордэнаў.
Зьмест |
1765—1831 [рэдагаваць]
Ордэнскае сьвята адзначалася 8 траўня.
Стужка ордэна была чырвоная з белымі палоскамі па краях. Сьвецкія асобы насілі крыж на стужцы цераз правае плячо з шытай зоркай на левым баку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.
За пэрыяд з 1765 г. па 1831 г. ордэнам было узнагароджана 1762 (паводле іншых зьвестак — 1774) чалавекі.
Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».
1831—1917 [рэдагаваць]
Уключаны у Капітулу расейскіх ордэнаў — стаў малодшым па старшынству ў герархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 г. быў падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджваліся цывільныя, вайсковыя, а таксама прыватныя (дабрачыннасьць) учынкі.
У 1917 г. быў ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўраду.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
- Norbert Wójtowicz: Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława, Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ордэн сьвятога Станіслава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў